Рэспубліканская патрыятычная акцыя «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем – 2026»
У перыяд з 30 красавіка па 22 чэрвеня 2026 года ў нашай установе адукацыі праходзіць рэспубліканская патрыятычная акцыя «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем».
Дадзеная акцыя прымеркавана да памятных дат ваеннай гісторыі – Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Галоўная мэта правядзення акцыі — захаванне гістарычнай памяці пра подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне ў падрастаючага пакалення патрыятычных якасцей і паважлівага стаўлення да абаронцаў сваёй Айчыны.
У рамках акцыі навучэнцы прымаюць удзел у інфармацыйна-асветніцкіх, пошукава-даследчых, валанцёрскіх і мемарыяльных мерапрыемствах. У гэтым раздзеле мы будзем рэгулярна асвятляць ход акцыі, дзяліцца нашымі навінамі і фотаматэрыяламі.
