У рамках тыдня здаровага харчавання, 8 красавіка, у 1 класе прайшла інфармацыйная гадзіна пад яскравай назвай "Правильно питайся - здоровья набирайся". Самыя маленькія школьнікі па-даросламу разважалі аб правілах здаровага ладу жыця, аб здаровай і шкоднай ежы, прыводзілі прыклады з асабістага вопыту. Дэвізам дзіцячых зносін былі абраны наступныя выказванні: "Здароўе даражэй за багацце", "Здаровы я, здаровая краіна!".
Першакласнікі сталі вельмі актыўнімі ўдзельнікамі дзелавых гульняў,
"Скажи мне, что ты ешь, и я скажу, чем ты болеешь", "Прежде чем за стол мне сесть, я подумаю, что съесть" і з задавальненнем прымалі на сябе ролі доктара і пацыента, повара і наведвальніка кафэ. Асабліва хвалюючым для дзяцей стала пытанне аб карысных дэсертах і салодкіх прысмаках і таму, кожны палічыў вельмі карысным для сябе атрыманы ў ходзе гульні рацэпт дамашніх глазіраваных сыркоў, якія вельмі любяць дзеці.
Прадоўжыўся занятак экскурсіяй на школьны харчблок, знаёмствам з параканвектаматам і прынцыпам яго работы. Увага дзяцей была звернута на карысць і збалансаванасць стравай, якія прапанующа у школьнай сталовай і важнасць менавіта гарачага харчавання на працягу дня для растучага дзіцячага арганізма.
У выніку вучні зрабілі выснову аб тым, што патребна заусёды, у любым выпадку, рабіць выбар на карысць здароўя і цаніць самы дарагі скарб для кожнага чалавека - сваё жыцце.
згарнуць