![]() ![]() |
У навагоднім звароце да беларусаў, прэзідэнт Рэспублікі Беларусь аб'явіў, што 2026 год у Беларусі будзе Годам беларускай жанчыны. |
1 студзеня 2026 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім гэты 2026 год афіцыйна аб'яўлены Годам беларускай жанчыны.
Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца фарміраванне нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, а таксама прызнанне і папулярызацыя яе вялізнай ролі ў захаванні традыцый, развіцці грамадства і ўсіх сфер жыцця краіны.



