Паколькі, у нашай установе закладзены багатыя традыцыі, усю працу мы будуем па прынцыпе: захоўваючы традыцыі, вызначаем будучыню. З 1955 года ў нашай установе функцыянуе гісторыка-краязнаўчы музей, якому ў 1968 годзе было прысвоена званне «Народны», дадзены статус з году ў год паспяхова падцвярджаецца. Музей ва ўстанове адукацыі сёння-гэта цэнтр ідэалагічнай работы і грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, якая ў першую чаргу рэалізуецца праз інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ”, пасяджэнні клуба цікавых сустрэч, урокі мужнасці, шырокую пошукавую дзейнасць. У працяг традыцый пры музеі створаны клуб “Белая Русь". Кіруе працай музея і клуба Н.К. Санько. Вынікам карпатлівай працы стала стварэнне даведніка экскурсійных маршрутаў “Дарогамі ведаў".
Яшчэ адной традыцыяй з’яўляецца экалагічны напрамак выхавання, пачатак якой - у 1961 годзе, калі на тэрыторыі ўстановы адукацыі закладзены парк-дэндрарый, у якім у той час было высаджана каля 70 відаў дрэў і хмызнякоў. А ў працяг дадзенай традыцыі на працягу трох апошніх гадоў на базе парка-дэндрарыя абсталяваны інтэрактыўныя пляцоўкі «Смецце бяда ўсёй планеты», «Паляна птушак», «Вавёрчын гай», «Клумба для матылькоў», «Лясная аптэка» (у якой высаджана больш за 50 відаў лекавых раслін). Парк-дэндрарый сёння з'яўляецца доследнай пляцоўкай для арганізацыі шматвектарнай дзейнасці навучэнцаў, членаў школьнага лясніцтва (якое ў сваю чаргу з'яўляецца адным з найстарэйшых у нашай рэспубліцы), цесна супрацоўнічае са Свіцязянскім лясніцтвам, штогод вынікова ўдзельнічае ў пасадцы лесу, а таксама ў акцыі «Чысты лес» і членаў Клуба захавальнікаў прыродных ландшафтаў, які мае свой інтэрнэт-сайт і створаны ў працяг традыцый.
З мэтай працягу і развіцця традыцый, вясной 2021 года для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і жыхароў мікрараёна ўстановы адукацыі стартавала акцыя «Адновім парк разам», якая шырока асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі і прамежкавым вынікам якой стала закладка «Алеі сямейных дрэў» (у лістападзе 2021 года) у рамках рэспубліканскага праекта «Парк сямейных дрэў», ініцыяванага Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і прымеркаванага да года народнага адзінства, дадзеная акцыя была асвечана каналам Навагрудскага тэлебачання.