Музей выхавання

Лепшы сямейны вопыт

Сям'я Юшкевіч

Знаёмцеся - гэта мы. Дакладней, наша дружная сям'я Юшкевіч. Я, Сяргей Сяргеевіч, галава сям' і, побач са мною - мая жонка Вікторыя Аляксандраўна. А гэта нашы дзеці: Паліна, Яна і маленькі сыночак Алёшка. Лічу сваю сям'ю галоўным дасягненнем жыцця. Мы заўсёды поруч, мы заўсёды разам.

Сям'я Юшкевіч - адна з самых актыўных сямей малодшай рознаўзроставай групы Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Маладыя бацькі праводзяць з дзецьмі шмат часу: займаюцца спортам, чытаюць, здзяйсняюць пешыя і веласіпедныя прагулкі летам, катаюцца на лыжах і санках зімой. Актыўная сям'я Юшкевіч і ва ўсіх унутрысадавых і школьных мерапрыемствах. Гэту актыўнасць яны развіваюць у сваіх дзяцей . Бацькі шмат робяць, каб жыццё іх дзяцей было змястоўным і цікавым. Зусім нядаўна Паліна стала ўдзельніцай онлайн конкурса "Самая прыгожая дзяўчынка Беларусі", Яна - удзельніцай абласнога экалагічнага конкурса. Не абышла ўвагай сям'я Юшкевіч школьную акцыю "Дапаможам птушкам перазімаваць". Кармушка, вырабленая іх сям' ёй, увайшла ў лік прызёраў.

Дзяўчынкі вельмі актыўныя. Яны аднолькава любяць не толькі спартыўныя заняткі, але і захапляюцца лепкай, маляваннем, любяць спяваць і танцаваць. Бацькі падтрымліваюць і развіваюць таленты сваіх дзяцей.

Залог поспеху гэтай сям'і - у каханні, узаемнай павазе, падтрымцы адзін аднаго.

згарнуць

Як развіць здольнасці дзіцяці

падрабязней...

Сямейны праваднік па "можна" і "нельга"

падрабязней...

Памятка «Парады татам па выхаванні сыноў»

падрабязней...

Памятка «Парады мамам па выхаванні дачок»

падрабязней...

Школа і бацькі

падрабязней...
падзяліцца ў: