80 гадоў вызвалення Беларусі

19 лістапада 2024 года ў 8 класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”

19.11.2024

Да яе правядзення была падрыхтавана фотавыстава і выстава кніг па тэме. У ходзе мерапрыемства быў выкарыстаны інфармацыйна-аналітычны матэрыял і дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У сваіх выступленнях вучні выкарыстоўвалі матэрыялы з кнігі “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, праглядзелі і абмеркавалі відыёролік па тэме. Атрыманныя веды садзейнічаюць фарміраванню каштоўнасных адносін вучняў да гістарычнага прошлага свайго народа і разуменню міра, як найвялікшай каштоўнасці.

згарнуць

19 лістапада ў 3 класе прайшла інфармацыйная гадзіна " Генацыд беларускага народа ў гады ВА вайны"

19.11.2024

Страшная бяда, якая адбылася больш за 80 гадоў таму назад з нашай краінай кранула душы дзяцей. Вайна забрала жыцці многіх дарослых і дзяцей. Мы беражліва захоўваем памяць аб тых страшных падзеях.
Светлая памяць усім загінуўшым! Вечная слава іх бесмяротнаму подзвігу ў знак міру для будучых пакаленняў!

згарнуць

Класная гадзіна для вучняў 3 класа - Экскурс у гісторыю" Памяць захоўваем у сэрцах"

14.11.2024

Класная гадзіна. Экскурс у гісторыю" Памяць захоўваем у сэрцах" прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў прайшла ў 3 класе 14 лістапада ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі. Памяць аб ВА вайне і Вялікай Перамозе навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і. Мы павінны захоўваць гістарычную памяць, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, каб ведаць сваё мінулае, бо без яго нельга будаваць будучае.

згарнуць

Класная гадзіна "Старонкі мужнасці гартаючы...", прысвечаная 80-цігоддзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў у 4 класе 25 кастрычніка была прысвечана воінам-героям, якія абаранялі і вызвалялі Навагрудскі раён у пачатку ліпеня 1944 года

25.10.2024

Вучні наведалі Народны гісторыка-краязнаўчы музей, пазнаёміліся з той яго гістарычнай экспазіцыяй, якая прысвечана вызваленню нашага краю. У музеі знайшлі звесткі аб чырвонаармейцы Кусакіне М.І., які загінуў, вызваляючы Валеўку. Знайшлі мы яго прозвішча і на брацкай магіле на тэрыторыі нашай школы. Разам з ім там пахаваны 11 чырвонаармейцаў, прозвішчы 6 устаноўлена вучнямі нашай школы. Мінулай маўчання ўшанавалі памяць загінулых.

згарнуць

22 кастрычніка 80 гадоў таму адкрыўся Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны. Нам, вучням Валеўскай сярэдняй школы, таксама ёсць чым ганарыцца - гэта Валеўскі народны гісторыка-краязнаўчы музей.

24.10.2024

У скарбонку цікавых сустрэч, якія адбыліся ў музеі, цімураўцы з 8 класа дадалі знаёмства з Ясевіч Галінай Антонаўнай. Яе сваяк, Ясевіч Фёдар Гаўрылавіч быў першым старшынёй Валеўскага сельсавета і дэпутатам ад жыхароў в. Валеўка народнага сходу, які адбыўся 17 верасня 1939 года ў Беластоку, па далучэнні Заходняй Беларусі да Савецкай. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, фашысты расстралялі члена КПЗБ Ясевіча Ф.Г. У памяць аб тых падзеях у музеі створана экспазіцыя.

згарнуць

Музейны урок “Памяць і боль беларускага народа”

05.10.2024

У рамках шостага школьнага дня 05.10.2024 у народным гісторыка-краязнаўчым музеі Валеўскай сярэдняй школы прайшоў музейны урок “Памяць і боль беларускага народа”. 80 гадоў назад вызвалена наша родная краіна. Для беларускага народа закончылася самая крывапралітная вайна, боль якой не сціхае да гэтай пары. Адной са складаючых акупацыйнага рэжыму, усталяванага нямецка-фашысцкімі захопнікамі, была палітыка генацыду. Кожны трэці жыхар Беларусі загінуў у гэтай страшнай вайне.
Памяць аб вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць, яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Мы павінны помніць і шанаваць нашу гісторыю, захоўваць гістарычную памяць, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, бо без ведання свайго мінулага нельга пабудаваць будучае.

згарнуць

У суботу 5 кастрычніка вучні пачатковых класаў адправіліся ў гістарычную вандроўку па малой Радзіме і даведаліся аб людзях-аднавяскоўцах,  якім патрэбна сказаць “дзякуй” за 80 шчаслівых гадоў  пад мірным небам.

05.10.2024

Героі маёй малой Радзімы
Наша зямля… Наша ціхая і прыгожая, няхай і маленькая, але заўсёды любімая вёска Валеўка. Напэўна, хтосьці назаве яе звычайнай сярод вялікай колькасці іншых вёсак Беларусі. А для нас – гэта самы любімы і самы незвычайны край, край дзівосных казак і паданняў, са сваёй таямнічай гісторыяй, з маляўнічымі краявідамі, з легендарнай Свіцяззю, з цудоўнымі, падчас загадкавымі мясцінамі… А галоўны скарб нашай малой Радзімы – гэта яе людзі!
У суботу 5 кастрычніка вучні пачатковых класаў адправіліся ў гістарычную вандроўку па малой Радзіме і даведаліся аб людзях-аднавяскоўцах, якім патрэбна сказаць “дзякуй” за 80 шчаслівых гадоў пад мірным небам. Для рабят гасцінна расчыніў свае дзверы школьны Народны гісторыка-краязнаўчы музей. Захапляльная экскурсія па гістарычным аддзеле музея нікога не аставіла абыякавым. Дзеці з гонарам разглядалі фотаздымкі і слухалі аб аднавяскоўцах-героях Вялікай Айчыннай вайны, якія падаравалі сваім нашчадкам мірнае неба і шчаслівае дзяцінства. Прадоўжылася гістарычнае падарожжа наведваннем алеі рабінавых дрэў, якая закладзена на тэрыторыі ўстановы адукацыі і прысвечана настаўнікам Валеўскай школы – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ніхто не забыты і нішто не забыта: у знак гонару і падзякі дзеці з вялікім клопатам павязалі на кожнае дрэўца ружовыя стужачкі. Закончылася вандроўка ускладаннем кветак і мінутай маўчання ля Братскай магілы воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні вёскі Валеўка.
Як радасна жыць у шчаслівай краіне дзяцінства! Вялікі дзякуй Вам, аднавяскоўцы-героі, для якіх малая Радзіма па-сапраўднаму стала лёсам! Дзякуй за мір, за шчасце, за жыццё!

згарнуць

Інфармацыйная гадзіна "Гераічныя мясціны Беларусі" для вучняў 4 класа

24.09.2024

Беларусь перажыла многа цяжкіх старонак сваёй гісторыі, але больш жудасных, як у гады Вялікай Айчыннай вайны, яна не бачыла ніколі з часоў пачатку яе летаапісання.
У розных кутках Беларусі , згубіўшых у 1941-1945 гадах кожнага трэцяга жыхара, створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы , устаноўлены манументы, прысвечаныя самай трагічнай і кровапралітнай вайне на гэтай многапакутнай зямлі.
Сёння ў краіне каля 9 тысяч памятнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўваходзяць у ваенна - гістарычныя маршруты і экскурсіі , але галоўнае - з'яўляюцца святым месцам шанавання загінуўшых, вечным напамінам аб тым , які неацэнны мір на зямлі .
Інфармацыйная гадзіна "Гераічныя мясціны Беларусі " якая прайшла ў 4 класе 24 верасня у форме прэзентацыі пазнаеміла вучняў з 23 мемарыяльнымі культурна- гістарычнымі, архітэктурна-скульптурнымі комплексамі Вялікай Айчыннай вайны і з 5 мемарыяламі на месцы лагераў смерці і гетта.
Кароткая даступная інфармацыя аб знаходжанні кожнага ў іх і аб падзеях, якія яны прызваны увекавечыць, дапамагла вучням па- першае, акунуцца ў трагедыю беларускага народа, па- другое , аддаць дань памяці загінуўшым, па- трэцяе, ўспомніць свой вопыт наведвання мемарыялаў ці выказаць жаданне наведаць некаторыя з іх.

згарнуць

У 3 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна"Генацыд - памяць і боль беларускай зямлі"

17.09.2024

У 3 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна"Генацыд - памяць і боль беларускай зямлі" з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Мэта:.фарміраванне гонару за Беларусь і беларускі народ, які сумеў выстаяць і перамагчы ў гады ВА вайны.Пад час інфармацыйнай гадзіны трэцякласнікі даведаліся, што такое генацыд.Пашырылі свае веды аб той страшнай бядзе,якая здарылася з нашай краінай больш за 80 гадоў назад.

згарнуць

Другі дзень у лагеры “Спадчына”

02.07.2024

Напярэданні святочнага дня мы не змаглі абмінуць увагай абеліск у аг.Валеўка. Дзеці, выхавальнікі ўсклалі кветкі і прынялі ўдзел у мітынгу.

згарнуць

Воспитанники лагеря приняли участие в митинге и возле памятника павшим героям «Стелла» была организованна Акция «Вахта памяти» с возложением цветов и минутой молчания.

21.06.2024
В знак скорби и памяти о погибших в лагере был приспущен флаг Республики Беларусь.
разгарнуць

Урачыстыя школьныя лінейкі прайшлі ва ўстановах адукацыі па ўсёй краіне.

25.05.2024

Для вучняў нашай установы - гэта заўжды прыемнае свята, якое сімвалізуе пераход на наступную ступень жыцця, прыбліжае яшчэ на адзін крок да даросласці. Асабліва хвалюючым з'яўляецца гэта свята для нашых 6 выпускнікоў. Гэта традыцыя развітання са школай, з усімі яе радасцямі і гаротамі, поспехамі і няўдачамі. Як доказ вялікай любові да сваёй школы, сваёй радзімы нашы выпускнікі выканалі песню "Мы завемся Беларусы" і выпусцілі рознакаляровыя шары, як прызнанне ў любові, як абяцанне заўсёды памятаць свой родны край і сваю школу ў Год якасці і 80-годзя вызвалення Беларусі.

згарнуць

Напярэдадні 9 мая вучні і педагогі Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі

08.05.2024

Напярэдадні 9 мая вучні і педагогі Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. На мітынгу прысутнічалі Мароз Людміла Васільеўна, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама,  настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Яўген Запольскі, Навагранец Вольга Паўлаўна, член раённай арганізацыі ветэранаў,  Былінкін Цімафей, дэпутат моладзевага парламента, навучэнец сярэдняй школы № 5 г.Навагрудка. Памяць пра вайну - гэта перш за ўсё-памяць пра людзей. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, нямала яркіх і важных падзей адбудзецца ў жыцці народа, але легендарны подзвіг – Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – назаўжды застанецца ў нашай памяці.

згарнуць

Вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Сад надзеі"

27.04.2024

26.04.2024г. вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Сад надзеі". Акцыя прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сад - сімвал жыцця. Пасадзіць дрэва і за ім даглядаць - гэта выдатная магчымасць пакінуць свой след у гісторыі школы і роднага краю. Кожнае пасаджанае дрэва злучае цяперашнія і будучыя пакаленні вечна, якая жыве памяццю аб гераічных продках.

згарнуць

Закрэўская Алена Уладзіміраўна

25.04.2024

25.04.2024г. у рамках 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, старшыня Валеўскага сельскага савета Піваварчык Д.В., дырэктар Валеўскай сярэдняй школы Падліпскі А.В, намеснік дырэктара па ВР Федасюк А.А. і вучні школы, наведалі малалетнюю вузніцу Закрэўскую Алену Уладзіміраўну, якая пражывае ў в. Новыя Ганчары Навагрудскага раёна. У сваім інтэрв'ю Алена Уладзіміраўна расказала пра лагеры смерці, у якіх ёй давялося выжываць некалькі гадоў, а таксама пра тыя страшныя падзеі, якія там адбываліся.

photo_4_2024-04-25_17-44-36photo_1_2024-04-25_17-44-36photo_2_2024-04-25_17-44-36photo_3_2024-04-25_17-44-36

згарнуць

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры атрада “Данко” прынялі ўдзел у акцыі “Помнік”

19.04.2024

19.04.2024 г. напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры атрада “Данко” дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у акцыі “Помнік”. Яны навялі парадак ля помнікаў у в.Кудавічы, в.Ятра, в. Тулічава, прыбралі прылеглую тэрыторыю ад пустазелля, ачысцілі надмогільные збудаванні і дарожкі ад моху і расліннасці, выканалі пабел прыступак. Добраўпарадкаванне памятнага месца - гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім тым, хто пакінуў сваё жыццё дзеля мірнага неба ў будучыні. І наша галоўная задача - як мага даўжэй пранесці гэтую памяць праз гады. Будзем вечна памятаць і шанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду.

photo_1_2024-04-19_17-17-43photo_2_2024-04-19_17-17-43photo_3_2024-04-19_17-17-43photo_4_2024-04-19_17-17-43photo_5_2024-04-19_17-17-43photo_7_2024-04-19_17-17-43photo_8_2024-04-19_17-17-43photo_9_2024-04-19_17-17-43photo_10_2024-04-19_17-17-43photo_11_2024-04-19_17-17-43photo_12_2024-04-19_17-17-43photo_13_2024-04-19_17-17-43photo_14_2024-04-19_17-17-43photo_15_2024-04-19_17-17-43photo_16_2024-04-19_17-17-43photo_17_2024-04-19_17-17-43photo_18_2024-04-19_17-17-43photo_19_2024-04-19_17-17-43photo_20_2024-04-19_17-17-43

згарнуць
падзяліцца ў: