У 2026/2027 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 1 верасня 2026 г. па 31 кастрычніка 2026 г.;
другая – з 9 лістапада 2026 г. па 24 снежня 2026 г.;
трэцяя – з 11 студзеня 2027 г. па 20 сакавіка 2027 г.;
чацвёртая – з 29 сакавіка 2027 г. па 31 мая 2027 г., а для вучняў IX (X)–XI (XII) класаў – з 29 сакавіка 2027 г. па 25 мая 2027 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 8 дзён, з 1 лістапада 2026 г. па 8 лістапада 2026 г. уключна;
зімовыя – 17 дзён, з 25 снежня 2026 г. па 10 студзеня 2027 г. уключна;
вясновыя – 8 дзён, з 21 сакавіка 2027 г. па 28 сакавіка 2027 г. уключна;
летнія – 92 дні, з 1 чэрвеня 2027 г. па 31 жніўня 2027 г.; для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 81 дзень, з 12 чэрвеня 2027 г. па 31 жніўня 2027 г. уключна; для вучняў VIII класаў кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча, спецыялізаваных ліцэяў, вучняў X класаў (за выключэннем вучняў спецыялізаваных па спорце класаў, вячэрніх класаў, санаторных школ, вучылішчаў алімпійскага рэзерву) – 87 дзён, з 6 чэрвеня 2027 г. па 31 жніўня 2027 г. уключна.
Для вучняў I–II класаў (III класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у III чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 15 лютага 2027 г. па 21 лютага 2027 г. уключна працягласцю 7 дзён.
- тыпавыя навучальныя планы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
- інструктыўна-метадычныя пісьмы
- метадычныя рэкамендацыі, указанні
- адукацыйныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі
- правілы бяспекі
- пералікі навучальных выданняў
- інтэрактыўны плакат "Наша школа"
- пералікі дапаможнікаў для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
- пералік асноўных тавараў, якія рэкамендуюцца для набыцця законнымі прадстаўнікамі вучняў І –ХІ класаў
- пералік навучальных праграм факультатыўных заняткаў да 2026/2027 навучальнага года
- пералік навучальных праграм факультатыўных заняткаў
- пералікі мэблі, інвентару і сродкаў навучання, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу
- вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў "Мой псіхалагічны дабрабыт і дапамога аднагодкам у крызіснай сітуацыі"
- вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму"
- вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці
- вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай скіраванасці
- рэкамендацыі па дзеяннях у надзвычайных і экстрэмальных сітуацыях
