Задачы і функцыі

СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

«Валеўская сярэдняя школа»

(Валеўская сярэдняя школа)

(у новай рэдакцыі)

УСТАВ

Государственного учреждения образования

«Валевская средняя школа»

(Валевская средняя школа)

(в новой редакции)

ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Сапраўдны Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута Дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” (далей – Статут), зарэгістраванага ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 590807634, на падставе рашэння Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

1.2. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” (далей – установа адукацыі) створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс аб адукацыі), Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 № 1 “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання”, і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1.3. Установа адукацыі функцыянуе з 01.09.1953 года як Валеўская сярэдняя школа. У адпаведнасці з рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 14.09.1999 № 420 з 1999 па 2007 гг. функцыянуе як Валеўская сярэдняя школа з агульнаэстэтычным ухілам. Рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 24.04.2007 № 285 рэарганізавана ў Валеўскую сад-сярэднюю школу. Рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 14.04.2009 № 280 перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Валеўскі дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. Рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 29.10.2009      № 790 перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. Рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 26.08.2011      № 642 перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 22.08.2022 № 524 перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Валеўская сярэдняя школа”.

1.4. Заснавальнікам установы адукацыі з’яўляецца Навагрудскi раённы выканаўчы камітэт (далей – заснавальнік), размешчаны па адрасе: 231400, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Навагрудак,         вул. Міцкевіча, д. 11.

1.5. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, рашэннямі заснавальніка і дзеючым Статутам.

1.6. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай у арганізацыйна-прававой форме ўстановы, мае ў аператыўным кіраванні адасобленую маёмасць, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе, адкрываць разліковы і іншыя рахункі ў банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, мець гербавую пячатку, штампы, фірменныя бланкі са сваёй назвай і іншымі рэквізітамі.

1.7. Тып установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі.

Від установы адукацыі – сярэдняя школа.

1.8. Від установы адукацыі можа быць зменены.

1.9. Рашэнне аб змене віду ўстановы адукацыі прымаецца заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве ўстановы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:

абгрунтаванасць неабходнасці змены віду ўстановы адукацыі;

адпаведнасць установы адукацыі крытэрыям заяўляемага віду;

узгодненасць з заснавальнікам.

1.10. Назва ўстановы адукацыі:

на беларускай мове:

поўная назва: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валеўская сярэдняя школа”;

скарочаная назва: Валеўская сярэдняя школа;

на рускай мове:

поўная назва: Государственное учреждение образования «Валевская средняя школа»;

скарочаная назва: Валевская средняя школа.

1.11. Юрыдычны адрас і месцазнаходжання ўстановы адукацыі: 231403, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Навагрудскi раён,     аг. Валеўка, вул. Школьная, д. 18.

1.12. У сваёй дзейнасці ўстанова адукацыі падпарадкоўваецца органу, упаўнаважанаму заснавальнікам, – упраўленню адукацыі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта (далей – упраўленне адукацыі).

1.13. Установа адукацыі забяспечвае атрыманне асноўнай (дашкольнай, агульнай сярэдняй) і спецыяльнай адукацыі.

1.14. Ва ўстанове адукацыі асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця аказваецца карэкцыйна-педагагічная дапамога і ствараюцца спецыяльныя ўмовы для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця.

1.15. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязацельствах за грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні.

1.16. Ва ўстанове адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксама стварэнне, ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

1.17. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у пазавучэбны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь (далей – Урад) па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

1.18. Установа адукацыі падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія не супярэчаць актам заканадаўства.

1.19. Установаадукацыі абавязанапацвярджацьсваю дзяржаўнуюакрэдытацыюў парадку, устаноўленымактамізаканадаўства. Па вынікахправядзеннядзяржаўнайакрэдытацыіпрымаеццарашэннеаб акрэдытацыіўстановыадукацыі, выдаеццасертыфікатаб дзяржаўнайакрэдытацыіўстаноўленагаўзору, альбоаб адмовеў акрэдытацыі ўстановы адукацыі.

Рашэннем аб акрэдытацыі ўстановы адукацыі ўстанаўліваецца права ўстановы адукацыі на выдачу выпускнікам дакументаў аб адукацыі.

1.20. Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці, якія належаць ліцэнзаванню ў адпаведнасці з актамі заканадаўства аб ліцэнзаванні. Права ўстановы адукацыі ажыццяўляць дзейнасць, на занятак якой неабходна атрыманне ліцэнзіі, узнікае з моманту атрымання такой ліцэнзіі або ў названы ў ёй тэрмін і спыняецца па заканчэнні тэрміну яе дзеяння, калі іншае не ўстаноўлена актамі заканадаўства.

1.21. Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2011 № 85 з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі.

Асноўныя віды дзейнасці:

85100 Дашкольная адукацыя;

85200 Пачатковая адукацыя;

85310 Агульная сярэдняя адукацыя.

1.22. Установа адукацыі ва ўстаноўленым дзейнічаючым заканадаўчым парадку мае права ажыццяўляць іншыя віды эканамічнай дзейнасці, якія не супярэчаць актам заканадаўства, а таксама мэтам і задачам дзейнасці ўстановы адукацыі.

1.23. Установа адукацыі вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай і рускай мовах, забяспечваючы роўнасць беларускай і рускай моў.

 

ГЛАВА 2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

2.1. Установа адукацыі з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для дасягнення адукацыйных мэтаў, і не праследуе атрыманне прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

2.2. Установа адукацыі выконвае навучальную, выхаваўчую, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

2.3. У сваёй дзейнасці ўстанова адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:

прыярытэту адукацыі;

прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей, правоў чалавека, гуманістычнага характару адукацыі;  

гарантыі канстытуцыйнага права кожнага на адукацыю, духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё;

інклюзіі ў адукацыі, якая забяспечвае роўны доступ да атрымання адукацыі для ўсіх навучэнцаў з улікам разнастайнасці асаблівых індывідуальных адукацыйных патрэб і індывідуальных магчымасцей кожнага навучэнца (адоранага, таленавітага, навучэнца, індывідуальныя патрэбы якога абумоўлены яго жыццёвай сітуацыяй, станам здароўя, іншымі абставінамі);

абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі;

інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прастору пры захаванні і развіцці традыцый нацыянальнай сістэмы адукацыі;

забеспячэння ўключэння ў змест адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі і адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, асноў ведаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, бяспекі жыццядзейнасці;

падтрымкі і развіцця адукацыі з улікам задач устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы;

дзяржаўна-грамадскага характару кіравання адукацыяй;

свецкага характару адукацыі.

2.4. Мэтамі дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўляюцца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесійнае развіццё асобы навучэнца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.

Мэтай выхавання – фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца.

2.5. Для выканання мэт дзейнасці ўстанова адукацыі рэалізуе наступныя задачы:

фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, палітычнай і інфармацыйнай культуры на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

падрыхтоўка навучэнцаў да самастойнага жыцця, прафесійнаму самавызначэнню, выбару прафесіі і працы;

фарміраванне ў навучэнцаў маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;

фарміраванне ў навучэнцаў фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

фарміраванне культуры сямейных адносін, гендэрнай культуры;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца;

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў;

падрыхтоўка выхаванцаў да працягнення навучання;

правядзенне навукова-метадычнай работы, накіраванай на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу;

арганізацыя адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных навукова-тэхнічных сродкаў;

стварэнне аптымальных умоў для атрымання адукацыі;

арганізацыя аздараўлення навучэнцаў;

узаемадзеянне з іншымі ўстановамі адукацыі з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання.

2.6. Выхаванне ва ўстанове адукацыі грунтуецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы.

2.7. Установа адукацыі можа ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 3. СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

3.1. Установа адукацыі фарміруе сваю структуру ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і дадзеным Статутам.

3.2. Установа адукацыі можа мець у сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні (яслі-сад, бібліятэка, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-доследны ўчастак і іншыя структурныя падраздзяленні).

3.3. Структурныя падраздзяленні па рашэнні кіраўніка ўстановы адукацыі могуць стварацца як адасобленыя падраздзяленні і ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства, дадзеным Статутам, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

3.4. Для арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўстанове адукацыі можа быць арганізавана работа выхаваўча-аздараўленчага лагера.

 

ГЛАВА 4. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

4.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.

4.2. Установа адукацыі забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарту дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы, праграмна-плануючай дакументацыі выхавання.

4.3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адпаведных адукацыйных праграм ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй адпаведных адукацыйных праграм і ўключае ў сябе тэарэтычную і практычную падрыхтоўку, выхаваўчую работу, самастойную работу навучэнцаў, атэстацыю навучэнцаў у выпадках, прадугледжаных Кодэксам аб адукацыі.

4.4. Адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі грунтуецца на навуковым і педагагічна абгрунтаваным выбары формаў, сродкаў, метадаў навучання і выхавання і можа ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах. Парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна вызначаецца Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі і Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

4.5. Вучэбны план установы адукацыі распрацоўваецца ўстановай адукацыі ў адпаведнасці з часткай першай пункта 4 артыкула 163 Кодэкса аб адукацыі, на аснове тыпавога вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства адукацыі), зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам.

Вучэбны план дашкольнай адукацыі распрацоўваецца ўстановай адукацыі ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 143 Кодэкса аб адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

Вучэбны план інтэграванага навучання і выхавання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі распрацоўваецца ўстановай адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы і адпаведных навучальных планаў спецыяльных школ, спецыяльных школ-інтэрнатаў. Зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі па ўзгадненні з дзяржаўнай установай адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Навагрудскага раёна” і заснавальнікам.

4.6. Установа адукацыя рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму пачатковай адукацыі, адукацыйную праграму базавай адукацыі, адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі і можа забяспечыць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі.

Установа адукацыі можа рэалізоўваць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, адукацыйную праграму падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын.

4.7. Адукацыйныя праграмы рэалізуюцца ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі.

4.8. Навучанне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы (французскай) ва ўстанове адукацыі з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.

4.9. Установа адукацыі функцыянуе ў складзе рознаўзроставых груп, I–XI класаў, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на I (пачатковая адукацыя, I–IV класы, тэрмін навучання і выхавання чатыры гады), II (базавая адукацыя, V–IX класы, тэрмін навучання і выхавання пяць гадоў) і III (сярэдняя адукацыя, X–XI класы, тэрмін навучання і выхавання два гады) ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Рознаўзроставыя групы складаюць дашкольную адукацыю.

I і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную базавую адукацыю.

I, II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную сярэднюю адукацыю.

Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па жаданні законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

Тэрмін атрымання адукацыі асобай, якая асвойвае змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, залежыць ад магчымасці асваення яе зместу, а таксама ад структуры і ступені цяжкасці парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці такой асобы і складае для атрымання: пачатковай адукацыі – ад чатырох да пяці гадоў; агульнай базавай адукацыі – ад дзевяці да дзесяці гадоў; агульнай сярэдняй адукацыі – ад адзінаццаці да дванаццаці гадоў.

4.10. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца па вучэбных гадах. Навучальны год дзеліцца на чвэрці. Працягласць навучальнага года, уключаючы канікулы, устанаўліваецца з 1 верасня па 31 жніўня.

Вучэбныя заняткі праводзяцца з 1 верасня па 31 мая ўключна, а для навучэнцаў IX–XI (XII) класаў – з 1 верасня па 25 мая. Калі названыя даты прыпадаюць на непрацоўны дзень, то пачатак (заканчэнне) навучальнага года, вучэбных заняткаў пераносіцца на наступны (папярэдні) працоўны дзень.

Для навучэнцаў устанаўліваюцца канікулы. Пачатак і завяршэнне чвэрцяў, канікул штогод да пачатку навучальнага года вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца цэлы год з 1 верасня па 31 жніўня. Агульная працягласць канікул складае 112 дзён: летнія – 92 каляндарныя дні, зімовыя – 10 каляндарных дзён, вясеннія – 10 каляндарных дзён.

4.11. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізаваны:

ва ўстанове адукацыі;

на даму;

у арганізацыях аховы здароўя;

у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях.

4.12. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі можа быць арганізаваны:

ва ўстанове адукацыі;

на даму.

4.13. Прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкуламі 140 і 151 Кодэкса аб адукацыі і ў парадку, вызначаным Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у    1 клас асобы, якой 6 гадоў спаўняецца ў бягучым навучальным годзе.

4.14. Падставай для спынення адукацыйных адносін (адлічэнне) з’яўляецца загад кіраўніка ўстановы адукацыі, у якім паказваюцца падстава і дата спынення адукацыйных адносін (адлічэнне). Адукацыйныя адносіны спыняюцца з даты спынення адукацыйных адносін (адлічэння), названай у загадзе аб адлічэнні. Спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

4.15. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага тыдня (за выключэннем дзён дзяржаўных свят). Часзнаходжаннявыхаванцаўва ўстановеадукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі і складае 10,5 гадзін.

Час знаходжання выхаванца ва ўстанове адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшаны.

4.16. Выхаванцы аб’ядноўваюцца ў групы з улікам узросту на 1 верасня. Умовы аб’яднання выхаванцаў у групы, іх напаўняльнасць рэгламентуюцца пунктамі 6–8 артыкула 139 Кодэкса аб адукацыі.

Заснавальнік установы адукацыі можа ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп пры наяўнасці аб’ектыўных абставін, выкананні санітарна-гігіенічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку норм плошчы на аднаго выхаванца ва ўсіх памяшканнях са знаходжаннем выхаванцаў.

4.17. Ва ўстанове адукацыі з улікам запытаў законных прадстаўнікоў могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання ад двух да сямі гадзін.

4.18. У перыяд канікулаў пры скарачэнні колькасці выхаванцаў пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі дапускаецца перафарміраванне груп установы адукацыі або іх закрыццё.

4.19. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама выхаваўчая работа з навучэнцамі ў пазаўрочны час арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень.

У рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V–XI (XIІ) класах і рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для навучэнцаў X–XI (XIІ) класаў. У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

4.20. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы) або індывідуальна. Парадак дзялення класаў на групы вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Ва ўстанове адукацыі пры ўмове, калі колькасць навучэнцаў у I–IV класах складае пяць чалавек і менш, дапускаецца вывучэнне часткі вучэбных прадметаў адначасова навучэнцамі розных класаў. Парадак аб’яднання навучэнцаў розных класаў для адначасовага вывучэння вучэбных прадметаў і пералік гэтых вучэбных прадметаў вызначаюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

4.21. Адукацыйны працэс арганізуецца індывідуальна ў выпадках, калі гэта прадугледжана вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на падставе рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам. Парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна вызначаецца Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

4.22. Ва ўстанове адукацыі могуць стварацца:

класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

класы (групы), у якіх ажыццяўляецца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй базавай адукацыі;

класы сумеснага навучання і выхавання, у якіх асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця сумесна з асобамі, якія не маюць такіх асаблівасцей, асвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, парадак стварэння і арганізацыя адукацыйнага працэсу ў іх вызначаюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

У пачатковай школе, у класах інтэграванага навучання і выхавання, класах сумеснага навучання і выхавання, вывучэнне вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на базавым узроўні.

На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізавана профільнае навучанне з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і правядзенне факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне педагагічных, аграрных, ваенных i iншых спецыяльнасцей.

Для навучэнцаў з растройствамі аўтыстычнага спектру пры неабходнасці забяспечваецца персанальнае суправаджэнне педагагічным работнікам установы адукацыі. Неабходнасць і форма персанальнага суправаджэння вызначаюцца псіхолага-медыка-педагагічнай камісіяй дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Навагрудскага раёна”.

4.23. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для асваення зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі на даму.

Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства аховы здароўя). 

У мэтах сацыялізацыі навучэнца, які асвойвае змест адпаведнай адукацыйнай праграмы дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі на даму, вучэбныя заняткі (заняткі) могуць арганізоўвацца на даму або ў спалучэнні вучэбных заняткаў на даму і ва ўстанове адукацыі.

Рашэнне аб асваенні зместу адпаведнай адукацыйнай праграмы дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі на даму, арганізацыі вучэбных заняткаў (заняткаў) на даму прымаецца ўпраўленнем адукацыі, на падставе заявы законнага прадстаўніка навучэнца і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

4.24. Навучэнцы па медыцынскіх і іншых падставах могуць быць вызваленыя ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў. Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя. Іншыя падставы для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў устанаўліваецца Міністэрствам адукацыі.

4.25. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі з’яўляецца гульня, занятак. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца вучэбны занятак, занятак. Да вучэбных заняткаў адносіцца ўрок, назіранне, экскурсія, вучэбна-палявыя зборы, практычныя заняткі па медыцынскай падрыхтоўцы і іншыя вучэбныя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі (для навучэнцаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця), заняткі спецыяльных медыцынскіх груп, практычныя заняткі, грамадска карысная праца, заняткі ў адпаведнасці з рэжымам групы падоўжанага дня, іншыя заняткі.

Парадак арганізацыі заняткаў вызначаецца Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

4.26.  Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстанове адукацыі могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі на платнай аснове звыш вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбным планам установы адукацыі пры наяўнасці запытаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў, на падставе дагавора аб выплатным аказанні паслуг.

4.27. Рашэнне аб напаўняльнасці класаў, у тым ліку класаў сумеснага навучання і выхавання, і колькасці асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў іх, акрамя спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання, прымаецца заснавальнікам установы адукацыі або ўпраўленнем адукацыі пры выкананні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыма адукацыйнага працэсу, у тым ліку нормаў плошчы на аднаго навучэнца ва ўсіх памяшканнях з прыбываннем навучэнцаў. Пры гэтым напаўняльнасць класаў ва ўстанове адукацыі, за якой замацаваны тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай (тэрытарыяльнай) адзінкі, устанаўліваецца з улікам  патрабаванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць роўнае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.

4.28. Ва ўстанове адукацыі пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання могуць стварацца спецыяльныя класы (групы), класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Арганізацыя і функцыянаванне пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Напаўняльнасць спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання вызначаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі напаўняльнасці класаў, якія ўстанаўліваюцца пунктамі 14, 15 і 18 артыкула 273 Кодэкса аб адукацыі.

4.29. Перавод (накірунак) навучэнцаў у спецыяльныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы (групы) для такіх дзяцей і класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Навагрудскага раёна”.

4.30. Навучэнцы пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю па вучэбных прадметах.

Крытэрыі ацэнкі паводзін навучэнцаў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі і выражаюцца наступнымі характарыстыкамі: “прыкладныя”, “здавальняючыя”, “нездавальняючыя”.

4.31. Для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, развіцці ў іх творчых здольнасцей ва ўстанове адукацыі могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў І–ІХ класаў, палажэнне аб якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі.

Рашэнне аб напаўняльнасці групы падоўжанага дня ва ўстанове адукацыі прымаецца заснавальнікам установы адукацыі або ўпраўленнем адукацыі.

4.32. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі. Пачатак вучэбных заняткаў, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі.

4.33. Асноўнымі складнікамі выхавання з’яўляюцца:

ідэалагічнае выхаванне;

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне;

духоўна-маральнае выхаванне;

эстэтычнае выхаванне;

выхаванне псіхалагічнай культуры;

выхаванне фізічнай культуры, фізічнае ўдасканаленне;

фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамлення значнасці здароўя як каштоўнасці і важнасці яго захавання;

сямейнае і гендэрнае выхаванне;

працоўнае і прафесійнае выхаванне;

выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў;

выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці;

выхаванне культуры побыту і вольнага часу;

полікультурнае выхаванне;

эканамічнае выхаванне;

інфармацыйнае выхаванне;

прававое выхаванне.

4.34. План выхаваўчай работы ўстановы адукацыі распрацоўваецца на бягучы навучальны год на аснове праграмы выхавання ўстановы адукацыі, устанаўлівае мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных складнікаў выхавання навучэнцаў, тэрміны, месца іх правядзення, удзельнікаў, асоб, адказных за іх правядзенне і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

4.35. Выхаванне ажыццяўляецца ў час гульні, на вучэбных занятках (занятках), занятках у адпаведнасці з рэжымам групы падоўжанага дня і ў працэсе выхаваўчай работы ў пазавучэбны час. Выхаваўчая работа ў пазавучэбны час з навучэнцамі ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі, у тым ліку выконваючымі функцыі класнага кіраўніка.

4.36. Установа адукацыі рэалізуе праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, накіраваную на ўмацаванне іх здароўя, у тым ліку на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзін.

4.37. Установа адукацыі праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы (алімпіяды, конкурсы, турніры, фестывалі, семінары, канферэнцыі, іншыя мерапрыемствы) з мэтай выяўлення і падтрымкі адораных і таленавітых навучэнцаў з улікам разнастайнасці іх інтарэсаў і магчымасцей, садзеяння ўзаемаразуменню і супрацоўніцтву паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу.

4.38. Установа адукацыі стварае неабходныя ўмовы для харчавання навучэнцаў. Арганізацыя харчавання навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормаў расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (ашчаджальнае) харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам або ўпаўнаважаным iм органам.

Навучэнцы забяспечваюцца харчаваннем за кошт сродкаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з актамі заканадаўства.

4.39. Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ва ўстанове адукацыі можа быць платнае і бясплатнае. Размер платы і парадак яе ўзымання ўстанаўліваецца Урадам. Бясплатнае карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі вызначаны Кодэксам аб адукацыі. Для навучэнцаў са шматдзетных сем’яў плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50 працэнтаў ад устаноўленай платы.

4.40. Установа адукацыі пры ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці стварае ўмовы для забеспячэння аховы жыцця і здароўя навучэнцаў у адпаведнасці з актамі заканадаўства.

4.41. Медыцынская дапамога навучэнцам аказваецца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства. Медыцынскае абслугоўванне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя “Валеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі”.

4.42. Выяўленне і ўлік дзяцей, якія прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей, прызнаных патрабуючымі дзяржаўнай абароны, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах выхавання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

4.43. Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляюцца педагогам сацыяльным, педагогам-псіхолагам ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

4.44. Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў уключае ў сябе арганізацыю іх бясплатнай перавозкі ў выпадках, якія прадугледжаны артыкулам 47 Кодэкса аб адукацыі, а таксама прадстаўленне ім ільгот пры праездзе транспартам агульнага карыстання ў адпаведнасці з актамі заканадаўства. Парадак арганізацыі бясплатнай перавозкі навучэнцаў устанаўліваецца Урадам.

4.45. Працоўная дзейнасць навучэнцаў можа ўключаць грамадска карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, другасную занятасць на базе ўстановы адукацыі (па ўзгадненні з раённым цэнтрам занятасці насельніцтва) і часовае працаўладкаванне ў канікулярны час.

Часовае працаўладкаванне навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

4.46. Правы і абавязкі ўстановы адукацыі:  

4.46.1. Установа адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;

размяшчаць у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце звесткі аб персанальным складзе педагагічных работнікаў (пасада служачага, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), узровень адукацыі, кваліфікацыі, звесткі аб наяўнасці вучонай ступені, а таксама пры згодзе гэтых асоб і другія звесткі аб іх);

перадаваць функцыі па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўнай установе “Навагрудскі раённы міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў”, створанай Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакумента аб адукацыі шляхам накіравання запыту ў Міністэрства адукацыі аб пацвярджэнні факта яго выдачы ў выпадку ўзнікнення сумненняў у сапраўднасці дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў Рэспубліцы Беларусь, пры прыёме (залічэнні) асобы для атрымання адукацыі;

уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

мець іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і дадзеным Статутам.

4.46.2. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку для работнікаў;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцам;

удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;

азнаямленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, дадзеным Статутам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама па іх запыце – з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

патранат асоб с асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ва ўстанове адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб с асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, зацверджаным Міністэрствам адукацыі;

садзеянне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

Установа адукацыі абавязана пацвярджаць сваю дзяржаўную акрэдытацыю ў парадку, устаноўленым Кодэксам аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

Іншыя правы і абавязкі ўстановы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства і Статутам установы адукацыі.

4.47. Правы i абавязкi навучэнцаў:

4.47.1. Правы навучэнцаў на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

перавод у іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у парадку, устаноўленым Урадам;

навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі ў межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам аб адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця, стану здароўя;

павагу чалавечай годнасці, абарону ад усіх формаў фізічнага і псіхічнага гвалту, жорсткага, грубага або абразлівага абыходжання, знявагі, ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэса;

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці;

карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі);

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і фізкультурна-спартыўнай базай установы;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай падтрымкі з боку спецыялістаў установы адукацыі;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, за ўдзел у фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, спартыўных мерапрыемствах, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні ўстановай адукацыі, выбіраць і быць выбраным у вучнёўскі савет;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях і другіх адукацыйных і іншых мерапрыемствах, спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, культурнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальна-прававымі актамі, якія ўтрымліваюць ў сабе правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

зварот у камісію па вырашэнні канфлікта інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення разнагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін; 

удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі і ў парадку, які вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

адпачынак на перапынках, аздараўленне падчас канікулаў;

стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;

аб’ектыўную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці;

наведванне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, у тым ліку на платнай аснове;

выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальнага дапушчальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі на аднаго навучэнца на тыдзень, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;

вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі;

засваенне зместу адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын;

забеспячэнне харчаваннем;

транспартнае забеспячэнне;

удзел у органах вучнёўскага самакіравання;

абарону ад любых супрацьпраўных замахаў.

Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам, а таксама лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

4.47.2. Абавязкi навучэнцаў:

выконваць патрабаванні дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

быць патрыётамі сваёй краіны, малой радзімы, сваёй ўстановы адукацыі;

добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці ўстановы адукацыі;

паважаць гонар і годнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу, праяўляць ветлівасць і дабразычлівасць у зносінах з настаўнікамі, другімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу;

уважліва адносіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэса;

клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

не дапускаць дзеянняў, якія супярэчаць другім удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх права ў сферы адукацыі;

беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі;

пры наведванні вучэбных заняткаў навучэнцы абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі. Агульныя патрабаванні да дзелавога стылю ў адзенні навучэнцаў устанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі;

выконваць патрабаванні па выкарыстанні сродкаў мабільнай сувязі ў час адукацыйнага працэсу, выконваць правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы.

Іншыя абавязкi навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам аб адукацыі, Дзяржаўным школьным стандартам, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам, а таксама лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

4.48. Падставай для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца супрацьпраўнае, вiноўнае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўленымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі (дысцыплінарная правіннасць), у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):

спазненні або неяўкі без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі, іншыя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу;

парушэння дысцыпліны;

невыканання без уважлівых прычын патрабаванняў педагагічнага работніка, заснаванага на акце заканадаўства;

зневажэння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

псавання будынка, збудаванняў, абсталявання або іншай маёмасці ўстановы адукацыі;

распіцця алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынках і на тэрыторыі ўстановы адукацыі альбо з’яўлення ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;

курэння (ужывання) тытунёвых вырабаў, выкарыстання электронных сістэм курэння, сістэм для ўжывання тытуню ў  памяшканнях і на тэрыторыі ўстановы адукацыі;

іншых супрацьпраўных дзеянняў (бяздзейнасці).

Не прызнаецца дысцыплінарнай правіннасцю дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, названым у дадзеным пункце, здзейсненае навучэнцам з ліку асоб з цяжкімі або шматлікімі фізічнымі або псіхічнымі парушэннямі.

За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнай правіннасці ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання: заўвага, выгавар.

Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, якія дасягнулі да моманту здзяйснення дысцыплінарнай правіннасці ўзросту чатырнаццаці гадоў, а навучэнцы з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – сямнаццаці гадоў.

Да навучэнца, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць і які не дасягнуў да моманту яго здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да навучэнца з ліку асоб з цяжкімі або множнымі фізічнымі або псіхічнымі парушэннямі, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць актам заканадаўства.

Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку ўстановы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіннасці, прычыны і абставіны, пры якіх яна здзейснена, папярэднія паводзіны навучэнца.

4.49. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

4.50. Асноўныя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў:

4.50.1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, дадзеным Статутам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, выкарыстоўваемых метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у парадку, які вызначаецца кіраўніком установы адукацыі з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць асобы з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў;

удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, уключаючы зварот у камісію па вырашэнні канфлікта інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення разнагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

4.50.2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў, у тым ліку для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі іх непаўналетнімі дзецьмі, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь;

ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, патрабаванняў педагогаў;

падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверлівыя адносіны, узаемадзейнічаць з педагогамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей;

прытрымлівацца этычных прынцыпаў і правілаў паводзін, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных  рэлігійных пачуццяў удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін быць дадатным прыкладам для свайго дзіцяці і другіх навучэнцаў;

імкнуцца да павышэння асабістай псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў могуць мець іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

4.51. Асноўныя правы і абавязкі педагагічных работнікаў:

4.51.1. Педагагічныя работнікі маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

забеспячэнне ўмоў для аховы жыцця і здароўя падчас адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці;

удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме адукацыі;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць актам заканадаўства;

штомесячную кампенсацыю выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Міністэрствам адукацыі;

бясплатную перавозку да месца працы  і назад школьнымі аўтобусамі па маршруце іх руху ў выпадку адсутнасці аўтамабільных перавозак пасажыраў транспартам агульнага карыстання, якія забяспечваюць прыбыццё педагагічнага работніка да пачатку яго працоўнага дня да месца працы і назад, і пры наяўнасці свабодных пасадачных месцаў у школьным аўтобусе.

Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

4.51.2. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

прапагандзіраваць здаровы лад жыцця сярод навучэнцаў;

забяспечыць выкананне спецыяльных умоў, неабходных для атрымання адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь.

Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i актам заканадаўства.

Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстанне асабістых сродкаў мабільнай сувязі ў ходзе адукацыйнага працэсу, за выключэннем выпадкаў узнікнення пагрозы жыццю або здароўю навучэнцаў, работнікаў, іншых экстранных выпадкаў.

Педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі не маюць права аказваць платныя кансультацыйныя паслугі па асобных вучэбных прадметах, тэмах, у тым ліку дапамогу ў падрыхтоўцы да ўступных іспытаў (рэпетытарства), навучэнцам, калі гэта прыводзіць да канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.

Асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да педагагічных работнікаў, вызначаюцца кваліфікацыйнымі даведнікамі, прафесіянальнымі стандартамі, зацверджанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

4.52. Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік з’яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў.

У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:

рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі;

будаваць працу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;

добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі, пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм;

фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;

быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;

праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;

у рамках заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;

спрыяць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве;

выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;

знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, а таксама іх працоўнымі дагаворамі.

4.53. Да работнікаў установы адукацыi адносяцца педагагічныя работнікі, а таксама іншыя работнікі, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

4.54. Правы і абавязкі іншых работнікаў установы адукацыі ўстанаўліваюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, іх працоўнымі дагаворамі.

4.55. Ва ўстанове адукацыі створаны ўмовы для арганізацыі харчавання педагагічных і іншых работнікаў. Парадак узымання платы за харчаванне ўстаноўлены Урадам.

 

ГЛАВА 5. КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

5.1. Маёмасць установы адукацыі знаходзіцца ва ўласнасці заснавальніка і належыць установе адукацыі на праве аператыўнага кіравання.

Валоданне, карыстанне і распараджэнне гэтай маёмасцю ўстанова адукацыі ажыццяўляе ў межах устаноўленых заснавальнікам у адпаведнасці з актамі заканадаўства.

5.2. Маёмасць установы адукацыі складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе ўстановы адукацыі.

5.3. Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй, калі другое не ўстаноўлена актамі заканадаўства.

5.4. Крыніцамі фінансавання ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

маемасць, перададзеная ўстанове адукацыі заснавальнікам;

даходы, атрыманыя за кошт ажыццяўлення дзейнасці, якая адпавядае мэтам дзейнасці ўстановы адукацыі;

бязвыплатная (спонсаркая) дапамога юрыдычных і фізічных асоб;

іншыя крыніцы, не забароненыя актамі заканадаўства.

5.5. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы адукацыі фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі ўстаноўленымі актамі заканадаўства.

5.6. Фінансаванне ўстановы адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэту, сродкаў заснавальніка, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых актамі заканадаўства.

5.7. Установа адукацыі можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы, у адпаведнасці з актамі заканадаўства. У выпадку ажыццяўлення ўстановай адукацыі дзейнасці, якая прыносіць даходы, атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытая за кошт іх маёмасць паступаюць у самастойнае распараджэнне ўстановы адукацыі і ўлічваюцца на асобным балансе, калі іншае не прадугледжана актамі заканадаўства.

Рэалізацыя адукацыйнай праграмы, якая ажыццяўляецца ў рамках адукацыйнай дзейнасці, што фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэту, не можа замяняцца поўнасцю або часткова платнай паслугай, акрамя рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па запытах законных прадстаўнікоў навучэнцаў установы адукацыі звыш вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбным планам установы адукацыі.

5.8. Работнікі ўстановы адукацыі і навучэнцы абавязаны беражліва ставіцца да будынка, збудаванняў, абсталявання і іншай маёмасці ўстановы адукацыі, выкарыстанне якой павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маёмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

5.9. Забараняюцца дзеянні (бяздзейнасць), якія прыводзяць да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

 

ГЛАВА 6. ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ

6.1. Кіраванне ўстановай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

6.2. Працоўныя адносіны ва ўстанове адукацыі рэгулююцца Працоўным Кодэксам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, працоўным дагаворам (кантрактам), дадзеным Статутам, Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, службовымі (рабочымі) інструкцыямі работнікаў установы адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

Службовыя (рабочыя) інструкцыі работнікаў распрацоўваюцца намеснікамі кіраўніка і зацвярджаюцца кіраўніком установы адукацыі на аснове тыпавых кваліфікацыйных характарыстык, прафесійнага стандарта.

6.3. Да выключнай кампетэнцыі заснавальніка адносіцца:

прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы адукацыі;

зацвярджэнне Статута ўстановы адукацыі, змяненняў або дапаўненняў, што ўносяцца ў Статут установы адукацыі;

вызначэнне мэтаў і задач дзейнасці ўстановы адукацыі;

назначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўніка ўстановы адукацыі, заключэнне, змяненне, спыненне працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком ўстановы адукацыі;

ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці.

Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя актамі заканадаўства і дадзеным Статутам.

6.4. Заснавальнік установы адукацыі забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

6.5. Усе назначэнні (вызваленні), узгадненні, назначэнні (вызваленні) на пасады, якiя ўключаюцца ў штатны расклад установы адукацыі, ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку назначэння (вызвалення) на пасады работнікаў, якія ўключаны ў кадравы рэестр органа кіравання.

6.6. Непасрэднае кіраўніцтва ўстановай адукацыі ажыццяўляе яе кіраўнік, які назначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады заснавальнікам або ўпраўленнем адукацыі.

6.7. Кіраўнік установы адукацыі:

дзейнічае ад імя ўстановы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;

выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;

арганізуе кіраванне вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай работай педагагічных работнікаў установы адукацыі;

кіруе работай па інтэграцыі ўстановы адукацыі ў міжнародную адукацыйную і навуковую супольнасць;

зацвярджае структуру i штатны расклад у межах устаноўленай колькасці і расходаў на ўтрыманне;

ажыццяўляе прыём і звальненне педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі Навагрудскага райвыканкама;

прымае рашэнне аб выдачы навучэнцам дакументаў, якія пацвярджаюць статус навучэнца, у выпадках, калі выдача такіх дакументаў не з’яўляецца абавязковай у адпаведнасці Кодэксам аб адукацыі;

рэалізуе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя актамі заканадаўства і дадзеным Статутам.      

6.8. Кіраўнік установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні ўстановай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання ўстановы адукацыі.

6.9. Асноўным органам самакіравання ўстановы адукацыі з’яўляецца педагагічны савет, які ўзначальвае кіраўнік установы адукацыі. У склад педагагічнага савета ўваходзяць усе педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі.

Дзейнасць педагагiчнага савета ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублікі Беларусь.

6.10. Ва ўстанове адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання: метадычны савет, апякунскі савет, бацькоўскі камітэт, вучнёўскі савет.

Органы самакіравання ўстановы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства, дадзеным Статутам, палажэннямі аб метадычным савеце, апякунскім савеце, бацькоўскім камітэце, вучнёўскім савеце, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі.

6.11. Метадычны савет можа быць створаны ва ўстанове адукацыі з мэтай каардынацыі і павышэння эфектыўнасці метадычнай работы, садзеяння прафесійнаму развіццю педагагічных работнікаў, абагульненню і распаўсюджанню эфектыўнага педагагічнага вопыту.

6.11.1. Склад метадычнага савета зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі тэрмінам на адзін навучальны год. У склад метадычнага савета ўваходзяць намеснік (намеснікі) кіраўніка ўстановы адукацыі, кіраўнікі вучэбна-метадычных аб’яднанняў, іншыя педагагічныя работнікі.

6.11.2. Кіраўніцтва дзейнасцю метадычнага савета ажыццяўляе Старшыня, якім з’яўляецца намеснік кіраўніка ўстановы адукацыі.

6.11.3. Дзейнасць метадычнага савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які складаецца на навучальны год і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі не пазней за 1 верасня бягучага года.

6.11.4. Пасяджэнні метадычнага савета праводзяцца не радзей аднаго разу ў два месяцы.

6.12. Ва ўстанове адукацыі можа быць створаны апякунскі савет.

6.12.1. Рашэнне аб стварэнні апякунскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, якая ўзгадняецца з кіраўніком установы адукацыі.

6.12.2. Апякунскі савет узаемадзейнічае з кіраўніком установы адукацыі і іншымі органамі самакіравання ўстановы адукацыі па пытаннях функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі. Прадстаўнік апякунскага савета можа ўдзельнічаць у працы іншых органаў самакіравання.

6.12.3. Рашэнні апякунскага савета носяць кансультатыўны і рэкамендацыйны характар.

6.12.4. У склад апякунскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, у тым ліку члены бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы. Рашэнне аб уключэнні ў склад апякунскага савета прымаецца агульным сходам.

6.12.5. Агульныя сходы праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў паўгоддзе.

6.12.6. Дзейнасць апякунскага савета можа быць спынена па ініцыятыве і (або) рашэнню агульнага сходу апякунскага савета.

6.13. Ва ўстанове адукацыі можа быць створаны бацькоўскі камітэт.

6.13.1. У склад бацькоўскага камітэта ўваходзяць законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў установы адукацыі, якія выбіраюцца на агульным бацькоўскім сходзе.

6.13.2. Тэрмін паўнамоцтва бацькоўскага камітэта адзін год.

6.13.3. Да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта не могуць быць аднесены пытанні, якія датычацца прыцягнення грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі.

6.13.4. Бацькоўскі камітэт ажыццяўляе сваю працу ў форме пасяджэнняў, на якія запрашаецца кіраўнік установы адукацыі, могуць запрашацца іншыя зацікаўленыя асобы.

6.13.5. Пасяджэнні бацькоўскага камітэта праводзяцца не менш за тры разы на год.

6.13.6. Рашэнні бацькоўскага камітэта носяць рэкамендацыйны характар.

6.14. Ва ўстанове адукацыі можа быць створаны вучнёўскі савет.

6.14.1. Тэрмін паўнамоцтваў вучнёўскага савета адзін навучальны год, колькасны склад – 13 чалавек.

Склад вучнёўскага савета выбіраецца ва ўстанове адукацыі на агульным сходзе навучэнцаў адкрытым галасаваннем. У склад могуць уваходзіць кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў (іх першасных арганізацый) з іх згоды.

6.14.2. Персанальны і колькасны склад вучнёўскага савета вызначаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

6.14.3. Установа адукацыі вызначае рэгламент работы вучнёўскага савета.

6.14.4. Пасяджэнні вучнёўскага савета праводзяцца не радзей аднаго раза ў месяц. У выпадку неабходнасці могуць праводзіцца пазапланавыя пасяджэнні.

6.14.5. Рашэнні вучнёўскага савета, якія не супярэчаць актам заканадаўства і зацверджаныя кіраўніком установы адукацыі, могуць улічвацца пры распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у сферы адукацыі і маладзёжнай палітыкі, лакальных прававых актаў установы адукацыі і з’яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі.

6.15. Усе органы самакіравання ўстановы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам, Палажэннямі, дадзеным Статутам установы адукацыi.

6.16. Ва ўстанове адукацыі могуць стварацца педагагічныя і вучнёўскія арганізацыі, аб’яднанні і клубы па інтарэсах, якія садзейнічаюць удасканаленню адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў. Іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з лакальнымі палажэннямі, якія не павінны супярэчыць актам заканадаўства і дадзенаму Статуту.

6.17. У адпаведнасці з заканадаўствам работнікі ўстановы адукацыі маюць права свабодна аб’ядноўвацца і ўступаць у прафесійныя саюзы.

Кіраўніцтва ўстановы адукацыі прызнае створаны ў працоўным калектыве орган прафсаюзаў, іх прафсаюзны камітэт законнымі прадстаўнікамі арганізацыі працоўных установы адукацыі, уступае з імі ў перагаворы, заключае калектыўны дагавор, іншыя пагадненні аб ахове і іншых умовах працы.

6.18. У мэтах сацыяльнага станаўлення, развіцця і самарэалізацыі навучэнцаў i педагагічных работнікаў, аховы і абароны іх правоў і законных інтарэсаў у адпаведнасці з актамі заканадаўства могуць стварацца грамадскія аб’яднанні ў сферы адукацыі.

6.19. Ва ўстанове адукацыі ствараецца камісія па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў мэтах урэгулявання рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін у выпадку ўзнікнення канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка. Рашэнне камісіі па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка з’яўляецца абавязковым для ўсіх удзельнікаў адукацыйных адносін ва ўстанове адукацыі і належыць выкананню ў тэрміны, прадугледжаныя названым рашэннем. Парадак стварэння, арганізацыі работы, прыняцця рашэнняў камісіяй па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка і іх выканання ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі.

 

ГЛАВА 7. УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

7.1. Установа адукацыі ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў сваёй дзейнасці, прадстаўляе статыстычную і іншую справаздачнасць ва ўстаноўленым парадку, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці заснавальніку,  налогавым органам, органам статыстыкі, іншым дзяржаўным органам.

7.2. За непрадстаўленне і (або) скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення службовыя асобы ўстановы адукацыі нясуць адказнасць устаноўленую актамі заканадаўства.

7.3. Улік у сферы адукацыі вядзецца ў мэтах сістэматычнага аналізу, кантролю за колькаснымі і якаснымі паказчыкамі аб’ектаў уліку. Аб’екты ўліку ў сферы адукацыі вызначаюцца Кодэксам аб адукацыі.

7.4. Кантроль за дзейнасцю ўстановы адукацыі ажыццяўляецца заснавальнікам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі праводзяцца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.

7.5. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм і іншым патрабаванням, прадугледжаным актамі заканадаўства, адукацыйнай і іншай дзейнасцю ўстановы адукацыі.

7.6. Збор, апрацоўка, аналіз і сістэматызацыя інфармацыі па пытаннях сферы адукацыі ажыццяўляецца згодна з Кодэксам аб адукацыі з улікам абмежаванняў, якія ўстаноўлены актамі заканадаўства.

7.7. Установа адукацыі ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі – комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці.

Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца кіраўніком установы адукацыі.

 

ГЛАВА 8. МIЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI 

8.1. Установа адукацыі можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на аснове міжнародных пагадненняў і дамоў у галіне адукацыі на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады, узаемнай павагі і не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

8.2. Міжнароднае супрацоўніцтва ўстанова адукацыі ажыццяўляе згодна актам заканадаўства.

 

ГЛАВА 9. РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

9.1. Рэарганізацыя і ліквідацыя ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

9.2. Рашэнне аб рэарганізацыі, ліквідацыі ўстановы адукацыі прымаецца заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў прынятых такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню і выхаванню на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

9.3. У выпадку спынення дзейнасці ўстановы адукацыі, анулявання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на адукацыйную дзейнасць установы адукацыі (па яе адасобленых падраздзяленнях, у адносінах да адной або некалькіх работ і (або) паслуг, якія складаюць адукацыйную дзейнасць) заснавальнік прымае меры па пераводу навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстаноўлены Урадам.

9.4. Установа адукацыі лічыцца ліквідаванай або рэарганізаванай з даты ўнясення запісу аб ліквідацыі (рэарганізацыі) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

 

ГЛАВА 10. ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ АБО ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ

10.1. Змяненні і (або) дапаўненні ў Статут установы адукацыі ўносяцца па рашэнню заснавальніка і падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў парадку ўстаноўленым Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 № 1 “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання”.

10.2. Змяненнi і (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ў дадзены Статут, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб.

падзяліцца ў: