Музей

Народны гісторыка-краязнаўчы музей

Гісторыка-краязнаўчы музей у Валеўцы працуе з 1955г. За гэты час было сабрана 1,5 тыс. экспанатаў. Тут вы ўбачыце ўнікальны экспанат —зуб маманта, які падарылі музею археолагі з Санкт-Пецярбурга, якія праводзілі раскопкі ў горадзе Навагрудку і ў Валеўцы. Таксама ў музеі прадстаўлены прадметы працы эпохі неаліту: каменныя сякеры, наканечнікі стрэл, грузіла для невада. Цікавы экспанат - крыж удзельніка вайны 1812 года з надпісам "Ні мне, ні табе, а твайму імя". У музеі таксама сабрана цікавая калекцыя прасаў.

Тут ёсць рэчы і этнаграфічнага характару: прадметы побыту і хатняга ўжытку валеўскіх сялян. Старадаўнія дакументы, кнігі, фатаграфіі, манеты, фотакопіі архіўных дакументаў, успаміны сучаснікаў, зброю раскрываюць асноўныя падзеі, якія адбываліся ў Навагрудскім краі ў XI пачатку XX стагоддзя.

Праваслаўны раздзел музея прадстаўляе гісторыю Свята-Петрапаўлаўскай царквы в. Валеўка, пабудаванай у 1685 годзе на сродкі брэсцкага ваяводы Стэфана Курча як унікальны помнік захаванага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока (былы касцёл дамініканаў).

Аддзел прыроды музея знаёміць нас з флорай і фаўнай Свіцязянскага заказніка. У 60-я гг. каля школы быў закладзены парк-дэндрарый. Сёння ў парку расце каля ста відаў дрэў і кустоў.

Музей вылічальнай і мультымедыйнай тэхнікі

У экспазіцыі музея "Вылічальнай і мультымедыйнай тэхнікі" прадстаўлены экспанаты, якія наглядна дэманструюць асноўныя этапы таго вялікага шляху, што прайшлі вылічальныя сродкі ў сваім развіцці - ад прасцейшых падліковых прыбораў, якія выкарыстоўвалі каменьчыкі, фруктовыя костачкі, вузельчыкі на вяроўках, праз механічныя ўстройствы (арфмометр і т.д.) да найскладаных электронных машын - камп'ютараў, а таксама пра людзей - навукоўцаў і таленавітых вынаходнікаў, чые імёны захоўвае гісторыя, пра тых, хто стаяў ля вытокаў вынаходніцтва ЭВМ і сеткі Інтэрнэт. У музеі Вы таксама убачыце шмат іншага: старыя радыёпрыёмнікі і тэлевізары, старыя тэлефонныя апараты, ды і многае, што звязана з электратэхнікай і вылічальнай тэхнікай, ды і не толькі гэта. 

падзяліцца ў: