БРСМ

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з'яўляецца правапераемнікам Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднаўчым з'ездзе.

Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Мэта ГА «БРСМ» - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах тых людзей, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.

Кожны з нас мае ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. БРСМ па-сапраўднаму адзіны моладзеы саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, навучэнцы сваёй школы, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.

ДАЛУЧАЙСЯ ДА НАС! ДАВАЙ РАЗАМ ЗРОБІМ ЗАЎТРАШНІ ДЗЕНЬ ЛЕПШ!

 

Запрашаем вучняў 9 класаў папоўніць нашы рады!
Наведайце інтэрнэт-партал Моладзі Беларусі !

Дакументы ГА "БРСМ"

Напрамкі дзейнасці ГА "БРСМ"

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне:

Працоўная занятасць насельніцтва – адзін з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця маладой беларускай дзяржавы. Арганічнай часткай сістэмы працаўладкавання ў нашай краіне сталі студэнцкія атрады БРСМ. Яны нясуць у сабе працоўны і выхаваўчы зарад, дазваляюць прафесійна зарыентавацца, атрымаць працоўныя навыкі і дадатковую спецыяльнасць, даюць магчымасць зарабіць першыя грошы.

Працаўладкаванне моладзі:

Мяняецца эпоха. Літаральна на вачах імкліва змяняецца тэмп жыцця, з'яўляюцца новыя тэхналогіі, моладзь становіцца больш прасунутай, усе працэсы праходзяць больш дынамічна. Але застаецца нязменнай жыццёвая каштоўнасць любой дзяржавы – патрыятызм яе грамадзян, які пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы, да таго месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, з гонару за сваю сям'ю, школу, вёску, пасёлак або горад, за людзей, якія жывуць побач. Беларуская моладзь шануе тое, што мае і разумее, што сёння Беларусь – гэта астравок міру, спакою і стабільнасці.

Падтрымка таленавітай і адоранай моладзі:

Удасканаленне сістэмы падтрымкі адоранай, таленавітай і здольнай да лідарства моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу з'яўляецца адным з прыярытэтаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Пры гэтым галоўная задача, якую ставіць перад сабой наша арганізацыя – не толькі знайсці і дапамагчы раскрыцца таленавітым хлопцам і дзяўчатам, але і заняць маладых людзей карыснай, цікавай справай. Удзел моладзі ў творчых праектах БРСМ – гэта, перш за ўсё, магчымасць рэалізаваць сваю ідэю, праявіць свае здольнасці. Наш моладзевы Саюз – гэта платформа для развіцця свайго хобі, пашырэння меж і рамак мыслення, фантазій, уяўлення.

Прапаганда здаровага ладу жыцця:

У нашай краіне развіццё фізічнай культуры і спорту ўваходзіць у лік прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Спартыўныя традыцыі – адзін з ключавых фактараў, што спрыяюць пазнаванню і ўслаўленню нашай краіны ва ўсім свеце. Фарміраванне ў моладзевым асяроддзі моды на здаровы лад жыцця, аб'яднанне ўсіх тых, хто клапоціцца пра асабістае здароўе і здароўе сваёй сям'і і сяброў, развіццё масавага спорту – гэтымі важнымі каштоўнаснымі арыенцірамі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі кіруецца з першых дзён свайго ўтварэння.

Развіццё валанцёрскага руху:

Валанцёрскі рух і дабрачынная дзейнасць у сучасным грамадстве набываюць з кожным днём усё большае значэнне. Менавіта валанцёры сталі важным інструментам у вырашэнні значных сацыяльных задач і партнёрамі дзяржавы для развіцця грамадства. Актыўны ўдзел у прасоўванні інстытута добраахвотніцтва ў Беларусі адыгрывае наша моладзевая арганізацыя.

Міжнароднае супрацоўніцтва:

Моладзь ва ўсім свеце – надзея любой дзяржавы, гонар нацыі і аснова яе цывілізаванага развіцця, а моладзевая грамадская дыпламатыя адыгрывае значную ролю ў фарміраванні міждзяржаўных адносін і з'яўляецца залогам міру і спакою. Самая масавая беларуская моладзевая арганізацыя дае юнакам і дзяўчатам унікальную магчымасць стаць датычнымі да маштабных падзей міжнароднага ўзроўню: удзельнічаць у адукацыйных, валанцёрскіх і культурных праектах, а таксама двухбаковых абменах і прадстаўляць на міжнароднай арэне Рэспубліку Беларусь як краіну міру, стабільнасці, добрасуседства, адкрытую для сяброўства і зносін.

Праца з моладдзю ў інфармацыйнай прасторы:

Сёння інтэрнэт ахапіў увесь свет і ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека. Галоўным драйверам трансфармацыі інтэрнэт-асяроддзя з'яўляецца першае лічбавае пакаленне, чыё сталенне адбываецца непарыўна ад тэхналогій – моладзь, якая на ляту падхоплівае трэнды і пачынае выкарыстоўваць іх у сваім паўсядзённым жыцці. Жыццё анлайн дыктуе свае правілы, і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі стаў часткай глабальнай медыйнай прасторы.

Прававое выхаванне моладзі:

Развіццё прававога грамадства з'яўляецца найважнейшым прыярытэтам беларускай дзяржавы, дзе прававая асвета моладзі выступае адной з цэнтральных задач дзяржаўнай моладзевай палітыкі краіны. Важна закладваць разуменне прававых асноў, а таксама неабходнасць захавання законаў з дзяцінства. Калі маладыя людзі ведаюць законы, выконваюць іх у сваёй паўсядзённай дзейнасці – будучыня Беларусі ў надзейных руках!

Падтрымка моладзевых ініцыятыў:

Праектаў шмат, але ты гатовы прапанаваць нешта па-сапраўднаму ўнікальнае і карыснае для краіны? Тады не адкладай «на потым» – прымай удзел у рэспубліканскім «Конкурсе моладзевых ініцыятыў», нацыянальным аператарам якога пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі выступае БРСМ.

згарнуць

Сімволіка ГА "БРСМ"

Склад камітэта пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Дзяржаўнай установы адукацыі "Валеўская сярэдняя школа"

Сакратар пярвічнай арганізацыі, 

педагог-арганізатар - Федасюк Алена Анатольеўна

Намеснік сакратара, сектар узаемадзеяння – Валошка Валерыя

Інфармацыйны сектар - Карнілава Маргарыта

Сектар валанцёрскай працы і грамадска значных ініцыятыў - Пісарык Дамініка

Сектар грамадзянскага і патрыятычнага выхавання - Яўсей Мікіта

Сектар вучобы і парадку - Маркевіч Ульяна

Сектар працы і прафарыентацыі - Мілаш Ягор

Сектар здароўя і спорту - Качан Алег

Дасугавы сектар - Мілаш Ягор

згарнуць

Інфармацыя аб моладзевым білеце ГА "БРСМ"

Моладзевы білет - твая сацыяльная падтрымка!

Абноўлены моладзевы білет арганізацыі ўяўляе сабой пластыкавую картку. У гэтую картку ўключана ўся неабходная інфармацыя, у тым ліку асабістыя дадзеныя яе ўладальніка, а таксама іншыя звесткі. На асабовым баку білета пазначаны: прозвішча, імя, імя па бацьку члена арганізацыі, дата яго нараджэння, дата і месца выдачы білета, а таксама фотаздымак і асабісты нумар. Кожнай картцы прысвойваецца ўнікальны код прыналежнасці да вобласці і канкрэтнага тэрытарыяльнага камітэта.

  brsm-4  

згарнуць
Валанцёрскі рух
17 сентября, четверг

17 верасня сярод членаў Грамадскага аб’яднання "БРСМ" Валеўскай сярэдняй школы прайшла інтэлектуальная гульня "Ведаем Беларусь", прысвечаная Дню народнага адзінства

падрабязней...
падзяліцца ў: