Бацькам

Правілы бацькоў:

Бацькі навучэнцаў з'яўляюцца ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Абавязаны фарміраваць у дзяцей грамадзянскасць, патрыятызм, выхоўваць іх на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа, паважаць гонар і годнасць настаўнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Узаемадзейнічаючы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу, бацькі вучняў павінны кіравацца наступнымі правіламі:

  1. Забяспечваць умовы для выхавання, атрымання адукацыі і развіцця сваіх дзяцей
  2. Добрасумленна і якасна выконваць абавязкі бацькоў, з'яўляцца для дзяцей узорам.
  3. Ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці, абараняць яго правы і законныя інтарэсы.
  4. Забяспечваць выкананне дзецьмі патрабаванняў настаўнікаў, правіл унутранага распарадку ўстановы адукацыі, правіл для вучняў.
  5. Пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць.
  6. Падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверныя адносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей.
  7. Садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве вучняў і бацькоўскай супольнасці.
  8. Выконваць этычныя прынцыпы і правілы паводзін, у тым ліку ў інтэрнет-прасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  9. Знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін быць дадатным прыкладам для свайго дзіцяці і іншых навучэнцаў.
  10. Імкнуцца да павышэння ўласнай псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці.

Дзяржаўныя гарантыі і льготы сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у Рэспубліцы Беларусь

Правы і абавязкі бацькоў

Тэрміны выдачы медыцынскай даведкі навучэнцам

Згодна з парадкам арганізацыі правядзення медыцынскіх аглядаў дзіцячага насельніцтва медыцынская даведка навучэнцам ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі выдаецца АДЗІН РАЗ у ГОД па дасягненні дзіцем пашпартнага ўзросту (у месяц нараджэння), што дазволіць забяспечыць планавае правядзенне мед. аглядаў і абследаванне дзяцей з наступнай якаснай ацэнкай іх стану здароўя, а гэтак жа ўпарадкаваць працэс выдачы мед. даведкі і пазбегнуць вялікіх чэргаў ва ўстановах аховы здароўя ў пачатку навучальнага года.

 

згарнуць

Telegram-канал абласной школы "Паспяховае бацькоўства"

З мэтай аказання псіхолага-педагагічнай дапамогі бацькам у выхаванні дзяцей і падлеткаў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей на сайце абласнога інстытута развіцця адукацыі арганізавана работа пастаянна дзейнай абласной віртуальнай школы для бацькоў "Паспяховае бацькоўства".

з 1 красавіка 2022 года пачынае працу афіцыйны Telegram-канал абласной школы "Паспяховае бацькоўства", на якім будзе трансліравацца актуальная інфармацыя для педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці па пытаннях выхавання дзяцей і падлеткаў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.

згарнуць

Палажэнне аб камісіі па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка

Алгарытм дзеянняў законнага прадстаўніка навучэнца пры ўзнікненні канфлікту з работнікам установы адукацыі

падрабязней...

Бяспека жыцця дзяцей на вадаёмах

падрабязней...
падзяліцца ў: