Патрыятычны марафон "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?"

Улічваючы актуальнасць працоўнага выхавання, патрыятычны марафон "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, працягвае рэалізавацца ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа"

Кожную трэцюю суботу месяца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі пад дэвізам "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?". 

Мэта марафона: фарміраванне ў вучняў сацыяльнай адказнасці за лёс сваёй краіны сродкамі актыўнай працоўнай дзейнасці.

Кожная ўстанова адукацыі пачынае ў гэты дзень працоўныя справы пад дэвізам "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?", фота- або відэасправаздачы аб якіх выкладаюцца на сайт установы адукацыі і сацыяльныя сеткі з хэштэгам #АчтоТЫсделалBY з адзнакай акаўнта ў сацыяльнай сетцы Instagram @achtotysdelal.by.

Мерапрыемствы прадугледжваюць стварэнне ўмоў для творчых ініцыятыў навучэнскай моладзі ў працэсе працоўнай дзейнасці. Тэматыка працоўных субот можа быць зменена па меркаванні ўдзельнікаў.

 

     

падзяліцца ў: