Прадметныя тыдні

План тыдня бедарускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы ты дорага мне, мая родная мова!”

п/п

Тэрмін правядзення

Мерапрыемства

Месца правядзення

Удзельнікі

Адказныя

1

на працягу тыдня

Акцыя “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску!”

фае школы, навучальныя кабінеты

Вучні 3-11 класаў

Мілаш В.С.,

Таўкач Л.М.

2

на працягу тыдня

Правядзенне інфармацыйных гадзін “Славутыя сыны сваёй краіны”

навучальныя кабінеты

Вучні 3-8 класаў

Класныя кіраўнікі

3- 8 класаў

3

20.02.2024

Конкурс творчых работ “Свет беларускіх казак”

пачатковая школа

вучні 3,4 класаў

Рачко І.М.

4

20.02.2024

Экскурсія “Этнаграфічная спадчына беларускага народа”

Народны гісторыка-краязнаўчы музей

Вучні 3-8 класаў

Санько Н.К.

5

21.02.2024

Гродзенскі  абласны  дыктант (у межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы)

Кабінет інфарматыкі

Вучні 9-11 класаў, бацькі, кастаўнікі

Мілаш В.С.,

Таўкач Л.М.

6

21.02.2024

Конкурс чытальнікаў вершаў  “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Бібліятэка

Вучні 3-11 класаў

Мілаш В.С.

 

7

22.02.2024

Відэаэкскурс “Беларусь мая сінявокая”

Кабінет інфарматыкі

ГПД №1,2

Выхавальнікі ГПД

8

22.02.2024

Чэлендж “Чытаем класіка разам” (да 110-годдзя з дня

нараджэння Аркадзя Куляшова)

Кабінет беларускай мовы і літаратуры

Вучні 3-11 класаў

Мілаш В.С.,

Таўкач Л.М.

9

23.02.2024

Акцыя пажаданняў Беларусі “Далучы сваю далонь”

Кабінет беларускай мовы і літаратуры

Вучні 3-11 класаў

Таўкач Л.М.

згарнуць

А тым больш, што свет зусім не вузкі. Ды калі ты не бязродны сын, Гавары со мной па-беларуску. Яўгенія Янішчыц

23.02.2024
Пад такім дэвізам прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Валеўскай сярэдняй школе.
разгарнуць

А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары со мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц


Пад такім дэвізам прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Валеўскай сярэдняй школе. У першы дзень настаўнікі і вучні далучыліся да акцыі «Размаўляй, пішы, твары па-беларуску». Усе жадаючыя выказалі шчырае, пяшчотнае, ласкавае прызнанне роднай мове. Мілагучнасць, плаўнасць, меладычнасць нашай мовы адзначылі ўдзельнікі пры складанні пажаданняў роднай мове. Вучні зрабілі выснову, што класічную літаратуру можна чытаць і перачытваць усё жыццё. Без ведання твораў Я.Коласа, Я.Купалы, Н.Гілевіча, М.Багдановіча, Цёткі і іншых. Не сакрэт, што правільна ўжытае слова – паказчык культуры маўлення. Вучні 5-11 класаў падарожнічалі ў краіну слова, беларускага, роднага, гаваркога. Падчас акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску» дзеці змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, адчуць багацце адценняў слоў-перакладаў, паспрабавалі праявіць свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў.
Удзельнікі творчых конкурсаў "Як ты дорага мне, мая родная мова" і "Чытаем класіка разам" , вучні 5-11 класаў, чыталі вершы П.Броўкі, У.Дубоўкі, Н.Гілевіча, Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка. Вучні адзначылі, што роднае слова – гэта не толькі найважнейшы сродак нашага духоўнага развіцця, скарбніца гісторыі народа. Яно з’яўляецца самай прыкметнай адзнакай нацыянальнай прыналежнасці чалавека. Знакавым мерапрыемствам для вучняў пачатковых класаў стала гульня-віктарына "Свет беларускіх казак", якая сабрала сапраўдных аматараў мовы.
У казках вялікая народная мудрасць заложана, і расказаць яны могуць многа. Крышку ўяўлення, фантазіі – і перад намі паўстаюць героі народнай творчасці.
21 лютага вучні нашай школы , іх бацькі і настаўнікі прынялі ўдзел у напісанні дыктоўкі , прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Тыдзень завяршыўся, але працягваецца школьнае жыццё, і ёсць надзея, што тут, у школе, кожны дзень будзе гучаць мілагучнае беларускае слова.

 

згарнуць

У рамках прадметнага тыдня адбыўся Гродзенскі абласны дыктант па беларускай мове, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ва ўстанове адукацыі ў рамках прадметнага тыдня адбыўся Гродзенскі абласны дыктант па беларускай мове, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, арганізатарам якога з'яўляўся Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Прынялі ўдзел кіраўнікі, педагогі, бацькі і вучні ўстановы. Пэўнае мерапрыемства дазволіла праверыць ўзровень ведаў і граматнасці валодання роднай мовай.

згарнуць
падзяліцца ў: