Сучасная школа

Сёння Валеўская сярэдняя школа -  сучасная канкурэнтназдольная ўстанова адукацыі, у якой традыцыі, закладзеныя паўтаравекавой гісторыяй спалучаюцца з сучаснымі падыходамі, беражна захоўваюцца, падтрымлімваюцца і развіваюцца сям’ёй педагогаў, вучняў і бацькоў.

  Незвычайнае хараства прышкольнай тэрыторыі, прыгожы інтэр'ер установы, хатняя ўтульнасць класаў далучаюць да прыгажосці, натхняюць да творчасці.

 

     Педагагічны калектыў установы - гэта калектыў аднадумцаў, якія творча падыходзяць да вырашэння задачы выхавання і навучання падрастаючага пакалення. З 28 членаў педагагічнага калектыву-11-нашы выпускнікі.

 Высокі прафесіяналізм, энцыклапедызм, пачуццё гумару, навуковая і жыццёвая мудрасць, бліскучыя маўленчыя здольнасці заўсёды служаць упрыгожваннем зносін педагогаў з навучэнцамі, бацькамі і калегамі па працы.

Кожнаму вучню ва ўстанове прадастаўлена магчымасць не толькі атрымліваць адукацыйныя паслугі, але і развіваць творчыя здольнасці.

  Пацвярджэннем таму зяўляюцца шматлікія творчыя дасягненні як на ўзроўні раёна, так і на ўзроўні вобласці і рэспублікі. Нашы навучэнцы заўсёды дастоўна выглядаюць на конкурсах і алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах. Можа таму, што педагогі акрамя ведаў, імкнуцца ўкласці ў кожнага вучня часцінку дабрыні, спагады і міласэрнасці.

Так, апошнія тры гады установа адукацыі атрымлівала дыпломы I ступені у рэгіянальным конкурсе "Установа адукацыі узорнай якасці і парадку".

Прадставім наступныя падцверджанні (абласны і рэспубліканскі ўзровень):

 

У распараджэнні вучняў сучасныя кабінеты, спартыўная зала, інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, абсталяваны кампьютарны клас, стадыён, музеі. Каб рэалізаваць адукацыйныя запатрабаванні вучняў, арганізавана работа факультатываў, аб’яднаняў па інтарэсам.

 

 

Акрамя таго, на базе ўстановы працуюць спартыўныя секцыі ад дзіцячай спартыўнай школы і Валеўская школа мастацтваў.

 

Народны гісторыка –краязнаўчы музей функцыянуе і па сённяшні дзень і прадаўжае выконваць інфармацыйна-адукацыйную і выхаваўчую функцыю. Па яго матэрыялах створаны віртуальны музей, дзе размешчаны адцыфраваныя экспанаты і гістарычныя матэрыялы.

 

 Працягваючы традыцыі у 2014 годзе ва ўстанове адкрыты музей вылічальнай і мультымедыйнай тэхнікі, заснавальнікам якога з’яўляецца настаўнік інфарматыкі Мазалевіч Сяргей Канстанцінавіч.

 

Прадаўжэннем традыцый школьнага лясніцтва стала аб’яднанне вучняў і педагогаў “Клуб захавальнікаў прыродных ландшафтаў”, якое займаецца прыродахоўнай дзейнасцю і прапагандай экалагічных ведаў. Дзякуючы намаганням членаў клуба, школьны парк-дэндрарый пашыраецца, аднаўляецца, распрацоўваюцца новыя праекты, каб зрабіць яго больш прывабным для правядзення экскурсій, карысным для рэалізацыі адукацыйных праграм і навукова-даследчай дзейнасці вучняў. У 2003 годзе школьны парк-дэндрарый стаў членам Беларускай асацыяцыі садоў, паркаў і паркаў-дэндрарыяў.

 

 

Кожны навучальны год завяршаецца турыстычным злётам. Гэтай традыцыі споўнілася ўжо 60 гадоў.

Самай цёплай і душэўнай традыцыяй установы з’яўляецца штогадовы вечар сустрэчы з выпускнікамі: “І школьны вальс зноў гучыць для вас” Да нас на вечар прыязжаюць не толькі выпускнікі , якія скончылі школу 10,20 гадоў назад, але і 30, і 40, і нават 50.

 

І за ўсім гэтым хараством стаіць вялікая неацанімая праца людзей, бясконца адданых сваёй справе, якія любяць сваю высакародную прафесію і кожны дзень аддаючых сваю любоў і цяпло сваёй душы.

 

падзяліцца ў: