Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Валеўская сярэдняя школа
Кніга «Без тэрміна даўнасці. Беларусь. Гродзенская вобласць»
Кніга «Без тэрміна даўнасці. Беларусь. Брэсцкая вобласць»
Кніга «Без тэрміна даўнасці. Беларусь. Віцебская вобласць»
Кніга «Без тэрміна даўнасці. Беларусь. Гомельская вобласць»
Кніга «Без тэрміна даўнасці. Беларусь. Мінская вобласць"
Кніга «Без тэрміна даўнасці. Беларусь. Магілёўская вобласць»
У 3 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна"Генацыд - памяць і боль беларускай зямлі" з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Мэта:.фарміраванне гонару за Беларусь і беларускі народ, які сумеў выстаяць і перамагчы ў гады ВА вайны.Пад час інфармацыйнай гадзіны трэцякласнікі даведаліся, што такое генацыд.Пашырылі свае веды аб той страшнай бядзе,якая здарылася з нашай краінай больш за 80 гадоў назад.
Напярэданні святочнага дня мы не змаглі абмінуць увагай абеліск у аг.Валеўка. Дзеці, выхавальнікі ўсклалі кветкі і прынялі ўдзел у мітынгу.
08.05.2024 г. у Валеўскай сярэдняй школе прайшлі адзіныя ўрокі “Нам гэты свет завешчана берагчы”, прысвечаныя Дню Перамогі. Навучэнцы ўспомнілі пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, якой цаной была заваявана Перамога, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як народ змог выстаяць і перамагчы ў той страшнай і крывавай вайне, якую мужнасць была праяўлена пры гэтым.
Напярэдадні 9 мая вучні і педагогі Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. На мітынгу прысутнічалі Мароз Людміла Васільеўна, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама, настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Яўген Запольскі, Навагранец Вольга Паўлаўна, член раённай арганізацыі ветэранаў, Былінкін Цімафей, дэпутат моладзевага парламента, навучэнец сярэдняй школы № 5 г.Навагрудка. Памяць пра вайну - гэта перш за ўсё-памяць пра людзей. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, нямала яркіх і важных падзей адбудзецца ў жыцці народа, але легендарны подзвіг – Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – назаўжды застанецца ў нашай памяці.
Вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі удзел у мітынгу "Ка дню памяці спаленых вёсак у час ВАВ". 22 сакавіка 1943-га года нямецка-фашысцкімі захопнікамі была поўнасцю спалена вёска Хатынь разам з мірнымі жыхарамі. Сярод 149 загінуўшых 75 дзяцей. Гісторыя Хатыні не дае нам забыцца пра тыя страшныя падзеі і ахвяры фашызму. У час Вялікай Айчыннай вайны былі знішчаны 628 беларускіх вёсак, 186 з іх так і не былі адноўлены. Лёс спаленых вёсак паўтарылі 16 населеных пунктаў Навагрудчыны. 22 сакавіка каля помніка загінуўшым землякам у аг. Валеўка прайшоў мітынг-рэквіем да дня памяці спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны вёсак Навагрудскага раёна. На мітынгу прысутнічалі начальнік аддзела культуры Навагрудскага выканкама Шабановіч А. К., старшыня Валеўскага сельскага выканкама Піваварчык Д. У. У год міру і стварэння, у Дзень памяці загінуўшых аднавяскоўцаў валанцёры атрада "Данко" запусцілі эстафету добрых спраў, перадаўшы яе малодшым школьнікам.
13.05.2023 ля помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца на тэрыторыі школы, адбыўся мітынг з кіраўніцтвам і работнікамі Беларускай чыгункі - удзельнікамі аўтапрабега, прысвечанага Дню галоўных сімвалаў краіны.
Дзень Перамогі - свята, якое для кожнага з нас з’яўляецца сімвалам Вялікага гераічнага мінулага, сімвалам патрыятызму, сімвалам надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў. Свята Вялікай Перамогі-гэта боль і смутак, слёзы і радасць, гонар за мужнасць і стойкасць пераможцаў. У святочны дзень, 5 Мая, у аг. Валеўка адбыўся ўрачысты мітынг, прымеркаваны да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто мужна змагаўся ў баях і тым, хто не вярнуўся з поля бою, прыйшлі вучні, педагогі Валеўскай сярэдняй школы, старшыня Валеўскага сельскага савета Піваварчык Д.В. жыхары аг.Валеўка.
Выхаванцы летняга школьнага лагера прынялі ўдзел у мітынгу і каля помніка загінуўшым героям была арганізавана Акцыя "Вахта памяці" з ускладаннем кветак і хвілінай маўчання. У знак смутку і памяці аб загінуўшых у лагеры быў прыспушчаны флаг Рэспублікі Беларусь.
Выхавальнікі летняга школьнага лагеру "Спадчына" ўсклалі кветкі і прынялі ўдзел у мітынгу "Няхай мірным будзе неба".
Вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі удзел у мітынгу "Ка дню памяці спаленных вёсак у час ВАВ". 22 сакавіка 1943-га года нямецка-фашысцкімі захопнікамі была поўнасцю спалена вёска Хатынь разам з мірнымі жыхарамі. Сярод 149 загінуўшых 75 дзяцей. Гісторыя Хатыні не дае нам забыцца пра тыя страшныя падзеі і ахвяры фашызму. У час Вялікай Айчыннай вайны былі знішчаны 628 беларускіх вёсак, 186 з іх так і не былі адноўлены. Лёс спаленых вёсак паўтарылі 16 населеных пунктаў Навагрудчыны. 22 сакавіка каля помніка загінуўшым землякам у аг. Валеўка прайшоў мітынг-рэквіем да дня памяці спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны вёсак Навагрудскага раёна. На мітынгу прысутнічала упраўляючая дзеламі Валеўскага сельскага выканкама Герасімчук Л.А. Таксама У Дзень памяці загінуўшых аднавяскоўцаў вуні, настаўнікі, аддалі даніну памяці удзельнікам ВАВ, якія прымалілі удзел абараняя нашу Радзіму.