Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці
Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г.
Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.
У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).
Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці
Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці
У Беларусі зацверджаны парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці
Інстытут гісторыі НАН расказаў аб традыцыі выкарыстання знакаў якасці на беларускіх землях.
Міхаіл Мірончык – пра сутнасць Праграмы развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці адукацыі
НАН Беларусі аб'явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці
У Год якасці Нацыянальная бібліятэка прадаставіла аддалены доступ да лічбавых копій дакументаў
"Асноўны Закон дзяржавы" да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках Года якасці