Патрыятычны марафон "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?"

Улічваючы актуальнасць працоўнага выхавання, патрыятычны марафон "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?" працягвае рэалізавацца ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа"

Кожную трэцюю суботу месяца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі пад дэвізам "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?". 

Мэта марафона: фарміраванне ў вучняў сацыяльнай адказнасці за лёс сваёй краіны сродкамі актыўнай працоўнай дзейнасці.

Кожная ўстанова адукацыі пачынае ў гэты дзень працоўныя справы пад дэвізам "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?", фота- або відэасправаздачы аб якіх выкладаюцца на сайт установы адукацыі і сацыяльныя сеткі з хэштэгам #АчтоТЫсделалBY з адзнакай акаўнта ў сацыяльнай сетцы Instagram @achtotysdelal.by.

Мерапрыемствы прадугледжваюць стварэнне ўмоў для творчых ініцыятыў навучэнскай моладзі ў працэсе працоўнай дзейнасці. Тэматыка працоўных субот можа быць зменена па меркаванні ўдзельнікаў.

17 октября, суббота

Навучэнцы Валеўскай сярэдняй школы ў марафоне працоўнага выхавання “А што ты зрабіў для Беларусі?”

падрабязней...
падзяліцца ў: