Вопыт ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі

2024-2025 навучальны год

19 лістапада 2024 года ў 8 класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Да яе правядзення была падрыхтавана фотавыстава і выстава кніг па тэме. У ходзе мерапрыемства быў выкарыстаны інфармацыйна-аналітычны матэрыял і дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У сваіх выступленнях вучні выкарыстоўвалі матэрыялы з кнігі “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, праглядзелі і абмеркавалі відыёролік па тэме. Атрыманныя веды садзейнічаюць фарміраванню каштоўнасных адносін вучняў да гістарычнага прошлага свайго народа і разуменню міра, як найвялікшай каштоўнасці.

19 лістапада ў 3 класе прайшла інфармацыйная гадзіна " Генацыд беларускага народа ў гады ВА вайны". Страшная бяда, якая адбылася больш за 80 гадоў таму назад з нашай краінай кранула душы дзяцей. Вайна забрала жыцці многіх дарослых і дзяцей. Мы беражліва захоўваем памяць аб тых страшных падзеях.
Светлая памяць усім загінуўшым! Вечная слава іх бесмяротнаму подзвігу ў знак міру для будучых пакаленняў!

19 лістапада вучні 6 класа дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" прынялі ўдзел у патрыятычным марафоне працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?". #АштоТызрабіў.BY #АчтоТЫсделалBY @achtotysdelal.by

Класная гадзіна. Экскурс у гісторыю" Памяць захоўваем у сэрцах" прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў прайшла ў 3 класе 14 лістапада ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі. Памяць аб ВА вайне і Вялікай Перамозе навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і. Мы павінны захоўваць гістарычную памяць, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, каб ведаць сваё мінулае, бо без яго нельга будаваць будучае.

6 лістапада вучні Валеўскай сярэдняй школы ў рамках выхавання павагі і цікавасці да роднага краю; фарміравання ўяўленняў аб памятных мясцінах свайго аграгарадка, выхавання пачуцця патрыятызму., прынялі ўдзел у экскурсійнай паездкі па маршруце “Памяць”: (в.Тулічава - в.Ятра - в.Кудавічы).

IMG_7826IMG_7827IMG_7829IMG_7832

Класная гадзіна "Старонкі мужнасці гартаючы...", прысвечаная 80-цігоддзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў у 4 класе 25 кастрычніка была прысвечана воінам-героям, якія абаранялі і вызвалялі Навагрудскі раён у пачатку ліпеня 1944 года. Вучні наведалі Народны гісторыка-краязнаўчы музей, пазнаёміліся з той яго гістарычнай экспазіцыяй, якая прысвечана вызваленню нашага краю. У музеі знайшлі звесткі аб чырвонаармейцы Кусакіне М.І., які загінуў, вызваляючы Валеўку. Знайшлі мы яго прозвішча і на брацкай магіле на тэрыторыі нашай школы. Разам з ім там пахаваны 11 чырвонаармейцаў, прозвішчы 6 устаноўлена вучнямі нашай школы. Мінулай маўчання ўшанавалі памяць загінулых.

Аперацыя "Помнік", якая адбылася 23 кастрычніка ў Валеўскай сярэдняй школе, працягнула марафон добрых спраў нашых вучняў па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл на тэрыторыі Валеўскага сельсавета.

24 кастрычніка ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні 8-11 класаў Валеўскай сярэдняй школы разважалі на тэму «Маладосць - час выбару. Моладзь - за міласэрнасць».Навучэнцы даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці валанцёрскага руху ў Рэспубліцы Беларусь. Даведаліся аб ролі Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра ў развіцці валанцёрскага руху ў Рэспубліцы Беларусь, аб накіраванні дзейнасці дабрачыннага фонду Аляксея Талая і як можна стаць валанцёрам фонду; аб валанцёрскіх праектах БРПА і БРСМ; адказалі на пытанне чаму валанцёрская дзейнасць важная. Старшакласнікі з задавальненнем задавалі пытанні госці, Эргін Кацярыне Русланаўне, настаўніку нашай школы. Ім было цікава даведацца пра дзейнасць валанцёрскага атрада "Данка", яго праектах і акцыях. Кацярына Русланаўна расказала, якія асабістыя якасці сучаснага маладога чалавека, на яе думку, з'яўляюцца важнымі. Дзеці прадставілі сваю мультымедыйную прэзентацыю аб валанцёрах нашай школы. Мы ўпэўненыя, што будучыя выпускнікі змогуць у дарослым жыцці зрабіць дастойны выбар і прынесці карысць сваёй краіне.

22 кастрычніка дзеці дашкольнай розна- ўзроставай групы наведалі Валеўскі народны гісторыка-краязнаўчы музей.
Мэта дадзенай экскурсіі - фарміраванне ў дашкольнікаў маральна - патрыятычных якасцей, прыцягненне да гісторыі, культуры і традыцый роднага краю.
Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і пазнаваўчая экскурсія па залу музея з рознымі экспазіцыямі,якія памаглі зразумець і ўбачыць быт нашых продкаў, пачуць цікавыя гісторыі аб асобных экспанатах музея.
Выхаванцы з задавальненнем слухалі аповяд выхавацеля, з цікавасцю разглядвалі экспанаты. Рабяты былі ў захапленні ад наведвання музея. Засталося шмат уражанняў ад убачанага.

Валанцёры атрада "Данко" Валеўскай сярэдняй школы 18.10.2024 удзельнічалі ў акцыі "Захоўваем памяць": старшакласнікі добраўпарадкоўвалі пахаванне расстралянай фашыстамі сям'і за сувязь з партызанамі і сваімі намаганнямі ўшанавалі памяць загінуўшых Аляксандра Габрусіка і яго блізкіх.

19.10.2024 Вучні 5 класа прынялі ўдзел у патрыятычным марафоне субот працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?"     АштоТызрабіў.BY #АчтоТЫсделал.BY 

09.10.2024 Вучні Валеўскай сярэдняй школы, якія наведваюць факультатыў “Асновы праваслаўнай маральнасці і патрыятызму”, у рамках узаемадзеяння з Валеўскай праваслаўнай царквой, вырашылі на справе прымяніць тэарэтычныя веды і прыбраць вясковыя могілкі, а таксама магілку сям’і партызана Габрусіка.

07.10.2024 Акцыя па добраўпарадкаванні воінскай магілы і помніка загінуўшым салдатам прайшла ў пачатку кастрычніка ў Валеўскай сярэдняй школе. Дзякуй рабятам за спагадлівасць і разуменне, што трэба захоўваць памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці за мірнае неба Радзімы.

IMG_6926IMG_6907IMG_6906

05.10.2024 У рамках шостага школьнага дня ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі Валеўскай сярэдняй школы прайшоў музейны урок “Памяць і боль беларускага народа”. 80 гадоў назад вызвалена наша родная краіна. Для беларускага народа закончылася самая крывапралітная вайна, боль якой не сціхае да гэтай пары. Адной са складаючых акупацыйнага рэжыму, усталяванага нямецка-фашысцкімі захопнікамі, была палітыка генацыду. Кожны трэці жыхар Беларусі загінуў у гэтай страшнай вайне.
Памяць аб вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць, яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Мы павінны помніць і шанаваць нашу гісторыю, захоўваць гістарычную памяць, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, бо без ведання свайго мінулага нельга пабудаваць будучае.

05.10.2024 Героі маёй малой Радзімы
Наша зямля… Наша ціхая і прыгожая, няхай і маленькая, але заўсёды любімая вёска Валеўка. Напэўна, хтосьці назаве яе звычайнай сярод вялікай колькасці іншых вёсак Беларусі. А для нас – гэта самы любімы і самы незвычайны край, край дзівосных казак і паданняў, са сваёй таямнічай гісторыяй, з маляўнічымі краявідамі, з легендарнай Свіцяззю, з цудоўнымі, падчас загадкавымі мясцінамі… А галоўны скарб нашай малой Радзімы – гэта яе людзі!
У суботу 5 кастрычніка вучні пачатковых класаў адправіліся ў гістарычную вандроўку па малой Радзіме і даведаліся аб людзях-аднавяскоўцах, якім патрэбна сказаць “дзякуй” за 80 шчаслівых гадоў пад мірным небам. Для рабят гасцінна расчыніў свае дзверы школьны Народны гісторыка-краязнаўчы музей. Захапляльная экскурсія па гістарычным аддзеле музея нікога не аставіла абыякавым. Дзеці з гонарам разглядалі фотаздымкі і слухалі аб аднавяскоўцах-героях Вялікай Айчыннай вайны, якія падаравалі сваім нашчадкам мірнае неба і шчаслівае дзяцінства. Прадоўжылася гістарычнае падарожжа наведваннем алеі рабінавых дрэў, якая закладзена на тэрыторыі ўстановы адукацыі і прысвечана настаўнікам Валеўскай школы – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ніхто не забыты і нішто не забыта: у знак гонару і падзякі дзеці з вялікім клопатам павязалі на кожнае дрэўца ружовыя стужачкі. Закончылася вандроўка ускладаннем кветак і мінутай маўчання ля Братскай магілы воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні вёскі Валеўка.
Як радасна жыць у шчаслівай краіне дзяцінства! Вялікі дзякуй Вам, аднавяскоўцы-героі, для якіх малая Радзіма па-сапраўднаму стала лёсам! Дзякуй за мір, за шчасце, за жыццё!

01.10.2024 Інфармацыйная гадзіна "Чым жывеш, Беларусь?" для вучняў 5 класа. У час аглядавай інфармацыйнай гадзіны вучні пазнаёміліся з падзеямі, якія адбываліся ў краіне на мінулым тыдні са старонак рэспубліканскага друку.
Прааналізаваўшы і абмеркаваўшы газетныя артыкулы дзеці стварылі сваё выданне "Чым жывеш, Беларусь?"
Інфармацыйная гадзіна спрыяла фарміраванню ўменняў выказваць свае меркаванні, свой погляд на абмяркоўваемыя падзеі і факты.

27.09.2024 Ва ўсім свеце святкуецца дзень турызму. Турызм адыгрывае ключавую ролю ў жыцці нашай краіны, спрыяючы прэзентацыі ўнікальных прыродных прыгажосцяў Беларусі, яе найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчыны і гасціннасці беларускага народа. Міністэрства турызму заклікала кожнага жыхара Беларусі стаць часткай гэтага свята, адкрыўшы для сябе новыя куткі роднай зямлі або проста праявіўшы больш увагі да культурных традыцый і прыроды вакол нас, каб гэты дзень стаў пачаткам новых падарожжаў, знаёмстваў і дзіўных адкрыццяў.
Класная гадзіна, якая прайшла ў 4 класе у дзень турызму 27 верасня у форме экскурса па славутым мясцінам Беларусі “Патрэбна абавязкова наведаць” мела сваёй мэтай пазнаёміць вучняў з багатымі і разнастаўнымі выдатнымі мясцінамі Беларусі, яе гарадоў і мястэчак. Вучні абмеркавалі агульназнаёмыя мясціны, падзяліліся ўраджаннямі, хто дзе бываў і рэкамендаваў наведаць гэта месца іншым дзяцям. Вынік, абазначылі некалькі месцаў, якія паспрабуем наведаць у бліжэйшы час.

27.09.2024 Ад Валеўскай сярэдняй школы накіраваўся краязнаўчы экспрэс "Падарожжа па Беларусі". Старт падарожжу пачаўся з Навагрудскага краю.

26.09.2024 для вучняў 8-11 класаў Валеўскай сярэдняй школы праведен ШАГ па тэме “Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз”.
Мерпрыемства рыхтавалі вучні 8 класа. На гэты раз госцем была выпускніца школы галоўны эканаміст СРДУП “Свіцязь”, дэпутат Валеўскага сельскага савета па Валеўскай выбарчай акрузе №2 Люткевіч Таццяна Яўгеньеўна.
ШАГ1. Для актуалізацыі ведаў па маладзёжнай палітыцы Рэспублікі Беларусь была праведзена віктарына “Мы даведаемся”. У абмеркаванні пытанняў якой прынялі ўдзел усе вучні. Рабяты зрабілі выснову аб тым, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для самавызначэння і самарэаліацыі, праяўлення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, ініцыятывы.
ШАГ2. Сустрэча з госцем Таццянай Яўгеньеўнай Люткевіч прайшла з выкарыстаннем фармата тэлевізійнага праекта “Сто пытанняў даросламу”. На пастаўленыя пытанні ўдзельнікі атрымалі глыбокія, граматныя адказы з цікавымі і пазнавальнымі прыкладамі аб яе прафесіі, гаспадарцы СРДУП “Свіцязь”, у якой яна працуе.
ШАГ3. На муцібордзе вучні праглядзелі фрагмент зварота Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка да выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў на Рэспубліканскім бале. Сярод прапанаваных пытанняў у дадзеным накірунку найбольшую цікавасць выклікала пытанне аб укладзе кожнага ўдзельніка сустрэчы ў развіццё нашай краіны, свайго рэгіёна.
У звяршэнне рабяты вырашылі добраўпарадкаваць і правесці касметычны рамонт школьнага народнага гісторыка-краязнаўчага музея, попоўніць экспазіцыю новымі музейнымі прадметамі, уключыцца ў збор дакументаў і успамінаў ветэранаў вайны і працы.

Беларусь перажыла многа цяжкіх старонак сваёй гісторыі, але больш жудасных, як у гады Вялікай Айчыннай вайны, яна не бачыла ніколі з часоў пачатку яе летаапісання.
У розных кутках Беларусі , згубіўшых у 1941-1945 гадах кожнага трэцяга жыхара, створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы , устаноўлены манументы, прысвечаныя самай трагічнай і кровапралітнай вайне на гэтай многапакутнай зямлі.
Сёння ў краіне каля 9 тысяч памятнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўваходзяць у ваенна - гістарычныя маршруты і экскурсіі , але галоўнае - з'яўляюцца святым месцам шанавання загінуўшых, вечным напамінам аб тым , які неацэнны мір на зямлі .
Інфармацыйная гадзіна "Гераічныя мясціны Беларусі " якая прайшла ў 4 класе 24 верасня у форме прэзентацыі пазнаеміла вучняў з 23 мемарыяльнымі культурна- гістарычнымі, архітэктурна-скульптурнымі комплексамі Вялікай Айчыннай вайны і з 5 мемарыяламі на месцы лагераў смерці і гетта.
Кароткая даступная інфармацыя аб знаходжанні кожнага ў іх і аб падзеях, якія яны прызваны увекавечыць, дапамагла вучням па- першае, акунуцца ў трагедыю беларускага народа, па- другое, аддаць дань памяці загінуўшым, па- трэцяе, ўспомніць свой вопыт наведвання мемарыялаў ці выказаць жаданне наведаць некаторыя з іх.

У Валеўскай сярэдняй школе адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства: адзіны ўрок, флэшмоб у пачатковай школе і знаёмства старшакласнікаў з экспазіцыяй школьнага гісторыка-краязнаўчага музея аб уз'яднанні Заходняй Беларусі і БССР. У музеі была арганізавана сустрэча вучняў з Галінай Антонаўнай Ясевіч. Яе сваяк - Фёдар Гаўрылавіч Ясевіч быў членам КПЗБ у 1939 годзе, дэпутатам народнага сходу ў Беластоку ад жыхароў в.Валеўка Навагрудскага павета і першым старшынёй Валеўскага сельсавета.

17.09.2024 г. У "Валеўскай сярэдняй школе " прайшлі адзіныя ўрокі прысвечаныя Дню народнага адзінства. Падчас урокаў школьнікі абмеркавалі падзеі, якія сталі гістарычнай асновай свята, значэнне гэтага свята для сучаснай Беларусі, важнасць адзінства беларускага народа для захавання незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. Ад падзей мінулага паступова перайшлі да дасягненняў сучаснасці. А ў завяршэнне ўрока кожны навучэнец падзяліўся сваім меркаваннем, што ён лічыць сімвалам нашай краіны, прымацаваўшы на вучэбную дошку сімвалічную кветку Васілька. Замацаваць атрыманы матэрыял дзецям дапамог відэаролік "Беларусь - гэта мы", які дэманструецца ў фае 1 этажа на школьных перапынках.

У 3 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна"Генацыд - памяць і боль беларускай зямлі" з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Мэта:.фарміраванне гонару за Беларусь і беларускі народ, які сумеў выстаяць і перамагчы ў гады ВА вайны.Пад час інфармацыйнай гадзіны трэцякласнікі даведаліся, што такое генацыд.Пашырылі свае веды аб той страшнай бядзе,якая здарылася з нашай краінай больш за 80 гадоў назад.

9 верасня вучні другога класа, Валеўскай сярэдняй школы у рамках тэматычнай інфармацыйнай гадзіны да Дня беларускага пісьменства “Над кнігаю ўлады час не мае!”, пабывалі на экскурсіі ў інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры ўстановы адукацыі і літаратурным аддзеле школьнага гісторыка-краязнаўчага музея.
Дзеці даведаліся, што традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства ўзнікла ў 1994 годзе, калі 28 жніўня ў Полацку ўпершыню прайшлі мерапрыемствы ў гонар Дня беларускага пісьменства і друку. 26 сакавіка 1998 года быў прыняты ўказ Прэзідэнта №157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”, які ўстанавіў, што Дзень беларускага пісьменства будзе штогод адзначацца ў першую нядзелю верасня. З гэтага моманту свята атрымала асабліва шырокі размах і падтрымку на самым высокім узроўні. Цікавай і пазнавальнай атрымалася віртуальная экскурсія па горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці, які сёлета прымаў 31 Дзень беларускага пісьменства.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, бібліятэкар В.С.Мілаш прэзентавала маленькім чытачам новыя цікавыя кнігі для дзяцей, якія можна ўзяць у бібліятэцы. Настаўнік гісторыі Н.К.Санько пазнаёміла з унікальнымі экспазіцыямі літаратурнага аддзела школьнага гісторыка-краязнаўчага музея. Акрамя таго ў музеі дзеці наведалі выставу “Беларусь памятае”, прысвечаную 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Цікавыя мясціны Беларусі
  Першая школьная субота запрасіла вучняў  у цікавае віртуальнае падарожжа “Цікавыя мясціны Беларусі”. Перш чым адправіцца ў дарогу падарожным было прапанавана актуальзаваць веды пра цікавыя мясціны нашай краіны. Падарожным было прапанавана дзесяць сцвярджэнняў, на якія трэба было даць адказ “так” ці “не”. Сабраўшы чамадан падарожнага, адправіліся ў сапраўднае віртуальнае падарожжа. Рабятам было прапанаван праглядзець відэафільм “Беларусь. Агляд цікавых мясцін”. Падарожныя апынуліся ў Нясвіжскім замку, праслухалі легенды Мірскага замка, Дварэц Пуслоўскіх, Косаўскі замак… Брэсцкая крэпасць, Чырвоны бераг, мемарыял “Прарыў”..,завяршылася падарожжа аглядавай экскурсіяй па сталіцы нашай краіны – горадзе Мінску. Гульня “Мема. Беларусь” дапамагла паглыбіці веды пра знакамітыя і памятныя мясціна нашай краіны. Наша падарожжа спрыяла выхаванню пачуцця гонару за Беларусь, за яе гістарычную і культурную спадчыну.

згарнуць

2023-2024 навучальны год

Даўно адгрымелі выбухі Вялікай Айчыннай, сышлі ў гісторыю ўсе падзеі гэтай смяротнай вайны, якая забрала мільёны жыццяў. Але ў нашай памяці назаўсёды застануцца апавяданні пра адвагу, мужнасці і самаахвярнасці, з якімі ішлі салдаты да святой мэты. Гэтая перамога стала сапраўды эпахальнай. Яе героі, імёны і подзвігі пераможцаў на ўсе часы застануцца здабыткам гісторыі, паслужаць прыкладам для ўсіх будучых пакаленняў. Новыя трагедыі дзівяць зямлю, але памяць аб той мінулай вайне не знікне ніколі. Дарагой цаной дасталася нашым салдатам доўгачаканая перамога ... Ужо не першы год вучні шэфствуюць над магіламі загінуўшых не толькі ў сваёй вёсцы, але і ў суседніх вёсках. Вось і сёння 21.05.2024 г. валанцёры атрада "Данко" прывялі ў парадак магілы партызан у аг.Валеўка, в. Ятра, а таксама помнікі загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Тулічава, в. Ятра, в. Кудавічы. Валанцёры прыбралі галінкі, траву, смецце, падмялі каля помніка, зрабілі праполку. І, як даніна памяці і падзякі, усклалі кветкі.

08.05.2024 г. у Валеўскай сярэдняй школе прайшлі адзіныя ўрокі “Нам гэты свет завешчана берагчы”, прысвечаныя Дню Перамогі. Навучэнцы ўспомнілі пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, якой цаной была заваявана Перамога, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як народ змог выстаяць і перамагчы ў той страшнай і крывавай вайне, якую мужнасць была праяўлена пры гэтым.

Напярэдадні 9 мая вучні і педагогі Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. На мітынгу прысутнічалі Мароз Людміла Васільеўна, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама,  настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Яўген Запольскі, Навагранец Вольга Паўлаўна, член раённай арганізацыі ветэранаў,  Былінкін Цімафей, дэпутат моладзевага парламента, навучэнец сярэдняй школы № 5 г.Навагрудка. Памяць пра вайну - гэта перш за ўсё-памяць пра людзей. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, нямала яркіх і важных падзей адбудзецца ў жыцці народа, але легендарны подзвіг – Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – назаўжды застанецца ў нашай памяці.

У чарговую суботу 4 мая вучні пачатковых класаў адправіліся ў краязнаўчае падарожжа " Як ты сэрцу майму міла,дарагая Беларусь!" Мэта: выхаванне пачуцця глыбокай павагі і любові да сваёй краіны; выхаванне грамадзяніна- патрыёта,маючага ідэі дабра і справядлівасці,здольнага працаваць на карысць Айчыне .Вучні шмат разважалі, расказвалі цудоўныя вершы пра Беларусь, пра Радзіму. Радзіма - гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў.Гэта светлыя ад бяроз гаі, гэта пушчы,дзе горда нясуць свае кроны алені. Вучні прыйшлі да высновы, што Радзіма - гэта шчасце і мы любім Радзіму,яна - наш светлы лёс .

4 мая ў чарговы шосты школьны дзень вучні паказалі веды дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, іх гісторыі і значэння. Прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Сімвалы маёй краіны - мой гонар".

3 мая 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшло напісанне Усебеларускага дыктанту “Я раскажу аб Перамозе”.З мэтай захавання памяці аб Вялікай Айчаннай вайне, павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага патэнцыялу дзяцей і моладзі дыктант праводзіўся для вучняў І ступені (2-4 класы), ІІ, ІІІ ступеняў. Для вучняў 3-4 класаў быў прапанаваны дыктант пад назвай “Курган Славы”, вучні 5-9 класаў пісалі тэкст пад назвай “Памяць сэрца не згасае”, для вучняў 10-11 класаў быў прапанаваны тэкст пад назвай “Беларусь памятае…” Усяго ў напісанні дыктанта прыняло  ўдзел 65 вучняў.


25 красавіка ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам пра здароўе" (аб медыцынскіх работніках).

Госцем дыялогавай пляцоўкі стала: Берзух Наталля Міхайлаўна – памочнік урача Валеўскай АУАП
У час рэалізацыі ШАГа1 “МЫ даведваемся” вучні 11класа прапанавалі прысутным актуалізаваць веды пра медыцыну, асноўныя дасягненні беларускіх медыкаў ў час інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся”, а таксама запрасілі ў партрэтную галерэю і пазнаёмілі з некаторымі знакамітымі асобамі ў сверы аховы здароўя.
“Сістэма аховы здароўя”, “клопат дзяржавы пра здароўе нацыі”, “здаровая нацыя”, “бясплатная і даступная медыцынская дапамога”, “экспарт медыцынскіх паслуг”, “медыцынскі турызм”, “высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне медыцыны”, “кампетэнтнасць”, “міласэрнасць”, “самаадданасць” - гэтыя і многія іншыя паняцці былі ў фокусе абмеркавання удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі.
У час рэалізацыі ШАГа 2 у фармаце праекта “100 пытанняў даросламу” удзельнік мелі магчымасць задаць пытанне Наталлі Міхайлаўне. Вучні даведаліся, што ўяўляе сабой працоўны дзень памочніка ўрача. Акрэслілі месца і ролю ўстаноў аховы здароўя ў фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Наталля Міхайлаўна падзялілася ўражаннямі ад свайго першага працоўнага дня і першага пацыента. Дыялог атрымаўся даверлівым, цікавым і змястоўным.
ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” – крок падвядзення вынікаў. Удзельнікі сустрэчы адзначылі актуальнасць абмяркоўваемай тэмы, закранутых пытанняў.
На апошняй хвіліне анансіравалі наступную тэму сустрэчы.

23 красавіка ў 2 класе прайшла інфармацыйная гадзіна " Чарнобыль - трагедыя, подзвіг,папярэджанне" з мэтай азнаямлення вучняў з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствамі; выхавання патрыятызму,высока- маральных адносін да подзвіга .Другакласнікі разважалі аб страшнай трагедыі ,якая адбылася 26 красавіка 1986 года.Разважалі аб тым,якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які гатовы на подзвіг.Гаварылі аб тым,як змянілася жыццё людзей ў гэтым горадзе пасля трагедыі.

23 красавіка ў 10 класе Валеўскай сярэдняй школы прайшла інфармацыйная гадзіна “Чорны боль”.  Вучні пазнаёміліся з  прычынай   чарнобыльскай трагедыі; даведаліся пра подзвігі людзей у час чарнобыльскай трагедыі, а таксама аб экалагічных праблемах. Чарнобыльская катастрофа - аварыя на чацвёртым рэактары Чарнобыльскай АЭС у 1:23 ночы 26 красавіка 1986 года. Гэта самая буйная аварыя атамнай энергетыкі ў свеце і найбуйнейшая тэхналагічная катастрофа 20 стагоддзя. Дзеці падрыхтавалі выступленні , шмат разважалі. Яны даведаліся пра экалагічную шкоду, нанесеную чарнобыльскай катастрофай. Вучні прагледзелі відэа пра трагедыю ў Чарнобылі,а таксама склалі гексы.   Уся інфармацыйная гадзіна была накіравана на  выхаванне пачуцця абавязку, адказнасці, патрыятызму.

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць..." 23 красавіка ў 8 класе прайшла інфармацыйная гадзіна "Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Мінулае і сучаснасць." Дзеці прагледзелі дакументальны фільм аб трагедыі на ЧАЭС, прычынах і наступствах.

19.04.2024 г. напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры атрада “Данко” дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у акцыі “Помнік”. Яны навялі парадак ля помнікаў у в.Кудавічы, в.Ятра, в. Тулічава, прыбралі прылеглую тэрыторыю ад пустазелля, ачысцілі надмогільные збудаванні і дарожкі ад моху і расліннасці, выканалі пабел прыступак. Добраўпарадкаванне памятнага месца - гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім тым, хто пакінуў сваё жыццё дзеля мірнага неба ў будучыні. І наша галоўная задача - як мага даўжэй пранесці гэтую памяць праз гады. Будзем вечна памятаць і шанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду.

17 красавіка вучні «Валеўскай сярэдняй школы» прынялі ўдзел у акцыі «Помнік». З глыбокай павагай да гістарычнай спадчыны вучні 8-11 класаў наводзілі парадак на месцах воінскіх пахаванняў, прыбіралі лістоту і смецце ў помнікаў аг.Валеўка "Стэла" загінуўшым землякам у гады ВАВ, брацкай магіле (на тэрыторыі ўстановы адукацыі), магілы сям'і партызана Габрусіка (могілкі аг.Валеўка.) Усё далей сыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца, а помнік, застанецца і будзе памяццю для падрастаючага пакалення.

Для вучняў 3класа адзіны ўрок “Пра што звоняць званы Хатыні?” пачаўся з хвіліны маўчання. Дзеці ўспомнілі аб ахвярах генацыду беларускага народа, пагаварылі аб сумным лёсе вёскі Хатынь, а таксама трагедыю «сясцёр» Хатыні.

22 сакавіка 2023 года ў Валеўскай сярэдняй школе прайшлі адзіныя урокі прысвечаныя гадавіне трагедыі ў в. Хатынь. У рамках урокаў адбылося адкрыццё выставы экспазіцыі “Ніколі не забудзем” прысвечанай генацыду беларускага народа у гады ВАВ.
Ёсць падзеі, даты, імёны людзей, якія ўвайшлі ў гісторыю кожнага горада, вёскі, краіны і нават у гісторыю ўсёй Зямлі. Пра іх пішуць кнігі, складаюць вершы, музыку, расказваюць легенды. Галоўнае ж - пра іх памятаюць. І гэтая памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне і не дае пацямнець падзеям мінулых гадоў.
На шчасце, мы не ведаем, што такое вайна, але мы шмат чулі пра яе ад дарослых. Напэўна, кожны з нас можа сказаць, што яго дзядуля ваяваў на фронце, такім чынам унёс неацэнны ўклад у разгром ворага. Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для нашай краіны. Вырашалася пытанне, ці будзе ў нас будучыня? Нягледзячы на голад, холад, страх, смерць… Мы перамаглі, абаранілі сваю Радзіму і пра гэта трэба памятаць.

22 сакавіка 2024 года ў Валеўскай сярэдняй школе прайшлі адзіныя урокі прысвечаныя гадавіне трагедыі ў в. Хатынь. Урокі былі накіраваны на асэнсаванне вучнямі трагедыі беларускага народа, які ў час Вялікай Айчыннай вайны падвергся жорсткаму генацыду. Кажуць, што час лечыць, але беларусы заўсёды будуць помніць аб трагедыі Хатыні, якую прынесла нам ВАВ. Памяць аб вайне, жахах генацыду заклікае да адказнасці за мір на Зямлі.

Вучні Валеўскай сярэдняй школы  прынялі удзел у мітынгу "Ка дню памяці спаленных вёсак у час ВАВ". 22 сакавіка 1943-га года нямецка-фашысцкімі захопнікамі была поўнасцю спалена вёска Хатынь разам з мірнымі жыхарамі. Сярод 149 загінуўшых 75 дзяцей. Гісторыя Хатыні не дае нам забыцца пра тыя страшныя падзеі і ахвяры фашызму. У час Вялікай Айчыннай вайны былі знішчаны 628 беларускіх вёсак, 186 з іх так і не былі адноўлены. Лёс спаленых вёсак паўтарылі 16 населеных пунктаў Навагрудчыны. 22 сакавіка каля помніка загінуўшым землякам у аг. Валеўка прайшоў мітынг-рэквіем да дня памяці спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны вёсак Навагрудскага раёна. На мітынгу прысутнічала упраўляючая дзеламі   Валеўскага сельскага выканкама Герасімчук Л.А. Таксама У  Дзень памяці загінуўшых аднавяскоўцаў вуні, настаўнікі,  аддалі даніну памяці удзельнікам ВАВ, якія прымалілі удзел абараняя нашу Радзіму.

83035EE5-6D44-4B9A-8755-4505C3E306407B025851-89F6-4589-9DAF-637DAF5CBF0783035EE5-6D44-4B9A-8755-4505C3E30640
20 сакавіка валанцёры атрада "Данко" Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі "Помнік". Яны ў в.Тулічава, в.Ятра, в.Кудавічы, ачысцілі тэрыторыю вакол помнікаў ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, падрыхлілі глебу вакол кустоў, вычысцілі пліты помнікаў. Дзякуючы дружнай і зладжанай рабоце наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат аб будучыні нашага горада, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якім коштам дасягнута Перамога.

Чарговая сустрэча вучняў пачатковых класаў у шосты школьны дзень 02.03.2024 была прысвечана разважанням аб роднай краіне і вызначэнню паняццяў “партыёт”, “грамадзянін”, “Айчына”. Рабяты сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай пляцоўкі пад яскравай назвай “Я страной своей горжусь, её имя Беларусь!”, на якую іх запрасілі Васілёк і Васілінка.

28 лютага вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у абласным Уроку мужнасці “Аўганістан назаўжды. Без права на забыццё” у анлайн-рэжыме. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”: Сняжыцкі Павел Уладзіміравіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”, педагог дадатковай адукацыі цэнтра турызму краязнаўства, воін-інтэрнацыяналіст, гвардыі старшы сяржант і Агіевец Віктар Мікалаевіч, воін-інтэрнацыяналіст, член Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

27 лютага ў Валеўскай сярэдняй школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта “Памяць пакаленняў у імя будучыні“, які прысвечаны святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх войскаў. Рабяты ўспомнілі аб тым, што Беларусь першай прыняла на сябе ўдар нямецкіх захопнікаў. 2024 год - гэта 80-я гадавіна перамогі беларускага народа. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен захаваць гістарычную памяць аб укладзе беларусаў у Перамогу.

23 лютага 2024 года ў Валеўскай сярэдняй школе прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Цяжка ў вучэнні-лёгка ў баі» Мэта мерапрыемства-выхаванне патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення, павіншаваць са святам будучых абаронцаў Айчыны. Хлопцам трэба было прадэманстраваць сваю эрудыцыю, кемлівасць, спрыт і хуткасць рэакцыі. Усе дружна разгадвалі задачы, лёгка і весела справіліся з займальнымі конкурсамі і спаборніцтвамі. Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны, прайшло ярка і прынесла буру станоўчых эмоцый.

З мэтай выхавання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў падрастаючага пакалення ў 3 класе 23 лютага падчас класнай гадзіны, прысвечанай 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, навучэнцы даведаліся аб падзеях, якія адбываліся ў Рэспубліцы Афганістан у 1079-1988 гадах. Воіны-афганцы вучыліся і ў нашай школе. Гэта дзядулі нашых вучняў: Крывіцкі Уладзімір Фёдаравіч, Піскун Пётр Мікалаевіч, Мялешка Сяргей Яўгеньевіч. Дзеці пазнаёміліся з успамінамі ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Аўганістане, наведалі школьны музей, у якім захоўваюцца ўрадавыя граматы і ўзнагароды, атрыманыя за праяўленыя імі мужнасць і гераізм пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку.
Афганістан - гэта боль, смутак, памяць. Гэта вайна, дзе нашы хлопцы былі проста салдатамі, якія ваявалі за мір.
За то, чтоб кто-то нёс в руках цветы,
В своих руках они держали автоматы.
Не для войны рождаются солдаты,
А для того, чтоб не было войны.

22 студзеня ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны"
На сустрэчу была запрошана маці загінуўшага на пажары ў в.Неўда выратавальніка Зайка Дзмітрыя Яўгеньевіча Зайка Ганна Іванаўна.
У час рэалізацыі ШАГа1 “МЫ даведваемся” вучні 9 класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне. Вельмі актыўна давалі адказы на пытанні віктарыны і прыводзілі прыклады з жыцця
На "ШАГ 2" вучні ўдзельнічалі ў дыялозе з Ганнай Іванаўнай, якая расказала пра лёс свайго сына: якім ён быў добрым хлопцам, вельмі добра вучыўся, адслужыў армію і прысвяціў сябе любімай рабоце. Дваццаць год Дзмітрый Яўгеньевіч ратаваў людзей ад пажару, быў вельмі смелы і сваё жыццё ставіў на другі план. Так сталася, што яго няма сярод нас ўжо шэсць годоў. Толькі фатакартачкі і газетныя нататкі напамінаюць маці аб сыне. Вучні задавалі Ганне Іванаўне разнастайныя пытанні аб жыцці сына, а яна дрыжачым голасам і з слязьмі на вачах расказвала. Вечная памяць табе выратавальнік!
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 "Мы дзейнічаем" падвялі вынік наколькі актуальна для нас тэма сённяшняй размовы. Прышлі да высновы, што Рэспубліка Беларусь пад надзейнай аховай, калі ў ёй жывуць людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё ваеннай, пагранічнай і выратавальнай службе.
На апошняй хвіліне анансіравалі наступную тэму сустрэчы.

22 лютага 2024 года напярэдадні свята дня Абаронцы Айчыны вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел Дню адчыненых дзвярэй у вайсковай часці 75158 г. Навагрудка. Яны атрымалі магчымасць дакрануцца да жыцця, у якім ёсць месца смеласці, адвазе і моцнаму мужчынскаму сяброўству. Даведаліся, Як праходзіць дзень вайскоўцаў? Якія бываюць віды адзення, зброі і тэхнікі? Ва ўрачыстай абстаноўцы вучні павіншавалі служачых са святам 23 лютага. Дзень прайшоў вельмі цікава. Рабяты засталіся задаволеныя і з добрым настроем пакінулі сцены вайсковай часткі.

У рамках Рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсах нашых землякоў" для навучэнцаў 8 класа прайшла класная гадзіна ў ІБЦ "Афганістан - наша памяць і боль". Дзеці прагледзелі прэзентацыю па тэме, праслухалі вытрымкі з гісторыі, пазнаёміліся з землякамі, якія ўнесены ў кнігу "Памяць. Афганістан", прачыталі інтэрв'ю сваякоў загінуўшых у той вайне, а таксама ацалелых яе ўдзельнікаў.

19 лютага ў 10 класе Валеўскай сярэдняй школы прайшла інфармацыйная гадзіна “Афганістан – жывая памяць”. Вучні пазнаёміліся з прычынай уводу войскаў у Афганістан, вызначылі гістарычнае значэнне Афганскай вайны. Афганская вайна... Яна ўвайшла ў гісторыю, і амаль за дзесяць гадоў забрала многія тысячы жыццяў воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэтая вайна сваім чорным крылом кранула многія сем'і , прынёсшы з сабой смерць, бязногіх, бязрукіх, сляпых, цяжкахворых маладых людзей. Вайна ў Афганістане-гэта гора, перш за ўсё, тых, хто непасрэдна ў ёй удзельнічаў. Для астатніх яна далёкая, чужая, незразумелая... На класнай гадзіне гучалі песні: “ Тут пад небам чужым”, “Зноў трывога". Вучні прагледзелі відэа пра Афганістан,а таксама складалі гексы. Пад гукі метранома ўдзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб загінуўшых воінах. Уся інфармацыйная гадзіна была накіравана на выхаванне пачуцця абавязку, адказнасці, патрыятызму.

Валанцёры атрада «Данко» Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі «Помнік». Яны прыбралі тэрыторыю каля помніка "Стэла" загінуўшым землякам у гады ВАВ аг.Валяўка., брацкую магілу зігунуўшым воінам у гады ВАВ на тэрыторыі ўстановы адукацыі. Усе працавалі, не шкадуючы сіл. Смецце змяталі мётламі, ачышчалі сам помнік ад снегу з дапамогай шчотак. Усе разумелі, што гэта толькі малая частка падзякі героям. Няхай вакол застаецца яшчэ снег, але да помніка зараз вядзе акуратная дарожка, каб можна было аддаць даніну памяці і павагі загінуўшым землякам.

16 лютага 2024г. у СШ №7 г.Навагрудка адбыўся другі этап конкурсу кіраўнікоў ваенна-патрыятычнага выхавання, ў якім прыняла ўдзел Валеўская сярэдняя школа, ён ўключаў правядзенне ваенна-спартыўных і конкурсных мерапрыемстваў: ваенна-спартыўны конкурс "Рабі як я!"; конкурс "Выдатны стрэлак"; інтэлектуальны квіз-турнір "Па старонках гісторыі". Няхай МЫ не перамаглі. Але пажадаем УСІМ удзельнікам будучых перамог.

15 лютага 2024 года ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі Валеўскай сярэдняй школы прайшоў музейны ўрок “Афганістан у маім сэрцы”. На ўрок быў запрошаны воін-інтэрнацыяналіст Піскун Пётр Мікалаевіч, які расказаў аб сваёй службе ў складзе абмежаванага кантынгента савецкіх вайскаў у Афганістане: як папаў у склад кантынгента, аб тых цяжкасцях, з якімі сутыкнуліся, аб асаблівасцях культуры і побыту, клімату далёкай незнаёмай краіны. Ён звярнуў увагу, насколькі важнымі складальнікамі на вайне з’яўляюцца адданасць Радзіме, вернасць абавязку, ўзаемавыручка, сяброўства, узаемападтрымка. Падчас ўрока мінутай маўчання жыхароў Навагрудскага раёна – удзельнікаў вайны ў Афганістане, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку.
Пётр Мікалаевіч узнагароджаны многімі медалямі і граматамі за ўдзел у гэтай вайне. Адну з грамат Вярхоўнага Сваета СССР ён перадаў музею школы.

08.02.2024г. на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа“ адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні Навагрудскага раёна.
Тэма пасяджэння: “Рэалізацыя асноўных напрамкаў дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні ва ўстанове адукацыі“.
У працэсе работы педагагічнай майстэрні ўдзельнікі аб'яднання абмеркавалі актуальныя напрамкі выхаваўчай работы кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.
Наведалі пасяджэнне ваенна-патрыятычнага клуба “Белая Русь“. На якім пазнаёміліся з “Парадкам няпоўнай разборкі і зборкі аўтамата. Догляд і зберажэнне“. Мелі магчымасць у рамках узаемадзеяння з в/ч 75158 адпрацаваць практычны навык разборкі і зборкі аўтамата.
Таксама члены вучэбна-метадычнага аб'яднання абмеркавалі пытанні патрыятычнага выхавання, яго гістарычныя традыцыі.
Практычны блок прайшоў у форме падрыхтоўкі ўдзельнікаў Знаменнай групы для правядзення ўрачыстай цырымоніі ўносу і вынасу Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі (практычныя заняткі).
Завяршылася работа метадычнага аб'яднання экскурсіяй для ўсіх удзельнікаў пасяджэння ў школьны Народны гісторыка-краязнаўчы музей.

У чарговую суботу ў пачатковай школе прайшла квэст-гульня"Мой бацькоўскі край, мая Радзіма" з мэтай выхавання пачуцця патрыятызму,павагі і гонару за сваю Радзіму. Любоў да Радзімы - галоўнае пачуццё для кожнага чалавека. Пачаткоўцы падарожнічалі па станцыям "Мая Радзіма  Беларусь", " Збяры сімвалы Беларусі"' , " Знайдзі сцяг Беларусі" , "Гімн Беларусі" і інш. Вучні выконвалі заданні за пэўны перыяд часу,складвалі пазлы з сімваламі  Беларусі,адказвалі на пытанні, расказвалі вершы,спявалі гімн.  Пачаткоўцы даказалі,што яны сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы і вельмі любяць яе.

IMG_9994

З лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" прайшла гадзіна мужнасці на тэму "Быць патрыётам Беларусі". Дзе вучні абмяркоўвалі, хто такі патрыёт і як патрыётамі становяцца. Бо  мэтай патрыятычнага выхавання навучэнцаў школы з'яўляецца развіццё і выхаванне адказных адносін да сябе, сваёй сям'і, грамадству, людзям, мець актыўную жыццёвую пазіцыю.IMG_0020

Чарговае паседжанне школы актыўнага грамадзяніна адбылося 25 студзеня ў Валеўскай сярэдняй школе. Тэма пасяджэння была "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі". У ШАГе 1 навучэнцы актуалізавалі веды аб навуцы і адукацыі з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся", дзе актыўна праявілі сябе, выкарыстоўваючы атрыманыя веды. Таксама пазнаёміліся з дзеячамі навукі і адукацыі. У ШАГе 2 ганаровым госцем была выпускніца, а цяпер настаўнік нашай школы, выдатнік адукацыі, уладальніца медаля імя Францыска Скарыны - Сурага Тамара Мікалаеўна. Яна расказала пра сваю педагагічную працу, адказала на ўсе пытанні навучэнцаў. У ШАГе 3 былі падведзены вынікі і анансаваная тэма наступнага пасяджэння "Абаронцы Айчыны"

Валанцёры атрада «Данко» Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі «Зімовая пара добрых спраў». Яны расчысцілі ад снегу тэрыторыю каля помніка "Стэла" загінуўшым землякам у гады ВАВ аг.Валяўка. Усе працавалі, не шкадуючы сіл. Кідалі снег рыдлёўкамі, зграбалі яго мётламі, ачышчалі сам помнік ад снегу з дапамогай шчотак. Усе разумелі, што гэта толькі малая частка падзякі героям. Няхай вакол застаецца яшчэ шмат снегу, але да помніка зараз вядзе акуратная дарожка, каб можна было аддаць даніну памяці і павагі загінуўшым землякам.

12 студзеня ў Валеўскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна  з 1 па 11 клас прайшлі адзіныя ўрокі «Ала - сястра Хатыні». На ўроку вучні паглыбілі веды аб гістарычным мінулым беларускага народа. Даведаліся пра генацыд праз знаёмства з трагічнымі падзеямі ў в. Ала  і тых жахах, з якімі сутыкнулася мірнае насельніцтва нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ушанавалі памяць жыхароў в.Ала, Хвілінай  маўчання. Нам беларусам важна ведаць сваю гісторыю і захаваць гістарычную памяць, не дапусціць нацызм  на сучасным этапе развіцця грамадства.

21 снежня  ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага" (пра дзеячаў культуры і мастацтва).

      Гасцямі дыялогавай пляцоўкі сталі: Мягкоў Ігар Яўгеньевіч – акампаніятар сельскага Дома культуры;  Кіслы Яўген Генадзьевіч, выпускнік установы, удзельнік шоу «Привет, Андрей», аўтар і выканаўца ўласных кампазіцый, кіраўнік народнага ансамбля песні “Нёман”;  Булатоўская Кацярына Валер’еўна, салістка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусьансамбля народнай музыкі “Свята” 

   У час рэалізацыі ШАГа1 “МЫ даведваемся” вучні 11 прапанавалі прысутным актуалізаваць веды пра культуру і мастацтва ў час інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся”, а таксама запрасілі ў партрэтную галерэю і пазнаёмілі з некаторымі знакамітымі асобамі культуры і мастацтва.

    “Гісторыка-культурнвя каштоўнасці”, “духоўнае адраджэнне”, нацыянальны гонар”, “культура – маральны падмурак нацыі”, “патрыятызм”, “Беларусь музычная”, “Беларусь тэатральная”, “культурная і прыродная спадчына ЮНЭСКА”  - гэтыя і многія іншыя паняцці былі ў фокусе абмеркавання удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі.

    У час рэалізацыі ШАГа 2 у фармаце відэасувязі  вучні мелі магчымасць задаць пытанні зямлячцы Кацярыне Булатоўскаў. Дзеці актыўна задавалі пытанні аб культурным жыцці, ролі устаноў культуры ў фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі,  узнагародах, цікавых момантах у жыцці.

 Ініцыятыўная група вучняў склала разгорнутую прэзінтацыю, прысвечаную выпускніку ўстановы, кіраўніку народнага ансамбля песні “Нёман”, удзельніку шоу «Привет, Андрей», аўтару і выканаўцу ўласных кампазіцый – Яўгену Кісламу.

     ШАГ  3 “Мы дзейнічаем” – крок падвядзення вынікаў. Удзельнікі сустрэчы адзначылі  актуальнасць абмяркоўваемай тэмы, закранутых пытанняў.

     На апошняй хвіліне анансіравалі наступную тэму сустрэчы.

16 снежня дзяржаўная ўстанова адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" Навагрудскага раёна прыняла ўдзел у патрыятычным марафоне працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?"
#АчтоТЫсделалBY @achtotysdelal.by 

У рамках рэспубліканскага культурна- патрыятычнага кінамарафона "Глядзі і памятай", ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" 16.12.2023 года прайшоў прагляд і абмеркаванне фільма "Бацька".

11 снежня 2023 у Валеўскай сярэдняй школе прайшла гістарычная гадзіна “Памяць і боль Навагрудскай зямлі”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня памяці ахвяр генацыду. Вучні пазнаёміліся з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, якія прывялі да знішчэння горада Навагрудка і яго жыхароў, аб аднаўленні горада пасля вайны.

        

У рамках рэспубліканскага культурна - патрыятычнага кінамарафона "Глядзі і памятай", 09 снежня 2023 года, ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" прайшоў прагляд і абмеркаванне фільма " А зоры тут ціхія".

8 снежня валанцёры атрада “Данко” Валеўскай сярэдняй школы ачысцілі ад снегу помнік у аг. Валеўка, які ўстаноўлены ў мэтах увекавечання памяці аб 111 земляках, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і брацкую магілу на тэрыторыі ўстановы адукацыі, у якой пахаваны 21 чалавек – 20 савецкіх воінаў і 1 партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усё далей ідзе вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца, а помнік, застанецца і будзе памяццю для падрастаючага пакалення. Гэта толькі малая частка нашай падзякі героям.

2 снежня ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" прайшла патрыятычная акцыя "Ніхто не забыт, нішто не забыта".

2 снежня ў Валеўскай сярэдняй школе прайшла інтэлектуальная гульня "Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь" Мэтай гульні было выхаванне ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы і гонару за сваю краіну. Гульня -гэта весела і цікава. Яна ўключала ў сябе некалькі блокаў: міфы, святы і абрады, жывёльны і раслінны свет, воднае багацце краіны, гарады, імёны з мінулага. Інтэлектуальнае спаборніцтва было разбаўлена чытаннем вершаў вядомых беларускіх паэтаў. Дзецям такая форма правядзення мерапрыемства вельмі спадабалася. Да дому пайшлі з гонарам ад таго, што вельмі шмат ведаюць пра сваю любімую краіну.

1 снежня 2023 года вучні 9-11 класаў Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рамках узаемадзеяння з в/ч 75158 у Дні адчыненых дзвярэй. Яны пазнаёміліся з прафесіяй ваеннага. Даведаліся аб магчымасці паступлення ў вышэйшыя ваенныя ўстановы адукацыі, азнаёміліся з ваеннай тэхнікай.

Каманда “Патрыёт” Валеўкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна ў рамках абласнога патрыятычнага марафону “Кубак Патрыёта” прыняла ўдзел у першым завочным этапе, квіз-віктарыне “Подзвіг”, прысвечанай 65-годдзю з Дня нараджэння першага Героя Беларусі В. Корвата. Жадаем вучням творчых перамог.

23 лістапада ў рамках адукацыйнага праекта ШАГ прайшла гадзіна зносін ” Я і мая малая Радзіма”, для вучняў 5-7 класаў, у ходзе мерапрыемства вучні распявядалі, аб значэнні Радзімы ў судзьбе кожнага чалавека, аб тым які ўклад можа ўнесці кожны грамадзянін у працвітанні роднага краю. Госцем мерапрыемства была выпускніца школа, а зараз настаўніца, выдатнік народнай асветы РБ Сурага Тамара Мікалаеўна, яна расказала вучням аб гісторыі роднага краю, аб яго знакамітых земляках і падаравала музейны прадмет. Вучні пазнаёміліся з творчасцю паэткі, выпускніцы школы Т.Яцук. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, выхаванню любові і павагі да сваёй малой Радзімы.

23 лістапада ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у тварах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй " (пра працаўнікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі).
На сустрэчу быў запрошаны механізатар СРДУП " Свіцязь" Скрундзь Юрый Леанідавіч.
У час рэалізацыі ШАГа1 “МЫ даведваемся” вучні 10 класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне з наступнымі пытаннямі : якія экалагічныя віды транспарту вырабляюцца ў Беларусі; што ўяўляе сабой прамысловы турызм і агратурызм у Беларусі; што і чаму ў Беларусі называюць чырвоным золатам хімічнай прамысловасці; як называецца штогадовы Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі і якая яго мэта?

На "ШАГ 2" вучні ўдзельнічалі ў дыялозе з Юрыям Леанідавічам. Вучні даведаліся, што ўяўляе сабой працоўны дзень механізатара? У якіх умовах ён працуеце? Што для яго значаць сфера яго дзейнасці і людзі, якія працуюць у ёй? Што б ён параіў тым, хто збіраецца выбраць дадзеную прафесію? Дыялог паміж вучнямі і госцем адбыўся вельмі эмацыянальным. Дзеці з захапленне слухалі і задавалі пытанні. Юрый Леанідавіч раскрыў сакрэт працы механізатара. У завяршэнні размовы наш госць сказаў, што для таго каб праца прыносіла свае плады павіны быць спрацаваны калектыў адзінадумцаў.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 "Мы дзейнічаем" падвялі вынік наколькі актуальна для нас тэма сённяшняй размовы. Вучні паведамілі аб свайх радных якія працуюць у сельскай хаспадарцы, расказалі ці гатовы яны працягнуць галоўную працу некалькіх пакаленняў сваёй сям'і. Таксама вучні расказалі, што хочаць звязаць сваю будучую прафесійную дзейнасць з адной з галін сельскай гаспадаркі , падзяліся сваімі планамі на будучыню.
На апошняй хвіліне анансіравалі наступную тэму сустрэчы.

18 лістапада дзяржаўная ўстанова адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" Навагрудскага раёна прыняла ўдзел у патрыятычным марафоне працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?". У марафоне ўдзельнічалі валанцёры, цімураўцы і члены ГА "БРСМ" школы. #АштоТызрабіў.BY #АчтоТЫсделал.BY 

16 лістапада 2023 года валанцёры атрада “Данко” Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у абласной экалагічнай акцыі “Рэальная справа”. У рамках акцыі вучні зладзілі экалагічны працоўны дэсант па ўборцы Эколага інфармацыйнага цэнтра “12 месяцаў”, і прыбярэжнай тэрыторыі возера ”Свіцязь”.

11 лістапада вучні і настаўнікі Валеўскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у акцыі “Рэальная справа”. Узброіўшыся неабходным інвентаром, усе з задавальненнем прыводзілі ў парадак тэрыторыю ўстановы: зграбалі восеньскае лісце, змяталі пясок з дарогі і прылеглых тратуараў. Прыбралі лістоту вакол “Брацкай магілы”, якая знаходзіцца на тэрыторыі ўстановы адукацыі. Выдатная надвор’е, сумесная праца стварылі радасны працоўны настрой! Агульнымі намаганнямі за некалькі гадзін тэрыторыя змянілася. Усюды чыста і прыгажосць!

27 кастрычніка вучні 5-8 класаў наведалі "Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей". Дзецям была дадзена магчымасць самастойна пазнаёміцца з экспазіцыямі музея. Кожны знайшоў для сябе цікавы куток. Дзеці задавалі пытанні, якія іх цікавяць, супрацоўнікам музея. Тыя ў сваю чаргу былі вельмі добразычлівыя і з вялікім жаданнем адказвалі на пытанні. Кожны добрасумленны грамадзянін павінен ведаць гісторыю роднага краю.

За Любімую Беларусь! 


Дзень 14 верасня 2023 г. стаў па-сапраўднаму святочным і незвычайным для ўсіх вучняў пачатковых класаў Валеўскай сярэдняй школы. Напярэдадні Дня народнага адзінства самыя маленькія школьнікі прынялі ўдзел у велапрабегу "За Любімую Беларусь!", які быў арганізаваны на тэрыторыі ўстановы адукацыі. З самай раніцы дзеці знаходзіліся ў прыўзнятым настроі, з радасцю, хваляваннем і гонарам упрыгожвалі свае самакаты і веласіпеды чырвонымі і зялёнымі паветранымі шарамі.
Стартавала мерапрыемства з ускладання кветак да Брацкай магілы воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні в. Валеўка, якая знаходзіцца на тэрыторыі школы. Урачыстая атмасфера велапрабегу аб'яднала ўсіх прысутных пад трапяткімі шарамі і флагамі. Удзельнікаў велапрабегу прывітаў дырэктар установы адукацыі Андрэй Віктаравіч Падліпскі.
Кульмінацыйным момантам велапрабегу стала закладка да Дня народнага адзінства алеі вейгелы. Паколькі Валеўскай сярэдняй школе прысвоены статус "Зялёная школа", добрая традыцыя для нас - супрацоўніцтва з Навагрудскай гаррайінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Дзякуючы падтрымцы начальніка інспекцыі Паўла Яўгенавіча Крайніка, сумесна з прадстаўнікамі інспекцыі, дырэктарам і выпускнікамі школы, а таксама бацькамі, першакласнікі высадзілі на тэрыторыі ўстановы адукацыі кусты вейгелы. Хлопцы з любоўю і трапятаннем чыталі вершы пра родную Беларусь, разважалі пра сумесныя справы на карысць малой Радзімы. Завяршылася мерапрыемства праніклівай і сімвалічнай песняй "Беларусь - наш дом".
Велапрабег пад ганарлівым назовам «За Любімую Беларусь» у чарговы раз падкрэсліў наша адзінства, даказаў, што мы кахаем сваю краіну і будзем рабіць усё, каб яна станавілася яшчэ мацней і прыгажэй.

згарнуць
падзяліцца ў: