Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Валеўская сярэдняя школа
Кім быць? Якім быць?
У чарговую школьную суботу, 16 лістапада, вучні пачатковых класаў разам шукалі адказы на такія важныя пытанні як “Кім быць?” і “Якім быць?”. Рабяты з захапленнем расказвалі аб прафесіях сваіх бацькоў і асабістых марах аб прафесійным будучым. Прэзентавалі прафесіі хірурга, ветэрынара, кухара, стаматолога, дызайнера, артыста, настаўніка, міліцыянера, будаўніка, шафёра, механізатара. Вынікам суботняй сустрэчы стаў конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”.
19 лістапада вучні 6 класа дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" прынялі ўдзел у патрыятычным марафоне працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?". #АштоТызрабіў.BY #АчтоТЫсделалBY @achtotysdelal.by
Школьная субота 9 лістапада запрасіла вучняў стаць удзельнікамі інтэрактыўнага занятку "Здорава быць здаровым" з мэтай замацавання ведаў па данай тэматыцы і прапаганды здаровага ладу жыцця. Вучні вызначалі састаўляючыя здароўя , дэманстравалі сваё веды аб рацыянальным харчаванні, разважалі ад чаго залежыць здароўе чалавека. У час гульні вучні стараліся прадэманстраваць веды у розных намінацыях, прадстаўленых у гульні, змаглі адкрыць для сябе новыя паняцці. Занятак прайшоў у актыўным рытме, падарыў пазітыўныя эмоцыі і добры настрой.
У рамках шостага школьнага дня вясёлага і шумнага 9 лістапада прайшла спартландыя " Я змагу !" сярод вучняў пачатковай школы. Зборныя каманды 1-4 класаў спаборнічалі ў лоўкасці, меткасці і хуткасці. Для вучняў былі падрыхтаваны цікавыя эстафеты. У ходзе спартландыі ўдасканальвалася развіццё фізічных і валявых якасцей, прывіваліся навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўвалася пачуццё ўзаемавыручкі, падтрымкі, адказнасці, самастойнасці. Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бодрасці і цудоўнага настрою.
9 лістапада вучні ўстановы адукацыі зноў сустрэліся, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. Дзеці вельмі любяць гуляць у настольны тэніс. Сустрэча сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 5-8 класаў прайшла ў напружанай барацьбе. Шасцікласнікі атрымалі перамогу. Віншуем рабят і жадаем далейшых поспехаў.
Што такое сям'я? Сям'я - гэта дом, дзе пануюць любоў, адданасць і самаахвяраванне. Гэта адны на ўсіх радасці і непрыемнасці. Гэта крэпасць, за сценамі якой пакой і ўзаемапаразуменне. У суботні дзень вучні пачатковых класаў прэзентавалі сваю сям'ю, цікава расказвалі аб сямейных традыцыях, прафесійнай дзейнасці бацькоў. З вялікім жаданнем прынялі ўдзел у творчым конкурсе "Сям'я ў аб'ектыве".
Школьная субота 26 кастрычніка запрасіла вучняў прыняць удзел у інтэрактыўнай гутарцы "Усё пачынаецца з сям'і".
Дзеці разважалі аб значэнні слова "сям'я", ролі сям'і ў жыцці чалавека і грамадства; стваралі воблакі слоў па тэме занятка, расказвалі пра сямейныя традыцыі, выконвалі творчыя заданні, накіраваныя на фарміраванне каштоўнасных адносін да сям'і.
На прыканцы гутаркі дзеці пажадалі адзін аднаму ўзаемапавагі і згоды, а таксама каб у кожным доме заўсёды было сонечна і ўтульна.
Прафарыентацыйны напрамак заўсёды быў вельмі актуальным у выхаваўчай дзейнасці. З першага моменту развіцця нашай цывілізацыі дзеці капіравалі працоўную дзейнасць дарослых. З дашкольнага ўзросту дзеці пачынаюць гуляць у ролевыя гульні, звязаныя з прафесіямі дарослых. Крыху пазней, у малодшых класах, дзеці мараць часцей за ўсё аб прафесіі сваіх бацькоў. У падлеткавым узросце пачынаюць "кідацца" з аднаго боку ў другі, мяняць свае прыярытэты і імкненні. І толькі ў старэйшых класах ужо больш сур'ёзна задумваюцца аб сваіх здольнасцях і магчымасцях, прэстыжы прафесіі, заработнай плаце і многім другім. Але каб зрабіць правільны выбар, патрэбна інфармацыя аб свеце прафесій, аб змесце працы і патрабаваннях прафесіі да чалавека, аб новых напрамках прафесійнай дзейнасці. Таму суботняе падарожжа ў свет прафесій называецца "Прафесіі сучаснага свету". Маленькім "прафесіяналам" давялося размеркаваць прафесіі па трох групах: сучасныя, знікаючыя і актуальныя ва ўсе часы. Гульня "Мне патрэбна для працы" актуалізавала веды па атрыбутах найбольш распаўсюджаных прафесій, а гульня "Што з чаго выраблена" пашырыла веды аб групах прафесій, аб'яднаных адным напрамкам вытворчасці. Рэфлексіўны блок мерапрыемства з выкарыстаннем метафарычных карт дазволіў уключыць асацыятыўныя сувязі, падвесці вынікі падарожжа: свет прафесій вялікі і разнастайны, знайсці сваё месца ў ім складана і адначасова вельмі проста, трэба шукаць справу, якая табе па сэрцы і душы, каб усё жыццё атрымліваць задавальненне ад работы.
Прафесія-гэта праца, якой чалавек прысвячае сваё жыццё. Прафесій вельмі шмат. Прафесія павінна прыносіць радасць і самому чалавеку і навакольным людзям. У чарговую суботу навучэнцы Валеўскай сярэдняй школы сабраліся, каб расказаць пра прафесіі сваіх бацькоў. Кожны прэзентаваў прафесію сваіх бацькоў, адгадвалі загадкі, крыжаванку, гулялі ў гульню "Адгадай без слоў". Час прайшоў цікава і з карысцю. Падводзячы вынік, дзеці адзначылі, што ўсе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя.
Вучні 5 класа прынялі ўдзел у патрыятычным марафоне субот працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?"
У рамках Дня здароўя 12.10.2024 у Валеўскай сярэдняй школе для вучняў і бацькоў прайшла спартландыя " Мы, на старт!".
Бацькам, запрошаным на мерапрыемства, вельмі спадабалася ідэя правесці выхадны дзень з сваімі дзецьмі. Спартландыя дала дзецям магчымасць паказаць свае здольнасці і таленты бацькам. Ім вельмі хочацца, каб мамы і таты часцей заўважалі іх дасягненні.
І вось настаў час правядзення спаборніцтваў. Сярод удзельнікаў, чакаўшых пачатку мерапрыемства, царыла атмасфера радасці, весялосці і дабрыні. Вучняў радавала магчымасць паспрабаваць свае сілы, а бацькоў - на імгненне адчуць сябе дзецьмі.
Буру эмоцый і станоўчы зарад энергіі атрымалі ўдзельнікі каманд у займальных эстафетах з бегам, мячамі, абручамі.
Закончылася спартландыя для ўсіх радасна: праіграўшых не было, кожны атрымаў маленькую перамогу. І ў першую чаргу, над самім сабою.
Героі маёй малой Радзімы
Наша зямля… Наша ціхая і прыгожая, няхай і маленькая, але заўсёды любімая вёска Валеўка. Напэўна, хтосьці назаве яе звычайнай сярод вялікай колькасці іншых вёсак Беларусі. А для нас – гэта самы любімы і самы незвычайны край, край дзівосных казак і паданняў, са сваёй таямнічай гісторыяй, з маляўнічымі краявідамі, з легендарнай Свіцяззю, з цудоўнымі, падчас загадкавымі мясцінамі… А галоўны скарб нашай малой Радзімы – гэта яе людзі!
У суботу 5 кастрычніка вучні пачатковых класаў адправіліся ў гістарычную вандроўку па малой Радзіме і даведаліся аб людзях-аднавяскоўцах, якім патрэбна сказаць “дзякуй” за 80 шчаслівых гадоў пад мірным небам. Для рабят гасцінна расчыніў свае дзверы школьны Народны гісторыка-краязнаўчы музей. Захапляльная экскурсія па гістарычным аддзеле музея нікога не аставіла абыякавым. Дзеці з гонарам разглядалі фотаздымкі і слухалі аб аднавяскоўцах-героях Вялікай Айчыннай вайны, якія падаравалі сваім нашчадкам мірнае неба і шчаслівае дзяцінства. Прадоўжылася гістарычнае падарожжа наведваннем алеі рабінавых дрэў, якая закладзена на тэрыторыі ўстановы адукацыі і прысвечана настаўнікам Валеўскай школы – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ніхто не забыты і нішто не забыта: у знак гонару і падзякі дзеці з вялікім клопатам павязалі на кожнае дрэўца ружовыя стужачкі. Закончылася вандроўка ускладаннем кветак і мінутай маўчання ля Братскай магілы воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні вёскі Валеўка.
Як радасна жыць у шчаслівай краіне дзяцінства! Вялікі дзякуй Вам, аднавяскоўцы-героі, для якіх малая Радзіма па-сапраўднаму стала лёсам! Дзякуй за мір, за шчасце, за жыццё!
У рамках шостага школьнага дня 05.10.2024 у народным гісторыка-краязнаўчым музеі Валеўскай сярэдняй школы прайшоў музейны урок “Памяць і боль беларускага народа”. 80 гадоў назад вызвалена наша родная краіна. Для беларускага народа закончылася самая крывапралітная вайна, боль якой не сціхае да гэтай пары. Адной са складаючых акупацыйнага рэжыму, усталяванага нямецка-фашысцкімі захопнікамі, была палітыка генацыду. Кожны трэці жыхар Беларусі загінуў у гэтай страшнай вайне.
Памяць аб вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць, яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Мы павінны помніць і шанаваць нашу гісторыю, захоўваць гістарычную памяць, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, бо без ведання свайго мінулага нельга пабудаваць будучае.
Дзень ўзаемадзеяння з сям’ёй у суботу 28 верасня прайшоў у форме гадзіны зносін “У сямейным коле мы з вамі расцем!”. Як вядома, сям'я - гэта найвялікшая каштоўнасць на зямлі. Для вучняў было арганізавана стварэнне вялікіх калажаў "Кола сям'і". Адначасова адбываліся зносіны на тэму сям'і, яе каштоўнасцей, традыцый, важнасці выхавання менавіта ў сям'і. Мерапрыемства прайшло вельмі дынамічна, творча.
28 верасня ў шосты школьны дзень прайшло мерапрыемства «Цяпло сямейнага ачага». Многія часам і не разумеюць, што яны самыя шчаслівыя дзеці, у якіх вялікая і дружная сям'я. У сям'і зараджаюцца такія паняцці, як клопат адзін пра аднаго, дабрыня, адказнасць, прыстойнасць. Вучні цікава распавядалі пра сямейныя традыцыі, пра сваіх бацькоў, пра іх працоўную і прафесійную дзейнасць. Хатні ачаг-гэта тое, калі ёсць з кім падзяліць тое, што нас радуе або турбуе, ёсць каго павіншаваць ці хто павіншуе цябе. Гэта няма чым замяніць. І гэта так трэба ўсім!
Школьная суббота 21 верасня запрасiла вучняў у квэст- гульню "Прафесii вакол мяне". У пачатку гульнi ўдзельнiкi пазнаемiлiся з класiфiкацыяй прафесiй, трыма састаўляючымi выбару будучай прафесii, фактарамі, якiя патрэбна ўлiчваць пры выбары прафесii, тлумачылi паняццi: прафесiя, квалiфiкацыя, прызванне. У час гульнi камандам неабходна было прайсцi 5 этапаў: "Марафон", "Самая, самая...", "Рэбусы", "Лiтаратурны", "Прыказкi". Каманды цудоўна справiлiся з заданнямi кожнага этапу, расшырылi ўяўленнi аб прафесiях людзей, што працуюць у школе.
Фотавандроўка ТРУД_КРУТ у пачатковай школе.Мэта: фарміраванне ў вучняў усвядомленай патрэбы да працы; фарміраванне беражлівых адносін да грамадскага здабытку і прыроды.У чарговую суботу вучні пачатковай школы з вялікім задавальненнем навялі парадак у самых прыгожых месцах школьнай тэрыторыі: сабралі сухія лісточкі і вырвалі пустазелле.Першай заклікала да сябе клумба для
" Матылёў",далей шлях ляжаў да клумбы " Палітра фарбаў". З вялікай адказнасцю вучні працавалі на клумбе, створанай да 80- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў. Працоўная вандроўка закончылася на інтэрактыўнай пляцоўцы " Лясная аптэка" ,дзе вучні не толькі папрацавалі,але і замацавалі свае веды пра лекавыя расліны. Усе атрымалі вялікую асалоду ад сваёй працы!
Другая школьная субота, 14 верасня, для вучняў пачатковых класаў прайшла пад дэвізам “Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу!”. Гульня-практыкум “здароўе на талерцы” была накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця і выхаванне культуры харчавання. Маленькія школьнікі ў гульнявой форме раскрывалі сакрэты здароўя чалавека: сур’ёзна разважалі аб правільным харчаванні, аб актыўнай дзейнасці і адпачынку, здаровым сне, адказе ад шкодных звычак, аб правілах асабістай гігіены. Дзеці актыўна ўдзельнічалі і інсцэніроўках, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні. Вынікам мерапрыемства стала сумеснае стварэнне “піраміды здаровага харчавання” на кожны дзень, а таксама конкурс малюнкаў “Здароўе на талерцы”.
Дзень здароўя ў школе - гэта вясёлае свята, свята добрага настрою, спорту і здароўя.
Вучні чакаюць яго, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, праявіць сябе. 14 верасня дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у спартыўных конкурсах.
Гэты дзень падарыў усім зарад бадзёрасці, добрага настрою і яркіх уражанняў.
Цікавыя мясціны Беларусі
Першая школьная субота запрасіла вучняў у цікавае віртуальнае падарожжа “Цікавыя мясціны Беларусі”. Перш чым адправіцца ў дарогу падарожным было прапанавана актуальзаваць веды пра цікавыя мясціны нашай краіны. Падарожным было прапанавана дзесяць сцвярджэнняў, на якія трэба было даць адказ “так” ці “не”. Сабраўшы чамадан падарожнага, адправіліся ў сапраўднае віртуальнае падарожжа. Рабятам было прапанаван праглядзець відэафільм “Беларусь. Агляд цікавых мясцін”. Падарожныя апынуліся ў Нясвіжскім замку, праслухалі легенды Мірскага замка, Дварэц Пуслоўскіх, Косаўскі замак… Брэсцкая крэпасць, Чырвоны бераг, мемарыял “Прарыў”..,завяршылася падарожжа аглядавай экскурсіяй па сталіцы нашай краіны – горадзе Мінску. Гульня “Мема. Беларусь” дапамагла паглыбіці веды пра знакамітыя і памятныя мясціна нашай краіны. Наша падарожжа спрыяла выхаванню пачуцця гонару за Беларусь, за яе гістарычную і культурную спадчыну.
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Святочнае мерапрыемства "З вытокаў роднай мовы" прайшло для вучняў пачатковых класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, аб тым, хто з'яўляецца заснавальнікамі беларускай пісьменнасці. Відэаэкскурс "Музей кнігі" паведаміў ім аб "нараджэнні" і выглядзе першых рукапісных і друкаваных кніг, якія адчынялі дзверы ў свет ведаў. Гэта мерапрыемства дапамагло далучыцца вучням да культурнай і духоўнай спадчыны нашай Радзімы.
“Спорт любіць – здаровым быць!” Пад такім дэвізам у шосты школьны дзень 11 мая была арганізавана гульнявая праграма “Экспрэс здароўя”. Рух, які рэалізуецца ў спартыўнай гульні, арганічна ўласцівы дзецям любога ўзросту. Кеглі, мячы, абручы дапамаглі арганізаваць вясёлыя старты і эстафеты.
Спартыўная гульня ў стане змяніць стаўленне дзіцяці да навакольнага свету, яна расквечвае яго для дзяцей яркімі фарбамі. Тэматычная школьная субота яскрава паказала, што спартыўныя гульні гуртуюць дзяцей у калектыў, дзе ёсць магчымасць раскрыцца ўсім дзецям: замкнёным стаць больш раскаванымі, а вельмі камунікабельным - атрымаць шырокае поле для рэалізацыі сваіх здольнасцей і магчымасцей.
11 мая ў шосты школьны дзень у спартыўнай зале школы прайшлі спартыўныя спаборніцтвы "Экспрэс здароўя" прысвечаныя сімвалам РБ і Году якасці. Вучні з задавальненнем удзельнічаюць у мерапрыемствах шостага школьнага дня. Але гэтая субота была асабліва значная для іх, таму што ў спартландыі ўдзельнічалі іх бацькі.
Усе з азартам спаборнічалі ў спартыўных конкурсах. Поспех каманды залежаў ад хуткасці і спрыту як дзяцей, так і дарослых.
Спартландыя паказала, што бацькі і дзеці ўмеюць працаваць як адна каманда.
Зарад бадзёрасці і мора станоўчых эмоцый у гэты дзень атрымалі як удзельнікі спаборніцтваў, так і балельшчыкі.
Сапраўднае свята атрымалася на славу!
Сямейныя святы і традыцыі вырашана прадоўжыць!
4 мая ў чарговы шосты школьны дзень вучні паказалі веды дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, іх гісторыі і значэння. Прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Сімвалы маёй краіны - мой гонар".
Чарговая суботняя сустрэча 27 красавіка для вучняў пачатковых класаў прайшла ў выглядзе гадзіны зносін па тэме “Сям’я – гэта тое, што застаецца з табой назаўсёды”. Рабяты разважалі аб значэнні слова “сям’я” і ролі сям’і ў жыцці кожнага чалавека, адгадвалі загадкі, звярталіся да тлумачальнага слоўніка, аналізавалі мудрасць прымавак і прыказак, выконвалі творчыя заданні, накіраваныя на фарміраванне каштоўнасных адносін да сям’і. Дзякуючы плённай сумеснай працы, на дошцы з’явіўся рамонак – сімвал сям’і, кахання, вернасці і шчырасці. А рознакаляровыя рамонкі-сонейкі, якія дзеці стварылі сваімі рукамі, адлюстроўвалі ў сабе галоўныя сямейныя каштоўнасці і жадалі кожнаму без выключэння быць па-сапраўднаму шчаслівым у сваёй сям’і. Вынікам занятку сталі словы: «Тот дом хорош, где хороши его обитатели». Дзеці пажадалі адзін аднаму ўзаемапавагі і згоды, а таксама каб у кожным доме і нашым агульным школьным доме заўсёды было сонечна і ўтульна.
20 красавіка 2024 года на тэрыторыі храма святых Апосталаў Пятра і Паўла аг. Валеўка быў праведзены суботнік па ўборцы тэрыторыі. У ім прынялі ўдзел вучні 5 і 6 класаў Валеўскай сярэдняй школы. Рабяты пасадзілі дэкаратыўныя расліны вакол храма. Усіх аб'ядноўвала жаданне папрацаваць, гатоўнасць дапамагчы адзін аднаму, унесці свой уклад у добраўпарадкаванне прыхрамавай тэрыторыі.
З мэтай ранняй прафарыентацыі і абагачэння ведаў навучэнцаў аб свеце прафесій у суботу, 20 красавіка, для вучняў пачатковых класаў праведзена гульня -падарожжа " Аб прафесіях розных, патрэбных і важных". Падзяліўшыся на дзве каманды, дзеці "падарожнічалі" па станцыях. Самымі цікавымі сталі " Знайдзі прафесію", "Што ўкралі злодзеі?", " Лагічнае мысленне", "Прэзентацыя прафесій". Заданні патрабавалі ўмення ўважліва слухаць і запамінаць, разважаць, мець высокі ўзровень увагі, вучылі працаваць у камандзе.
Высновы, да якіх прыйшлі малодшыя школьнікі: каб стаць майстрам сваёй справы- трэба шмат ведаць і добрасумленна працаваць; аб выбары прафесіі трэба задумацца яшчэ ў школе і рыхтуецца да яе; вельмі важна выбраць справу па душы.
13 красавіка вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы "Залатыя таленты Гродзеншчыны". Спаборніцтвы прайшлі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі захапілі дзяцей. Усе стараліся з усіх сіл паказаць свае лепшыя спартыўная якасці і падрыхтоўку. Добры настрой, зарад бадзёрасці станоўчыя эмоцыі атрымалі вучні ў ходзе мерапрыемства. Ніхто не застаўся без увагі. Кожны клас атрымаў Ганаровую грамату.
13.04.2024 года ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" для вучняў 5, 7 класаў прайшоў відэалекторый на тэму "Стоп наркотыкі". Быў прагледжаны відэаролік на тэму наркотыкаў з наступным яго абмеркаваннем.
Вялікае значэнне для фарміравання здаровага ладу жыцця мае ўжыванне ў ежу прадуктаў, багатых вітамінамі – рэчывамі, якія вельмі карысныя для росту і развіцця дзіцяці.
З мэтай фарміравання комплекснага ўяўлення аб значэнні вітамінаў для ўмацавання і захавання свайго здароўя вучні пачатковых класаў у шосты школьны дзень 13 красавіка адправіліся ў госці да Вітамінкі, якая пазнаёміла іх з карыснымі ўласцівасцямі садавіны і агародніны, значэннем вітамінаў для арганізма чалавека, паведаміла, для чаго патрэбны вітаміны, і дзе яны жывуць. Падчас гульні «Пазнай госця» дзеці пазнаёміліся з авакада і дазналіся, што гэта заморскі фрукт, а дакладней ягада, якую часта называюць кракадзілавай грушай, бо у разрэзе яна вельмі падобна на вока кракадзіла. А яшчэ яны даведаліся назвы вітамінаў і ў якіх прадуктах яны хаваюцца.
Дзеці прыйшлі да высновы: Хто будзе есці моркву, салату, зялёную цыбулю, чарніцы, у таго будзе здаровая скура, добры зрок, хуткі рост. Хто будзе есці капусту, агуркі, арэхі, авакада, у таго будуць моцныя мышцы, моцныя нервы, прыгожыя валасы. Лімоны, шыпшына, яблыкі, маліна абароняць ад хвароб. Бо здароўе - самае дарагое, што ёсць у чалавека!
Чарговая суботу 6 красавіка заклікала пачаткоўцаў на гульнявую праграму "Беларусь - крыніца натхнення". Мэта: выхаванне ў вучняў пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы і гонару за сваю за сваю краіну , павагі да гісторыі і культуры Беларусі.Пачаткоўцы падарожнічалі па нашай выдатнай краіне. Гулялі дзве каманды " Васілёк" і " Лён",выконваючы розныя заданні: адказвалі на пытанні віктарыны пра Беларусь, расказвалі пра дзяржаўныя сімвалы краіны, адгадалі загадкі,складалі прыказкі і прымаўкі. Вучні паказалі наколькі добра яны ведаюць свой край, яго гісторыю і сімволіку. Пачаткоўцы прызналіся ў вялікай любові да Беларусі.
Вучні 10 класа прынялі ўдзел у адукацыйным праекце "Запусці сэрца". У ходзе трэнінгаў былі адпрацаваны навыкі сардэчна- лёгачнай рэанімацыі, што, безумоўна, не толькі папоўніць веды па медыцынскай падрыхтоўцы, але і выратуе не адно жыццё.
6 красавіка ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" вучні 5 класа наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей на тэму " Ніхто не забыт - нішто не забыта". Дзе вучні з гонарам глядзелі на загінуўшых войнаў, якія абаранялі нашу краіну ад нямецка-фашыскіх захопнікаў.
23.03 у Валеўскай школе за круглым сталом прайшла размова абмеркаванне "Што мы ведаем пра традыцыі ў сям'і?" Сям'я і сямейныя традыцыі - гэта аснова выхавання дзяцей. Бо менавіта ў сям'і дзіця засвойвае першы вопыт узаемадзеяння з людзьмі, спасцігае шматграннасць чалавечых адносін, развіваецца духоўна, маральна, разумова і фізічна. У кожнай хаце ёсць свой набор вызначаных правіл і звычак, якія выконваюцца на аўтамаце. Сямейныя традыцыі і звычаі дапамагаюць нармальна ўзаемадзейнічаць з грамадствам, робяць згуртаванай сям'ю, умацоўваюць роднасныя сувязі, паляпшаюць паразуменне і памяншаюць колькасць сварак. У сямейных колах, дзе існуюць і выконваюцца традыцыі сямейнага выхавання, дзеці прыслухоўваюцца да меркавання бацькоў, а бацькі праяўляюць увагу да праблем дзяцей і дапамагаюць ім спраўляцца з імі. На мерапрыемстве дзеці абмеркавалі свае традыцыі. І аказалася, што шмат традыцый супала. Гэта гаворыць аб тым, што нягледзячы на сучасны час мы шануем традыцыі нашых продкаў і іх каштоўны вопыт.
Чарговая школьная субота 23 сакавіка для вучняў пачатковых класаў прайшла пад дэвізам "Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома". Вялікую цеплыню і любоў дзіцячых сэрцаў уклалі маленькія школьнікі ў свае малюнкі па адзначанай тэме. Малюнкі атрымаліся цудоўныя, а конкурс атрымаўся незвычайным, таму што ў гэтым конкурсе кожны стаў пераможцам. Сапраўды для кожнага дзіцяці яго сям'я - гэта самае цёплае месца на зямлі, а самае вялікае шчасце для дзіцяці - калі побач матуля. Нездарма кажуць: "Пры сонейку - цёпла, пры мамачцы - дрбра".
"Чалавек толькі тады становіцца майстрам, калі разумее, што да канца жыцця застанецца пачаткоўцам". Прафесіянал. Хто ён? На гэтае пытанне пастараліся даць адказы навучэнцы ў чарговы шосты дзень. 16 сакавіка дзеці сабраліся, каб абмяняцца думкамі, хто ж такі прафесіянал. Пазнаёміліся з паняццем "прафесіяналізм", абмеркавалі якасці прафесійнага спецыяліста, вывучылі патрабаванні да прафесіяналу. Прыйшлі да высновы, што ва ўмовах канкурэнцыі на рынку працы трэба пераканаць працадаўцу, што менавіта ты - той самы спецыяліст, які дапаможа росквіту ўстановы.
У суботу, 16 сакавіка, быў працягнуты цыкл выхаваўчых мерапрыемстваў блока "Аб прафесіях розных, патрэбных і важных". На гэты раз прайшла КТС " Прафесіі ў маёй сям'і". Ставіліся мэты: папоўніць веды вучняў аб прафесійнай дзейнасці бацькоў і іншых сваякоў, яе карысці і неабходнасці; выхоўваць павагу да працы людзей праз азнаямленне з прафесіямі членаў сям'і. Першы этап КТС: "Падумаем- адкажам". Удзельнікам прапанавалася разгадаць крыжаванку "Прафесіі". Падчас другога этапа вучні вывучалі літаратуру аб прафесіях і рыхтавалі малюнкі, на якіх адлюстроўвалі прафесійную дзейнасць сваіх родных. На трэцім этапе неабходна было абараніць падрыхтаваны малюнак: падмацаваць яго расказам аб адлюстраванай прафесіі. Прадстаўлены былі прафесіі трактарыста, жывелавода, будаўніка, повара, лесніка, спецыяліста сферы інфармацыйных тэхналогій. Час прайшоў цікава і карысна!
Шосты школьны дзень для вучняў Валеўскай сярэдняй школы прайшоў у рамках патрыятычнага марафону "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?". Гэтая субота прайшла пад назвай «Крыніцы Гродзеншчыны - крыніца жыцця, а малым рэкам - наш вялікі клопат». Праблема забруджвання рэк і крыніц з'яўляецца вострай праблемай. Разуменне важнасці вады для людзей не замінае чалавеку забруджваць важную крыніцу жыцця. З вучнямі абмеркавалі праблему забруджвання вадаёмаў і шляхі вырашэння гэтай важнай праблемы.
У чарговую суботу 9 сакавіка сярод пачаткоўцаў прайшоў самы вясёлы з усіх спартыўных і самы спартыўны з усіх вясёлых гульняў " Спартыўны калейдаскоп" пад дэвізам:" Быць здаровым гэта здорава!" Вясенняя пагода паклікала малодшых школьнікаў на вуліцу.Дзеці гулялі з вялікім задавальненнем у любімыя гульні" Ручаёк", "Трэці лішні", "Цэпі, цэпі", " Кот і мышка" і іншыя.Гульні садзейнічалі ўмацаванню фізічнага здароўя дзяцей,актывізацыі рухальнай актыўнасці. Добры настрой і спартыўная бадзёрасць панавалі на працягу усяго спартыўнага калейдаскопу. Дзеці прыйшлі да высновы" Быць здаровым гэта здорава!"
Шумна і весела 9 сакавіка прайшла спартыўная субота ў Валеўскай сярэдняй школе. Гульнявая праграма "Скажам спорту да!" сабрала вучняў пачатковых класаў у спартыўнай зале. Дзеці цікава і весела правялі час. Кожны стараўся быць лепшым, імкнуўся праявіць сябе і падтрымаць сяброў. Добры настрой, зарад бадзёрасці і аптымізму атрымалі вучні.
Чарговая сустрэча вучняў пачатковых класаў у шосты школьны дзень 02.03.2024 была прысвечана разважанням аб роднай краіне і вызначэнню паняццяў “партыёт”, “грамадзянін”, “Айчына”. Рабяты сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай пляцоўкі пад яскравай назвай “Я страной своей горжусь, её имя Беларусь!”, на якую іх запрасілі Васілёк і Васілінка.
Разважаючы над паняццем “Айчына”, з улікам таго, што 2024 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам Якасці, дзеці з захапленнем і вялікім імкненнем да рэалізацыі, уносілі свае прапановы для агульнага праекта “Мая малая Радзіма: маршрут пабудаваны!”, мэта якога – выкананне рэальных спраў у доказ таго, што Беларусь – гэта краіна са знакам якасці.
Старэйшыя пачаткоцы падрыхтавалі для малодшых паведамленні аб тым, адкуль пачынаецца гісторыя нашай краіны і аб сучаснай Беларусі, аб Вялікай Айчыннай вайне, якая пакінула трагічны след у гісторыі краіны і подзвігу, які заўсёды ў памяці народнай.
З пачуццём асаблівага гонару вучні гаварылі аб дзяржаўных сімвалах нашай краіны, урачыста і горда выканалі гімн Рэспублікі Беларусь.
Разважаючы аб тым, што патрыёт – гэта чалавек, які шчыра і моцна любіць сваю Радзіму, а патрыятызм – адданасць і любоў да сваёй Айчыны і свайго народа; дзеці зрабілі выснову, што патрыятызм выражаецца таксама і ў веданні традыцый сваёй краіны, яе гісторыі, культуры, звычаяў. Таму прадоўжылася сустрэча размовай аб беларускіх нацыянальных святах і культурных традыцях Беларусі.
Наступным паняццем для абмеркавання стала слова “грамадзянін”, а таксама вызначэнне правоў і абавязкаў грамадзяніна. Дзеці актыўна і абгрунтавана выказвалі свае думкі і чарговы раз нагадалі, што правы і абавязкі грамадзяніна нашай краіны зафіксаваны ў дзяржаўным дакуменце – Канстытуцыі – галоўным законе Рэспублікі Беларусь.
На “выдатна” адказаўшы на ўсе пытанні віктарыны аб роднай Беларусі, усе без выключэння вучні прызналіся ў вялікай любові сваёй краіне, сваёй Радзіме. І яшчэ раз падцвердзілі словы, якія былі абраны эпіграфам да мерапрыемства: “Нет у человека ничего прекраснее и дороже Родины. Человек без Родины - нищий человек”.
2 сакавіка 2024 года ў Валеўская сярэдняй школе для вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі прайшла гадзіна маральнасці “Добрасардэчнасць і міласэрднасць – маральныя якасці чалавека”.
Падчас праведзенага мерапрыемства ўвага была звернута на выхаванне ў вучняў жадання ажыццяўляць добрыя ўчынкі, спачуваць, умець даваць маральную ацэнку жыццёвым з’явам. Рабяты працавалі ў групах, малявалі сімвалы дабрыні і зла, разгадвалі красворды, удзельнічалі ў сітуацыйных гульнях, спявалі, разважалі аб добрых справах у адносінах да сваіх блізкіх, сяброў, знаёмых. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі прыйшлі да высновы, что самае галоўнае для чалавека – гэта дабрыня. Людзі, якія ўмеюць быць добрымі і спагадлівымі – самыя шчаслівыя, жыццё чалавкеа мае сэнс толькі ў той ступені, на колькі ён дапамагае зрабіць жыццё іншых людзей лепшым і прыгажэйшым.
24 лютага валанцёры атрада “Данко” Валеўскай нашай школы прынялі ўдзел у акцыі “Клопат”. Дапамаглі Машчонскай Тамаре Міхайлаўне, якая жыве адзінока, навялі парадак на прыдворавай тэрыторыі і склалі дровы. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцей у вучняў, адказнасці і павазе старэйшага пакалення.
24 лютага ў Валеўскай школе прайшлі тэматычныя пасядзелкі "Твае абавязкі ў сям'і". На мерапрыемстве вучні спачатку "пабудавалі дом" з каляровай паперы з дэвізам "Вось мой дом, навяду парадак у ім". А потым кожны расказаў, якія ж абавязкі ў сям'і выконвае. Прааналізавалі даручэнні кожнага члена ў сваёй сям'і, запоўнілі табліцу даручэнняў і зверыліся. Аказалася, што амаль адказы супалі. Гэта гаворыць аб тым, што вучні дапамагаюць бацькам па дому, па гаспадарцы. Выхаванне ў сям'і ідзе ў правільным русле.
“Шчаслівы той чалавек, які шчаслівы ў сябе дома!” Пад такім дэвізам у школьную суботу для вучняў пачатковай школы была арганізавана пазнавальная гульня “Агонь роднага ачага”, якая спрыяла фарміраванню ў вучняў уяўлення аб сям’і, як аб людзях, якія любяць адзін аднаго, клапоцяцца адзін пра аднаго.
Ачаг быў для першабытнага чалавека асновай. У сучасным свеце выраз “родны ачаг” стаў абазначаць сям’ю, дом. Родны дом, родныя людзі, родная сям’я. Што можа быць даражэйшым? Даражэй мамы і таты? Гэта самыя любімыя, самыя блізкія нам людзі. Словы «бацькоўская хата», «сям’я» уваходзяць у нашу свядомасць з першых дзён жыцця. Тут мы робім першыя крокі. Адсюль ідзём у дарослае жыццё. І як важна падтрымаць у ім цеплыню, каб усім у ім было добра, каб хатні ачаг захаваўся ў памяці, у сэрцы кожнага на ўсё жыццё. Гэтыя непахісныя ісціны прымаліся і пацвярджаліся вучні!
У суботу, 17 лютага, у вучняў пачатковых класаў адбыўся працяг размовы аб прафесіях. Падчас гульні -квэста " Я і свет прафесій" гутарка пайшла аб прафесіях у нашай школе. Мэтай было развіць веды аб прафесійнай дзейнасці і абавязках працаўнікоў школы.
Вядома ж, усе ведаюць і цікава апавядалі пра прафесіі настаўніка і выхавацеля. Безумоўна, без гэтых людзей школа не ўяўляецца! Але ж, у школе ёсць і бібліятэкар, і вахцер, і повар, і тэхработнік...Людзі гэтых прафесій дапамагаюць добра вучыцца, смачна харчавацца, забяспечваюць комфорт.
Адбылося незвычайнае падарожжа па школе, падчас якога вучні бралі інтэрв'ю ў работнікаў школы.
Дамовіліся ставіцца з павагай да працы, цаніць клопат людзей розных прафесій.
17 лютага ва ўстанове для вучняў прайшоў абмен думкамі “Прафесія маёй мары”. Ставілася мэта: фарміраванне ў вучняў прадстаўлення аб шматграннасці прафесіі - праграміст. Вучням была прапанавана крыжаванка “Збяры камп’ютар", пазнаеміліся са слэнгам сапраўднага праграміста. Рабяты даведаліся, аб сучасных запатрабаваных спецыяльнасцях у сферы IT-індустрыі. На сённяшні дзень прафесія праграміста – адна з найбольш папулярных і запатрабаваных не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце. Гэтая сфера дзейнасці з'яўляецца вельмі цікавай, таму што менавіта яна хутка мадэрнізуецца і ўдасканальваецца.
Мэта дадзенага мерапыемства была рэалізавана.17 лютага 2024 года вучні 9 класа наведалі "Навагрудскі дзяржаўны каледж тэхналогій і бяспекі". Яны наведалі музейны пакой В.І.Крамко. Музейны кіраўнік распавяла пра жыццёвы шлях Віталя Ільіча. Ён быў выпускніком каледжа. Пабылі ў кабінеце навучання тэхнікаў- тэхнолагаў. Атрымалі інфармацыю аб гэтых прафесіях. Яўген Бялевіч спаборнічаў з вучнямі Любчанскай школы ў пераапрананні ў выратавальніка. Канешне, Яўген выйграў. Педагог каледжа падзяліўся з вучнямі сакрэтамі будаўніцтва і паказаў майстар-клас па наклейванні вадкіх шпалер. На аўтадроме дзеці атрымалі масу эмоцый. Нават надвор'е не перашкодзіла. Для вучняў гэта было вельмі цікава і пазнавальна. Калектыў каледжа пажадаў нам поспехаў і запрашаў паступаць.Валанцёры атрада «Данко» Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі «Помнік». Яны прыбралі тэрыторыю каля помніка "Стэла" загінуўшым землякам у гады ВАВ аг.Валяўка., брацкую магілу зігунуўшым воінам у гады ВАВ на тэрыторыі ўстановы адукацыі. Усе працавалі, не шкадуючы сіл. Смецце змяталі мётламі, ачышчалі сам помнік ад снегу з дапамогай шчотак. Усе разумелі, што гэта толькі малая частка падзякі героям. Няхай вакол застаецца яшчэ снег, але да помніка зараз вядзе акуратная дарожка, каб можна было аддаць даніну памяці і павагі загінуўшым землякам.
Зіма – гэта пара вясёлых гульняў і забаў! Снежкі, санкі, канькі, вясёлыя снегавікі і абарона крэпасці – усё гэта цікавіць дзетвару. Такой цікавай і вясёлай артымалася спартыўная субота ў шосты школьны дзень 10 лютага, якая прайшла ў Валеўскай сярэдняй школе. Спартыўныя гульні “Зімовыя забавы” і спартыўны турнір “Зімовае шматбор’е” сталі для вучняў пачатковых класаў сапраўдным спартыўным святам.
Чысты белы сняжок, гурбы, беласнежнага покрыва — усё гэта так падымае настрой! Напачатку назапасілі снежак, бо без іх не абысціся ў зімовых забавах. Правялі вясёлую і цікавую гульню “Два гарады”. Атрымалася своеасаблівае шматбор’е, змаганне і ў спрыце, і ў меткасці. Ладзілі снежныя абганялкі. Немагчыма ўявіць свята снегу без санак. Таму наступным этапам была эстафета “Цягні-штурхай!”. Заключным этапам стала спаборніцтва “Патрапіць у мішэнь”. Усё гэта садзейнічала актывізацыі рухальнай актыўнасці, умацаванню фізічнага здароўя дзяцей, развіццю цікавасці да зімовых відаў спорту, а галоўнае, што спартыўныя гульні падарылі велізарны зарад бадзёрасці, добры настрой і непаўторныя эмоцыі!
У чарговую суботу ў пачатковай школе прайшла квэст-гульня"Мой бацькоўскі край, мая Радзіма" з мэтай выхавання пачуцця патрыятызму,павагі і гонару за сваю Радзіму. Любоў да Радзімы - галоўнае пачуццё для кожнага чалавека. Пачаткоўцы падарожнічалі па станцыям "Мая Радзіма Беларусь", " Збяры сімвалы Беларусі"' , " Знайдзі сцяг Беларусі" , "Гімн Беларусі" і інш. Вучні выконвалі заданні за пэўны перыяд часу,складвалі пазлы з сімваламі Беларусі,адказвалі на пытанні, расказвалі вершы,спявалі гімн. Пачаткоўцы даказалі,што яны сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы і вельмі любяць яе.
У рамках прафесійнай арыентацыі вучні 9 класа 3 лютага былі запрошаны ў Навагрудскі дзяржаўны каледж.
Праграма сустрэчы была вельмі насычаная. Прайшлі майстар-класы: язда на трактары, грузавы аўтамабілі, сервіроўка стала і скручванне салфетак, прыгатаванне блінчыкаў з сардэчкам, выпяканне пончыкаў, роспіс пранікаў і кексаў. Калектыў установы і студэнты вельмі радушна сустрэлі нас і ўсё паказалі з падрабязным тлумачэннем. На дарожку пачаставалі нас гарачай гарбатай з пячэнне. Усе засталіся вельмі павольнымі. Наша вучаніца Тарашкевіч Ангеліна прыняла ўдзел ва ўсіх майстар- класах.
З лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" прайшла гадзіна мужнасці на тэму "Быць патрыётам Беларусі". Дзе вучні абмяркоўвалі, хто такі патрыёт і як патрыётамі становяцца. Бо мэтай патрыятычнага выхавання навучэнцаў школы з'яўляецца развіццё і выхаванне адказных адносін да сябе, сваёй сям'і, грамадству, людзям, мець актыўную жыццёвую пазіцыю
27 студзеня ў 6-ы школьны дзень для дзяцей 6-8 класаў прайшла гадзіна адкрытых думак "Зазірніце ў сямейны альбом". Дзеці разважалі аб важнасці сям'і ў жыцці чалавека, абмяркоўвалі нормы паводзін у сям'і, захаванне традыцый і звычаяў у сям'і, склалі сваё радавое дрэва. Для кожнага з нас сям'я - гэта печ: як холадна, усе да яе збіраюцца.
20.01.2024 года для вучняў другой ступені прайшоў сайт – шоў “Нашаму часу – сучасныя прафесіі”. Мэтай мерапрыемства было стварэнне ўмоў для свядомага прафесійнага выбару. Рабяты пазнаёміліся з найбольш запатрабавальнымі прафесіямі нашага часу. Саставілі памятку, якая дапаможа ім у больш дэтальным знаёмстве з выбранай прафесіяй. Вучням былі прапанаваны загадкі аб прафесіі, а таксама яны ўгадвалі прафесію па апісанню, расшырылі і абагульнілі прадстаўленне аб прафесіях. З мэтай візуалізацыі данай інфармацыі была прапанавана прэзентацыя па тэме мерапрыемства.Што можа быць цікавейшым, як пагутарыць аб прафесіях, памарыць аб сваім прафесійным будучым ,уявіць сябе спецыялістам той ці іншай галіны. Вучні пачатковых класаў у суботу, 20 студзеня, правялі пазнавальную гульню " Рознабаковы свет прафесій". Дзеці ўспомнілі знаёмыя прафесіі і пазнаёміліся з раней невядомымі: дырыжор, эколаг, кандуктар, геолаг. Вызначылі якія прафесіі самыя зялёныя, самыя салодкія, самыя смешныя, самыя зубчастыя,самыя адказныя. Цікавым было паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка, доктара, цырульніка, спартсмена, журналіста.
Выснова, да якой прыйшлі: галоўнай прафесіі няма. Усе прафесіі патрэбныя і важныя!
20 студзеня вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у марафоне працоўнага выхавання "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?" Дзеці самі, і з дапамогай бацькоў, вырабілі кармушкі для птушак, насыпалі ў іх корм і вядома не забыліся пра пухнатых сяброў школы - вавёрак.
Валанцёры атрада «Данко» Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі «Зімовая пара добрых спраў». Яны расчысцілі ад снегу тэрыторыю каля помніка "Стэла" загінуўшым землякам у гады ВАВ аг.Валяўка. Усе працавалі, не шкадуючы сіл. Кідалі снег рыдлёўкамі, зграбалі яго мётламі, ачышчалі сам помнік ад снегу з дапамогай шчотак. Усе разумелі, што гэта толькі малая частка падзякі героям. Няхай вакол застаецца яшчэ шмат снегу, але да помніка зараз вядзе акуратная дарожка, каб можна было аддаць даніну памяці і павагі загінуўшым землякам.
Спартыўная субота ў шосты школьны дзень 13 студзеня прайшла ў Валеўскай сярэдняй школе пад дэвізам: “Весялосць на снезе”, аб’яднаўшы спартыўны турнір “Зімовае шмаьбор’е” і цэлую гульнявую праграму “Беларуская сняжынка”.
Невялікі марозік і мяккі пушысты сняжок паклікаў дзяцей гуляць на вуліцу. Кожны знайшоў сабе занятак па душы. Дзеці з задавальненнем хадзілі на лыжах. Малодшыя школьнікі прымалі ўдзел у займальных зімовых спаборніцтвах на лядзянках і санках. Гульні, забавы, эстафеты, будаванне крэпасці – усё гэта садзейнічала актывізацыі рухальнай актыўнасці, умацаванню фізічнага здароўя дзяцей, развіццю цікавасці да зімовых відаў спорту і нацыянальных беларускіх гульняў, а самае галоўнае – стварыла добры настрой, выклікала зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і аптымізму!
23 снежня ў пачатковай школе прайшла займальная гадзіна " Калі ёсць сям'я - значыць шчаслівы я" з мэтай пашырэння прадстаўлення аб сям'і, сямейных традыцыях,аб важнасці сям' і ў жыцці чалавека.Сям'я - самае галоўнае ў жыцці кожнага з нас . Менавіта ў сям' і мы вучымся любові,адказнасці, клопату і павазе, веры ў неабходнасці,дзе цябе чакаюць і любяць .Займальная гадзіна прайшла цікава,весела.Дзеці чыталі вершы, выконвалі цікавыя заданні, збіралі рассыпаныя пасловіцы.Прыйшлі да высновы, што сям'я - гэта сем " Я".
У шосты школьны дзень 23 снежня ў Валеўскай сярэдняй школе сярод вучняў 5-8 классаў прайшоў гульнявы трэнінг “Цяпло сям’і”. Вучні праз гульні вучыліся прыцягнуць увагу адзін да аднаго, адчуць радасць супрацоўніцтва. Вучыліся дамаўляцца і ўзаемадзейнічаць адзін з адным, атрымліваючы ад гэтага радасць і задавальненне. Дзеці будавалі піраміду добрых адносін, абмяркоўвалі адносіны у калектыве, выконвалі заданне на колькі добра я ведаю свайго сябра.
Сайт шоў “У свеце цікавых прафесій“ прайшоў 16 снежня ў Валеўскай сярэдняй школе. Мы ствараем наша ўласнае жыццё і называем яго лёсам, такімі словамі пачалося мерапрыемства. У пачатку мерапрыемства дзецям расказалі пра тое, што ў свеце існуе каля 50 тысяч розных прафесій, і толькі 100 з іх часта згадваюцца. Пры праглядзе прэзентацыі былі прадстаўлены прафесіі “Новага часу” такія як: лагістык, кріэйтор, іміджмэйкер, мерчендайзер, брэнд-менеджэр. Прадэманстраваны відэаролікі, якія распавялі пра тое, што трэба браць за аснову ў працэсе выбару будучай прафесіі, каб не памыліцца ў выбары прафесіі.
16 снежня ў Валеўскай сярэдняй школе прайшло выхаваўчае мерапрыемства, "Прафесіі нашых бацькоў". Мэта: пашырыць веды дзяцей пра вядомыя прафесіі, пра прафесіі іх бацькоў; падняць у дзяцей аўтарытэт бацькоў; раскрыць значымасць кожнай прафесіі; выхоўваць паважлівыя адносіны да працы дарослых. Дзеці адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы,адказвалі на пытанні віктарыны. З вялікім гонарам расказвалі аб тым,кім працуюць іх бацькі.
У рамках рэспубліканскага культурна- патрыятычнага кінамарафона "Глядзі і памятай", ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" 16.12.2023 года прайшоў прагляд і абмеркаванне фільма "Бацька".
Спартыўная субота ў шосты школьны дзень 9 снежня прайшла ў Валеўскай сярэдняй школе фізічна вельмі актыўна і пазітыўна.
Мэтай мерапрыемства была прапаганда здаровага ладу жыцця. Вучні 2-11 класаў спаборнічалі ў гімнастычных відах спорту. А пасля дзеці даведаліся, у якія рухомыя гульні любілі гуляць іх бацькі ў сваім дзяцінстве. Так мерапрыемства прадоўжылася гульнёй "Выбівала". Яна настолькі спадабалася дзецям, што яны не хацелі ісці дадому.
Усе пайшлі са спартыўнай залы з усмешкай, пазітывам і добрым настроем.
Зіма- любімая і доўгачаканая пара года для дзяцей. У суботу, 9 снежня, вучні пачатковых класаў сустрэліся на гульнявой пляцоўцы школы для зімовых забаў. Шмат новых гульняў развучылі: "Бег па слядах", "Хуткія і меткія", "Белыя мядзведзі", "Вясёлыя верабейкі". А яшчэ пагулялі ў свае любімыя!
Зімовыя гульні на свежым паветры ўзнімаюць настрой і загартоўваюць дзяцей фізічна.
У рамках рэспубліканскага культурна - патрыятычнага кінамарафона "Глядзі і памятай", 9 снежня 2023 года, ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" прайшоў прагляд і абмеркаванне фільма " А зоры тут ціхія".
2 снежня ў Валеўскай сярэдняй школе прайшла інтэлектуальная гульня "Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь" Мэтай гульні было выхаванне ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы і гонару за сваю краіну. Гульня -гэта весела і цікава. Яна ўключала ў сябе некалькі блокаў: міфы, святы і абрады, жывёльны і раслінны свет, воднае багацце краіны, гарады, імёны з мінулага. Інтэлектуальнае спаборніцтва было разбаўлена чытаннем вершаў вядомых беларускіх паэтаў. Дзецям такая форма правядзення мерапрыемства вельмі спадабалася. Да дому пайшлі з гонарам ад таго, што вельмі шмат ведаюць пра сваю любімую краіну.Гадзіна зносін для вучняў пачатковых класаў "Ёсць героі ў наш час"
2 снежня ў суботні дзень для вучняў пачатковых класаў была арганізавана і праведзена гадзіна зносін “Ёсць героі ў наш час” Дзеці падрыхтавалі вельмі цікавыя паведамленні пра знакамітых беларуских касманаўтаў Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Алега Навіцкага. Хіба кожны здолее ляцець у касмічнай прасторы з хуткасцю 28800км/г і пры гэтым выконваць складаную работу у бязважкасці?
Вялікую павагу выклікалі паведамленні пра дзяцей, якія ў крытычнай сітуацыі прыйшлі на дапамогу іншым. Так Ілья Бунцэвіч, вучань Светлагорскай школы, выклікаў выратавальнікаў, калі ўбачыў дым на балконе шматпавярховага дома. Вучань Макранскай сярэдняй школы Маларыцкага раёна Багдан Шэлег з рук Прэзідэнта атрымаў узнагароду – медаль «За выратаванае жыццё». У лютым гэтага года 13-гадовы хлопчык на абпаленых руках вынес з агню дзвюх малодшых сясцёр. Разбіў акно і скокнуў у палаючы дом, не думаючы пра сябе.
З заміраннем сэрца глядзелі дзеці фільм “Героі Беларусі” . Нашы знакамітыя лётчыкі Уладзімір Карват, Андрэй Нічыпорчык, Мікіта Куканенка сталі Героямі пасмяротна. Яны цаной свайго жыцця выратавалі сотні, а можа і тысячы жыццяў.
Дзеці прыйшлі да высновы, што подзвігі і добрыя ўчынкі можа здзяйсняць кожны, хто смелы і ў каго добрае сэрца.
2 снежня ва ўстанове адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" прайшла патрыятычная акцыя "Ніхто не забыт, нішто не забыта".
Сям’я – самае цёплае месца на зямлі.
Шосты школьны дзень 25 лістапада стаў асабліва адметным для вучняў пачатковых класаў. У школу дзеці прынеслі дарагія сэрцу сямейныя фотаздымкі і падрыхтаваліся да шчырай размовы аб сям’і.
У чым сакрэт шчаслівай сям’і, хто дома галоўны, як распараджацца сямейным бюджэтам? Аб гэтым і не толькі з захапленнем і своеасаблівым пачуццём пяшчоты разважалі рабяты ў ходзе творчай майстэрні “Пад дахам дома майго”.
Самыя ласкавыя і пранікнёныя словы былі падабраны дзецьмі да партрэта матулі пад час гульні “Матулін сад”. Кожны вучань, па-дзіцячаму шчыра, прызнаўся ў бяскрайняй любові да сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль і паабяцаў штодзённа радаваць іх.
Конкурс малюнкаў “Партрэт маёй сям’і” стаў для рабят незвычайным. Незвычайным таму, што ў гэтым конкурсе кожны ўдзельнік – пераможца і невыпадкова, бо для кожнага менавіта яго сям’я – гэта самае цёплае месца на зямлі.
25 лістапада ў рамках Міжнароднага культурна-гуманітарнага праекта "Кінаўрокі ў школах свету" ва ўстанове адукацыі прайшоў прагляд фільма "Гонар маю".
25 лістапада 2023 г. валанцёры атрада “Данко” і цімураўцы атрада “Клопат”, Валеўскай сярэдняй школы, прынялі ўдзел у “Тыдні валанцёрства”. У рамках тыдня была аказана дапамога ветэрану працы Зайко Галіне Іванаўне. Вучні расчысцілі снег, склалі дровы, прынеслі вады. Грыб Галіне Уладзіміраўне дапамаглі скласці дровы, навесці парадак каля дома, пачысціць клеткі з трусамі. Ветэрану Афганскай вайны Крывіцкаму Уладзіміру Фёдаравічу скласці дровы, прынесці вады. #Валанцёры_Навагрудчыны
25 лістапада ў 6-ы школьны дзень дзеці сабраліся, каб паразважаць над пытаннем "Што значыць быць шчаслівым у сваёй сям'і?" Вучні пазнаёміліся з выказваннямі вядомых людзей па тэме, паслухалі вершы, стварылі ўласную мадэль шчаслівай сям'і, напісалі свае пажаданні, чаго ім хацелася б змяніць у сваёй сям'і.
У чарговую суботу 18 лістапада ў пачатковай школе прыйшла гадзіна загадак "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя". Мэта: арыентаваць вучняў у выбары прафесіі,даць прадстаўленне аб разнастайнасці прафесій і іх важнасці для людзей ; прывіць любоў да працы, імкненне вырасці карыснымі сваёй Радзіме; выхоўваць паважлівыя адносіны да прафесій сваіх бацькоў.Пачаткоўцы адгадалі загадкі,складалі пасловіцы аб працы.Цікааа прайшоў конкурс" Прафслоўнік". Конкурс "Аўкцыён прафесій" падвёў дзяцей да высновы: важна,каб кожны чалавек выбраў сабе справу па душы.Шчаслівы той чалавек,які займаецца любімай справай,той хто правільна выбраў сабе прафесію.
18.11.2023 г. у Валеўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства “Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя”. Мэтай дадзенага мерапрыемства было фарміраванне ў дзяцей прадстаўленне аб разнастайнасці прафесій, аб іх важнасці і патрэбнасці. У ходзе мерапрыемства дзеці ўспаміналі ўжо вядомыя ім прафесіі, распавядалі аб прафесіях сваіх бацькоў. У канцы мерапрыемства былі праведзены конкурсы: “Даведайся прафесію”, “Прыказкі аб працы”, “Прафесіі – сінонімы”, віктарына “Прафесіі ў літаратуры”.
11 лістапада вучні і настаўнікі Валеўскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у акцыі “Рэальная справа”. Узброіўшыся неабходным інвентаром, усе з задавальненнем прыводзілі ў парадак тэрыторыю ўстановы: зграбалі восеньскае лісце, змяталі пясок з дарогі і прылеглых тратуараў. Прыбралі лістоту вакол “Брацкай магілы”, якая знаходзіцца на тэрыторыі ўстановы адукацыі. Выдатная надвор’е, сумесная праца стварылі радасны працоўны настрой! Агульнымі намаганнямі за некалькі гадзін тэрыторыя змянілася. Усюды чыста і прыгажосць!
Спартыўная субота прайшла 11 лістапада ў Валеўскай сярэдняй школе. Сярод вучняў сярэдняга звяна адбыліся ўнутрышкольныя спаборніцтвы па настольнаму тэнісу. Затым з задавальненнем усе гулялі ў рухомыя гульні. Дэвіз дня быў "Мы- прыхільнікі ЗЛЖ". Вучні пачатковай школы ўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце "Мы за здаровую нацыю".
Мэтай мерапрыемстваў была прапаганда здаровага і бяспечнага ладу жыцця. Ставіліся задачы : выхаванне пачуцця калектывізму, суперажывання ; згуртаванне дзяцей; развіццё цікавасці да фізічнай культуры.
Этапы эстафеты “Вушка іголкі”, “Памяняй месцамі”, “Тры скачкі”, “Хваля”, “Тры нагі”, “Лыжка” садзейнічалі развіццю асноўных фізічных якасцей - сілы, спрыту, хуткасці, каардынацыі рухаў. Раздаваліся вясёлыя галасы і смех, шчокі былі ружовыя! Настрой ва ўсіх быў выдатны. Адпачылі цудоўна! А галоўнае- атрымалі зарад бодрасці і масу станоўчых эмоцый.
У апошнюю кастрычніцкую суботу вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мы шчаслівыя разам”. Дзеці разважалі, з кім быць разам для іх радасна, прыемна і камфортна і прыйшлі да высновы, што для кожнага дзіцяці яго сям'я – гэта лепшае месца на свеце, бо яна з'яўляецца самай любімай, надзейнай, дружнай і вясёлай! Дзіцячыя малюнкі перадаюць цеплыню і далікатныя пачуцці, якія пануюць у іх сем'ях. А яшчэ ўсе пачаткоўцы адзінагалосна сваёй другой сям’ёй называюць школу, свой клас.
Конкурс спрыяў раскрыццю значэння сям'і ў жыцці чалавека, развіццю камунікатыўных і творчых здольнасцей дзяцей, іх уяўлення і фантазіі, а галоўнае – выхаванню любові да сям'і, школы і блізкіх людзей.
28 кастрычніка 2023 года ў Валеўскай сярэдняй школе прайшла гадзіна пытанняў і адказаў на тэму "Сям'я. Сямейныя каштоўнасці і традыцыі".
21 кастрычніка ў шосты школьны быў праведзены дыспут на тэму " Шлях у прафесію пачынаецца ў школе?" Дзеці дыскутавалі пра тое, ці сапраўды выбар прафесіі пачынаецца ў школе, ці толькі тады, калі выпускнік стаіць перад пытаннем:" Куды ж пайсці вучыцца?"Усе ўдзельнікі дыспуту прыйшлі да высновы, што задумвацца аб выбары прафесіі трэба як мага раней, старацца больш даведацца пра тое, ці падыходзіць мне прафесія, якая мне падабаецца і ці ёсць у мяне задаткі і здольнасці для авалодання гэтай прафесіяй. Усе гэтыя магчымасці дае школа.
У чарговую суботу 21 кастрычніка ў пачатковай школе прыйшла пазнавальная гадзіна" Прафесіі нашых бацькоў". Мэта: пазнаёміць дзяцей з рознымі прафесіямі,іх асаблівасцямі; прывіць любоў да працы, імкненне вырасці карыснымі сваёй Радзіме; выхоўваць паважлівыя адносіны да прафесій сваіх бацькоў.Вучні расказвалі кім працуюць іх бацькі,кім мараць яны быць у будучым.Дзеці гулялі ў ролевыя гульні" Айбаліт", " Цырульнік",абмяркоўвалі пасловіцы аб працы.Конкурс "Аўкцыён прафесій" падвёў дзяцей да высновы: што ў свеце існуе тысячы прафесій і ўсе яны важныя і патрэбныя.
14 кастрычніка 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшла работа творчых майстэрняў, майстар- клас на тэму "Сюрпрыз для маці", "Сюрпрыз для бацькі". Дзе вучні 5-9 класаў выконвалі сваімі рукамі падарункі для сваіх бацькоў.
14 кастрычніка ў шосты школьны дзень у спартыўнай зале школы прайшла Арт сустрэча, "Разам мы сям'я", прысвечаная Тыдню Маці. Вучні з задавальненнем удзельнічаюць у мерапрыемствах шостага школьнага дня. Але гэтая субота была асабліва значная для іх, таму што ў спартландыі ўдзельнічалі іх бацькі. Усе з азартам спаборнічалі ў спартыўных конкурсах. Поспех каманды залежаў ад хуткасці і спрыту як дзяцей, так і дарослых. Спартландыя паказала, што бацькі і дзеці ўмеюць працаваць як адна каманда. Зарад бадзёрасці і мора станоўчых эмоцый у гэты дзень атрымалі як удзельнікі спаборніцтваў, так і балельшчыкі. Сапраўднае свята атрымалася на славу!
Сямейныя святы і традыцыі вырашана прадоўжыць!
7 кастрычніка вучні 9 класа сабраліся ў школе, каб пагаварыць на тэму мужнасці і жаноцкасці. Мерапрыемства праходзіла пад назвай " Высакародныя рыцары і выдатныя дамы". Мэта мерапрыемства ўключала ў сябе выхаванне ў хлопчыках мужнасці, самастойнасці, павагі да дзяўчынкі і жанчыны. Размова складалася такім чынам, каб абудзіць жаданне ў хлопчыкаў і дзяўчынак выхоўваць у сабе лепшыя якасці, разуменне таго, што хлопчыкі з дзяўчынкамі могуць быць лепшымі сябрамі. Узрост 14 гадоў праяўляецца ў жаданні падабацца. Вось і на мерапрыемстве дзяўчынкі і хлопчыкі спрабавалі агучыць і запісаць якасці супрацьлеглых падлог, якія ў іх разуменні асабліва каштоўныя. Што менавіта прыцягвае і выклікае сімпатыю. Рабяты абмяркоўвалі розныя гісторыі і спрабавалі пачутыя сітуацыі супаставіць з рэальным жыццём у школе. У канцы сустрэчы прагледзелі "Ералаш" "Падступства і каханне". Зрабілі высновы.
7 кастрычніка 2023 года ў рамках акцыі "Не пакінем у адзіноце", валанцёрамі атрада "Данка" была аказана дапамога Гудзь Н.У. Валанцёры памаглі ўраць прыдамавую тэрыторыю.
Акцыя "Віншавальная паштоўка" 30.09.2023
Дзень настаўніка- той момант, калі можна выказаць падзяку людзям, якія вучаць жыццёвай мудрасці і дапамагаюць выбраць правільныя арыенціры ў жыцці.
У Валеўскай школе прайшла акцыя "Віншавальная паштоўка". Падарунак сваімі рукамі- выдатнае рашэнне! Ён мае асаблівае значэнне для педагога. Бо такі падарунак заўсёды індывідуальны і непаўторны і нясе цяпло і любоў рук, якія яго зрабілі.
Асабліва прыемна было павіншаваць са святам настаўнікаў -ветэранаў педагагічнай працы. Бо, вядома, што калі нехта аднойчы падарыў сваё сэрца школе, то яно там застаецца на ўсё жыццё.
Віншавальная акцыя- выдатны пасыл захавання традыцый і выказвання любові і павагі да прафесіі Настаўнік!
30 верасня 2023 года ў Валеўскай сярэдняй школе напярэдадні Дня настаўніка прайшоў інтэрактыўны дыялог “Педагог- прафесія на ўсе часы” для вучняў 5-7 класаў. На мерапрыемства былі запрошаны настаўнік матэматыкі Мазалевіч Сяргей Канстанцінавіч і французскай мовы Эргін Кацярына Русланаўна. Яны падзяліліся сваімі думкамі аб саёй прафесіі, якую. ў свой час, свядома абралі, аб шляхах развіцця сучаснай школы. Атрымаўся зацікаўлены дыялог паміж вучнямі і настаўнікамі, у якім чырвонай стужкай прайшла думка аб важнай ролі настаўніка ва ўсе часы, асабліва сёння, калі моладзі патрэбна дапамога, каб з’арыетавацца ў патоку сённяшняй інфармацыйнай прасторы. Вучні ў чарговы раз задумаліся аб складанасці працы настаўніка, аб паважлівых адносінах да людзей гэтай прафесіі; мерапрыемства таксама спрыяла і прафесійнай арыентацыі ўдзельнікаў.
Сям'я - найважнейшая каштоўнасць у жыцці, дзе добра і спакойна, дзе табе заўсёды рады, дзе жывуць твае самыя блізкія і родныя людзі, падтрымліваюць і аберагаюць цябе. Менавіта аб сямейных каштоўнасцях разважалі навучэнцы пачатковых класаў у шосты школьны дзень 23 верасня ў ходзе гадзіны інтэрактыўных зносін “У сямейным коле мы расцём”. Дзеці расказвалі пра сямейныя традыцыі, святы, захапленні, пацвярджаючы свае паведамленні сямейнымі фатаграфіямі. У іх непасрэдных выказваннях адчувалася павага да сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль, а таксама гонар за сваю сям'ю. І ўсе прыйшлі да высновы, што менавіта сям'я з'яўляецца для чалавека самым бяспечным і дарагім месцам на свеце.
23 верасня ў шосты школьны дзень з дзецьмі была праведзена гадзіна адкрытых думак "Цяпло сямейнага ачага". Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, адказвалі на пытанні, што такое сям'я, шчаслівая сям'я, сямейныя каштоўнасці. Сфарміравалі паняцце "шчаслівая сям'я", пабудаваўшы з цаглінак "Дом шчасця".
16 верасня ў пачатковай школе прайшла гульнявая праграма" Разам цікава гуляць"да Дня народнага адзінства. Сярод пачаткоўцаў была праведзена гульня- квэст" Беларусь - краіна адзінства!" з мэтай усведамлення вучнямі сваёй прыналежнасці да беларускага народа,згуртаванага гісторыяй,традыцыямі,культурай і агульным духам павагі і роўнасці.Удзельнічала дзве каманды " Васілёк" і " Лён".Дзеці расказвалі вершы пра Беларусь ,адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, расказвалі пра сваю малую Радзіму. Усім было весела ,цікава і пазнавальна.З усімі заданнямі квэста справіліся і прыйшлі да высновы: у адзінстве наша сіла.
Састаўленне калажа "Мы шчаслівы, калі адзіны"
Вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у спаборніцтвах "Шкаліяда" і занялі 1 месца. Віншуем.
З 4 па 9 верасня ва ўстанове адукацыі праходзіў традыцыйны "Тыдзень спорту і здароўя", які завяршыўся агульнашкольнымі спаборніцтвамі "Дзень стайера". Дзеці спаборнічалі ў трох падгрупах. Добры настрой і спартыўная бадзёрасць панавалі на працягу ўсяго тыдня. Усе ўдзельнікі імкнуліся праявіць свае веды і спартыўныя якасці. Такія мерапрыемствы фарміруюць навыкі здаровага ладу жыцця.
У першую школьную суботу новага навучальнага года з радасцю вучні пачатковых класаў сустрэліся за круглым сталом і з задавальненнем дзяліліся з сябрамі ўражаннямі аб незабыўных днях летніх канікул.
Гадзіна зносін "Сімвалы маёй краіны" далучыла вучняў да забытага падарожжа па роднай Беларусі. Дзеці з любоўю і годнасцю разважалі аб нашай Радзіме, чыталі вершы.
Асабліва ўрачыстым стаў блок занятку, прысвечаны Дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Разважаючы пра малую Радзіму, асаблівасці Года міру і стварэння на Беларусі, вучні прапанавалі агульныя справы, якія паабяцалі выканаць, каб зрабіць свой родны куточак яшчэ боль прыгажэйшым і запаваць яго багацці.
Дадзены план атрымаў назву "Я і мая малая Радзіма: маршрут пабудаваны!"
Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў. У нашай школе шмат увагі ўдзяляецца сямейнаму выхаванню. У суботу, 27мая, вучнямі- пачаткоўцамі была наладжана выстава " Мая сям'я". У сваіх малюнках дзеці перадалі яркасць вясновых фарбаў, сонечныя дзянькі і, канечне, шчаслівую сям'ю, дзе ўсё разам, трымаюцца за рукі і весела ўсміхаюцца. Кожны малюнак цікавы і прыгожы, а галоўнае -выкананы з любоўю! Малявалі ж таго, каму жадаем дабра і шчасця, кім ганарымся, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся.
Акрамя малюнкаў арганізавалі невялічкую выставу вырабаў - вынікаў сумеснай працы бацькоў і дзяцей.
Час праляцеў хутка, настрой ва ўсіх быў цудоўны!
27 мая ва ўстанове адукацыі школьная субота прапанавала мерапрыемства “Аўтарытэт - бацькі і маці”. Навучэнцы аналізавалі сітуацыі, разбіраліся ў сутнасці праблемы, прапаноўвалі розныя рашэнні і выбіралі лепшыя з іх. Працавалі ў групах, складалі сваё сямейнае дрэва. На заканчэнні мерапрыемства вучні склалі правілы зносін у сям’і ў выглядзі кластэра.
Выбар прафесіі адбываецца не імгненна, а на працягу доўгага часу, таму праца па прафарыентацыі ў школе вядзецца пастаянна. 20 мая ў рамках шостага школьнага дня ў Валеўскай сярэдняй школе адбылася размова-разважанне“ Мая мара аб будучай прафесіі”. Мэта размовы: пашырэнне ведаў аб свеце прафесійнай працы,фарміраванне цікавасці да прафесій, пазітыўнае стаўленне да працы, выбар прафесій, у якіх падлеткі хочуць сябе рэалізаваць і сфарміраваць рэальнае ўяўленне аб магчымасцях укладу сваіх прафесійных намераў. Вучням 9 класа расказалі аб тых прафесіях ,якія іх цікавяць , растлумачылі, чаму іменна такую прафісію яны выбралі. Пры выбары прафесіі вучні карысталіся вынікамі профі - тэста. Рабяты былі аднадушныя ў тым, што асноўнай умовай у сучасным грамадстве для паспяховага прымянення сваіх сіл, схільнасцяў і здольнасцей, з'яўляецца высокі ўзровень адукаванасці і кампетэнтнасць.
“Мая сям’я – мая крэпасць!” – так лічаць, напэўна, усе дзеці. У суботні дзень вучні пачатковай школы прэзентавалі сваю сям’ю і прафесіі сваіх бацькоў, цікава расказвалі аб іх працоўнай і прафесійнай дзейнасці. З вялікім жаданнем паказаць каштоўнасць працы, сям'і і сямейных прафесійных традыцый яны прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на тэму “Прафесіі маіх бацькоў”. Адчувалася, з якой павагай ставяцца дзеці да кожнай прафесіі і многія мараць прадоўжыць сямейныя традыцыі. Лепшымі былі прызнаны малюнкі Тараскевіча Сцяпана, Маляўка Валерыі і Артамонавай Алісы.
З мэтай папулярызацыі беларускай сімволікі і адносін з павагаю да яе, а таксама выхавання пачуцця патрыятызму у суботні дзень у нашай школе прайшла інтэлектуальная гульня "Сімвалы маёй краіны-мой гонар" . У ходзе гульні дзеці аднавілі веды з гісторыі ўзнікнення сімвалаў нашай дзяржавы - герба, сцяга, гімна. Даведаліся, якое значэнне сімволіка мела і якія сэнсы несла на розных гістарычных этапаў; вызначылі значэнне эмблем, якія вызначаны на гербе і сцягу, значэнне колеру. Вучні выказвалі свае думкі аб тым, якую ролю і значэнне сімволіка нясе ў жыцці чалавека і краіны ў цэлым. У ходзе мерапрыемства вучні збіралі пазл дзяржаўнай сімволікі, аднаўлялі радкі гімну, паказвалі веданне памятных дат, якія вельмі важныя для нашай краіны.
6 мая вучні пачатковых класаў сабраліся ў краязнаўчае падарожжа " Як ты сэрцу майму міла , дарагая Беларусь!" Мерапрыемства прайшло з мэтай пашырэння ўяўленняў аб роднай краіне, яе гісторыі , прыродзе; выхавання добра да Радзімы і гонару за родны край .
Вучні за гэты час вызначалі асноўныя рысы беларусаў, пагаварылі пра гістарычныя помнікі , якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і асабліва ў Навагрудскім раёне, абмяркоўвалі прыказкі пра родны край і ў канцы намалявалі малюнкі .
Красавік-традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а суботнікі – добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні. Калектыў Валеўскай сярэдняй школы прыняў актыўны ўдзел у правядзенні рэспубліканскага вясновага суботніка. Усе з задавальненнем прыводзяць у парадак школьную тэрыторыю: зграбаюць сухую траву, выносяць смецце, падмятаюць дарожкі, прыводзяць у парадак клумбы, беляць дрэвы ў школьным садзе. Члены клуба захавальнікаў прыродных ландшафтаў з клопатам правяраюць, як перанеслі зімоўку насельнікі «зялёнай аптэкі», падрыхлілі зямлю, абразаюць сухія галінкі і лісце, падкормліваюць сваіх гадаванцаў.
А члены школьнага лясніцтва шэфствуюць над паркам-дэндрарыем і школьным садам фруктовых дрэў. Паляна птушак папоўнілася новымі хаткамі для птушак. Годны парадак і чысціня наведзены на тэрыторыі былой Заполле-Ятраўскай базавай школы, на тэрыторыі замацаваных за ўстановай помнікаў, аказана дапамога ва ўборцы могілак. У рамках суботніка і "Тыдня лесу" ў Год міру і стварэння на тэрыторыі нашай школы, навучэнцамі і педагогамі, сумесна з Навагрудскай гаррайінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя закладзена алея памяці з маладых рабінак у гонар педагогаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Вінаград К. І., Талішэўскі Я. І., Лазаровіч М. М., Панасенка А. М. – нашы настаўнікі-франтавікі, нашы героі!
Над кожным дрэўцам узялі шэфства лепшыя вучні школы. Кожны раз мы пераконваемся ў тым, што суботнікі станоўчым чынам уплываюць на чалавека любога ўзросту. Бо, дзе чыста, там і душа радуецца!
22 красавіка ў пачатковай школе прайшла гадзіна зносін " Сям'я,гэта тое,што з табою назаўсёды".Мэта: фарміраванне ў пачаткоўцаў прадстаўлення аб сям'і,як аб людзях,якія любяць адзін аднаго,клапоцяцца адзін аб адным; фарміраванне духоўных і маральных якасцей,грамадзянскіх, свядомых і беражлівых адносін да сямейных каштоўнасцей і традыцый, а таксама традыцый нашай краіны.
За круглым сталом вучні гаварылі аб сям' і,што ў жыцці для кожнага чалавека мець сям'' ю,гэта вялікае шчасце.Абмяркоўвалі пасловіцы,слухалі і абмяркоўвалі легенду пра сям''' ю.Прыйшлі да высновы што " Шчаслівы той,хто шчаслівы ў сябе дома".
22 красавіка 2023 года ў Валеўскай сярэдняй школе адбыўся круглы стол “Аб духоўных традыцыях маёй сям’і” для вучняў 2 ступені.
Спецыфіка класнай гадзіны заключаецца ў тым, што падчас мерапрыемства акрамя сямейных традыцый сем'яў навучэнцаў былі асветлены традыцыі іншых краін, што дазволіла дзецям даведацца пра ўклад сям'і іншых народаў і параўнаць з сямейнымі традыцыямі беларусаў. Таксама гэта дазволіла сфарміраваць выснову аб тым, што ў кожнай сям'і ёсць традыцыі, якія шануюцца пакаленнямі і самае галоўнае ў кожнай сям'і на першым месцы павінна стаяць паважлівае і чулае стаўленне адзін да аднаго.
Все вучні прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. У ходзе мерапрыемства склалася атмасфера міра і дабра. Тут кожны мог рэалізаваць сябе. Рэзультатыўнасць мерапрыемства у тым, што вучні панялі важнасць духоўных традыцый у кожнай сям’і і захавання гэтых традыцый для сучасных і будучых пакаленняў.
У суботу, 15 красавіка, для вучняў пачатковай школы праведзена гульня-падарожжа "Аб прафесіях розных, патрэбных і важных".
Мэтамі мерапрыемства былі: развіваць у малодшых школьнікаў станоўчую матывацыю да азнаямлення з той ці іншай прафесіяй; пашыраць уяўленні дзяцей аб розных відах прафесійнай дзейнасці чалавека; фарміраваць уменне выяўляць асаблівасці канкрэтнай прафесіі; выхоўваць павагу да працы людзей розных прафесій.
Дзеці паразважалі на тэму: "Што было б, калі...". Праслухаўшы верш Л.Кукліна, адказвалі на пытанні: " Што было бы, каб не было настаўнікаў, будаўнікоў, выратавальнікаў, работнікаў сельскай гаспадаркі і інш.?";
паспрабавалі назваць самую важную прафесію.
На этапе "Кола прафесій" гаварылі наколькі разнастайны свет прафесій. Аб некаторых дзеці загадзя падрыхтавалі паведамленні. Падчас работы творчай майстэрні групы вучняў прадстаўлялі вершы, пасловіцы і пагаворкі аб прафесіях.
На рэфлексійным этапе вырашылі, што ўсе прафесіі важныя і патрэбныя.
Ва ўстанове адукацыі школьная субота прапанавала серпантын ідэй "Праца і творчасць як галоўны сэнс жыцця". Удзельнікі прэзентавалі прафесіі з якімі яны хочуць звязаць сваё дарослае жыццё. Вучні разважалі не толькі над пытаннем кім быць, але і якім быць? Якія каштоўнасці павінны быць галоўнымі, каб прыносіць карысць грамадству і людзям? Экспрэс- анкета дапамагла вызначыцца ў выбары прафесіі тым, хто гэта пакуль яшчэ не зрабіў.
Беражлівыя адносіны да свайго ўласнага здароўя трэба выхоўваць з самага дзяцінства. Вялікае значэнне для фарміравання здаровага ладу жыцця мае ўжыванне ў ежу прадуктаў, багатых вітамінамі - рэчывамі, якія вельмі карысныя для росту і развіцця дзіцяці.
З мэтай фарміравання комплекснага ўяўлення аб значэнні вітамінаў для ўмацавання і захавання свайго здароўя ў шосты школьны дзень вучні пачатковай школы адправіліся ў госці да Вітамінкі, якая пазнаёміла іх з карыснымі ўласцівасцямі садавіны і агародніны, значэннем вітамінаў для арганізма чалавека, паведаміла, для чаго патрэбны вітаміны, і дзе яны жывуць. Падчас гульні «Збяры садавіну і гародніну» дзеці падзяліліся на дзве каманды: адна “гатавала” суп, другая - кампот. А яшчэ яны даведаліся назвы вітамінаў і ў якіх прадуктах яны хаваюцца.
Дзеці прыйшлі да высновы: Хто будзе есці моркву, салату, зялёную цыбулю, чарніцы, у таго будзе здаровая скура, добры зрок, хуткі рост. Хто будзе есці капусту, агуркі, арэхі ў таго будуць моцныя мышцы, моцныя нервы, прыгожыя валасы. Лімоны, шыпшына, яблыкі, маліна абароняць ад хвароб. Бо здароўе - самае дарагое, што ёсць у чалавека!
Субота была цікавая, актыўная і спартыўная. Надвор'е дазволіла правесці мерапрыемства на свежым паветры. Усе дзеці прынялі актыўны ўдзел у эстафетах, конкурсах і рухомых гульнях.
Зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства!
Быць спартыўным - гэта карысна, можна!!!
Ва ўстанове адукацыі прайшла размова-абмеркаванне "Што мы ведаем пра традыцыі ў сям'і". Берзух А., які выхоўваецца ў апякунскай сям'і, расказаў, што ў іх сям'і склалася традыцыя нядзельных вечароў, калі ўсе збіраюцца разам і чытаюць мастацкую літаратуру. Напэўна, зараз гэта вельмі рэдкая традыцыя, а вось праз суботу, уся сям'я адпраўляецца на рыбалку на возера Свіцязь. Яўсей Мікіта расказаў, што іх сям'я захапляецца гісторыяй Беларусі, беларускімі традыцыямі, культурай. Хоміч Іван прэзентаваў цікавую традыцыю сям'і- падарожжы. Мінулым летам яны наведалі Маскву, а Іван марыць наведаць усе кантыненты зямнога шара, у Італіі ён ужо пабываў. Карнілава М. расказала, што традыцыю вышыўкі ў іх сям'і заклала прабабуля, а прыгожыя рушнікі вышывае зараз дзяўчынка разам з маці. Чатыры пакаленні сям'і Ціхановіч працавалі на зямлі. Самае галоўнае свята ў сям'і- дажынкі. Зараз Вадзім разам з бацькамі і маленькімі сястрычкамі шануюць гэту традыцыю.
Дзеці прызналіся ў любві да сваіх сем'яў, а яшчэ ўсе разам зрабілі сваімі рукамі сімвал сям'і- сонейка. Сям'я , як і сонейка, дорыць кожнаму цяпло і свет.
У чарговую суботу ў пачатковай школе прайшоў конкурс малюнкаў " Шчаслівы той,хто шчаслівы дома".Мэта: выхаванне пачуцця любові і гонару за сваю сям'ю, за бацькоў і старэйшае пакаленне. Пачаткоўцы з вялікім задавальненнем пабылі ў ролі мастакоў.У сваіх малюнках адлюстравалі шчаслівыя сем'і.
У чарговую суботу для вучняў пачатковых класаў прайшоў круглы стол "Аб прафесіях розных, патрэбных і розных "з мэтай пашырэння ўяўленне дзяцей аб розных прафесіях, знаёмства з новымі прафесіямі, заахвочання да пошуку інфармацыі аб розных прафесіях, да самавыхавання, самаразвіцця.
18 сакавіка ў рамках шостага школьнага дня прайшло мерапрыемства. Абмен думкамі. «Прафесіянал. Хто ён?" Вучні пазнаеміліся з шэрагам незвычайных прафесій, вучыліся разам працаваць у камандзе, дапамагалі адзін аднаму у выкананні заданняў. У час мерапрыемства замацавалі і абагульнілі свае веды аб прафесіях. А падводзячы вынік нашага мерапрыемства, хочацца прывесці словы Канстанціна Дзмітрыевіча Ушынскага: "Калі вы ўдала вылучыце працу і укладзеце ў яго ўсю сваю душу, то шчасце само вас адшукае".
“Хто спортам займаецца, той сілы набіраецца!” Пад такім дэвізам у шосты школьны дзень была арганізавана гульнявая праграма “Скажам спорту: Так!” Рухальная актыўнасць, якая рэалізуецца ў спартыўнай гульні, арганічна ўласціва дзецям малодшага школьнага ўзросту. Гульнявая праграма дала магчымасць раскрыцца ўсім дзецям: замкнёным стаць больш раскаванымі, а вельмі камунікабельным – атрымаць шырокае поле для рэалізацыі сваіх здольнасцей і магчымасцей, што садзейнічала выхаванню пачуцця калектывізму, таварыства, узаемадапамогі, творчага мыслення. Такія гульні заўсёды гуртуюць дзяцей у калектыў, закаляюць сілу волі, жаданне перамагчы, развіваюць фізічныя і маральныя якасці, садзейнічаюць аздараўленню.
11 сакавіка ва ўстанове адукацыі для вучняў 1-9 класаў прайшла спартыўна- інтэлектуальная гульня " Спартыўны- калейдаскоп".
Праграма прадугледжвала правядзенне тэарэтычных і практычных заданняў і конкурсаў. Яны былі самыя розныя - і кемлівасць трэба было праявіць, і сілу, і спрыт.
Гэта гульня стала сапраўдным калейдаскопам у рамках аднаго мерапрыемства.
Такія мерапрыемствы накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця. Яны далучаюць да актыўнага адпачынку, а таксама развіцця сяброўскіх адносін, узаемадзеяння і згуртаванасці ў дзіцячым калектыве.
4 сакавіка ў рамках шостага школьнага дня прайшла гадзіна маральнасці “ Добрасардэчнасць і міласэрнасць – маральныя якасці чалавека” для вучняў 5-9 класаў . Мэта дадзенай гадзіны : выхаванне ў дзяцей чалавечнасці, міласэрнасці, умення прыйсці на дапамогу тым, каму яна патрэбна, імкненне быць высакародным у жыцці; спрыяць засваенню паняццяў: “дабрыня”, “чуласць”, “міласэрнасць”, “ гуманнасць", а таксама развіццю маральнага самапазнання.
Вучні працавалі ў групах, выбіралі якасці, якія яны больш за ўсё шануюць у людзях. З дапамогай слоўнікаў знайшлі азначэнне слоў “дабрыня”, “чуласць”, “міласэрнасць”, “ гуманнасць". Адказвалі на пытанні тэста “Ці добры ты чалавек? ”У ходзе гадзіны маральнасці вучні разважалі, задумваліся над учынкамі людзей, працавалі ў групе, вялі дыскусію, адстойвалі свой пункт гледжання. У канцы вучні прагледзелі відэаролік пра міласэрнасць.
4 сакавіка ў пачатковай школе адбылася гутарка- разважанне " Добры дзень усе, або як жыць у згодзе з сабой і светам".Мэта: фарміраванне талерантнасці і паважлівых адносін да аднакласнікаў; вучыць знаходзіць кампраміс у рашэнні канфліктных сітуацый.У ходзе гутаркі пачаткоўцы разважалі,што такое талерантнасць. Даведаліся, што панімаюць пад словам талерантнасць розныя культуры.Вучні слухалі і абмяркоўвалі казкі
" Мудрецы и слон" і
" Гадкий утёнок". Прыйшлі да высновы, што пачатковая школа - гэта маленькая сям'я.Дамовіліся , што ў гэтай сям'і заўсёды будзе панаваць дабрата, павага, узаемаразуменне, не будзе сварак. Любоў,цярпенне і дараванне гэта аснова жыцця ўсякай харошай сям'і.
25.02 у Валеўскай школе прайшлі тэматычныя пасядзелкі "Мае абавязкі ў сям'і". Мерапрыемства было накіравана на тое, каб у вучняў сфарміраваць правільнае прадстаўленне аб размеркаванні сямейных абавязкаў. Выхаваўчы патэнцыял накіраваны на фарміраванне адносін з павагаю да ўсіх членаў сям'і, асазнаныя і дабрасумленныя адносіны да хатняй работы, да сваіх абавязкаў. На пасядзелках вучыліся весці гутарку, выказвацца і слухаць другіх.
У субботу 25 лютага вучні пачатковых класаў сустрэліся на мерапрыемстве "Ачаг роднага дома".
Мерапрыемства праведзена з мэтай паказаць значэння сям'і , хатняга цяпла. Фарміраваць у навучэнцаў ўяўленні аб сям'і, як аб людзях, якія любяць адзін аднаго, клапоцяцца адзін пра аднаго; выхоўваць павагу да родных, гонар за сваю сям'ю, жаданне клапаціцца аб блізкіх людзях; фарміраваць станоўчыя адносіны, павагу да сем'яў аднакласнікаў.
У рамках акцыі #клопат навучэнцы наведалі Машчонскую Тамару Міхайлаўну. Аказалі ёй дапамогу: перанеслі і склалі дровы.
У рамках акцыі "Помнік" навучэнцы правялі ўборку помніка загінуўшым аднавяскоўцам у аграгарадку Валеўка.
18 лютага ва ўстанове для вучняў 5-9 класаў прайшоў абмен думкамі “Прафесія маёй мары”. Ставілася мэта: фарміраванне ў вучняў прадстаўлення аб шматграннасці прафесіі. Вучням былі прапанаваны загадкі аб прафесіях, гульні ў групах “збяры прыказку”, “адгадай прафесію па апісанні” і інш. Рабяты даведаліся, што ў сучасным свеце больш 50 тыс. прафесій. У ходзе абмена думкамі выдзелілі: модныя прафесіі, забытыя прафесіі, прафесіі, якія заўсёды патрэбны, адважныя прафесіі і далі некаторым з іх кароткія характарыстыкі. У ходзе абмеркавання прыйшлі да высновы, што важна ўмець разбірацца ў гэтай шматграннасці прафесій, але, калі ў чалавека ёсць мара і ён цвёрда ідзе да сваёй мэты, ён абавязкова яе дасягне. Мэта дадзенага мерапыемства была рэалізавана. Дадзеная форма работы спадабаўся вучням, адпавядала іх узрастовым асаблівасцям.
Ў пачатковай школе 18 лютага прайшла прафарыентацыйная гульня, прысвечаная прафесіям. Нават у такім малым узросце дзеці павінны мець уяўленне аб прафесіях. Кожны з дзяцей расказаў, кім марыць стаць. Таксама прайшла гульня з назвай " Хто ёсць хто?", дзе вучні адгадвалі разнастайныя прафесіі. А цікавым завяршэннем стала маляванне той прафесіі, якую яны палічылі самай цікавай.
Весела прайшоў суботні дзень, 11 лютага, у вучняў пачатковай школы. Адбыліся спартыўныя гульні "Зімовыя забавы". У гульнявой форме дзеці не толькі развівалі асноўныя фізічныя якасці - сілу, спрыт, хуткасць, каардынацыю рухаў, але і знаёміліся з зімовымі відамі спорту, зімовымі забавамі. У двары школы раздаваліся вясёлыя галасы і смех. Асабліва спадабалася гуляць у "Лыжныя гонкі", "Ручаёк", "Хто хутчэй". З выдатным настроем і ружовымі шчокамі вярнуліся дзеці дадому.
11 лютага вучні адправіліся ў краіну Спартландыю. Гэтую краіну не знойдзеш ні на адной карце. Яе любяць усе хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту. Дзецям прапанавалі ўзяць з сабой увагу, цярпенне і добры настрой. Таму тут не было абыякавых. Усе стараліся, як маглі. Мы віншуем удзельнікаў з паспяховым выступленнем і ўсім нагадваем, што...
В мире нет рецепта лучше:
Будь со спортом неразлучен.
Проживёшь ты до ста лет -
Вот тебе и весь секрет.
Да новых спартыўных сустрэч.
У чарговую суботу ў пачатковай школе прайшла квэст-гульня" Мой бацькоўскі край,мая Радзіма" з мэтай пашырэння ведаў малодшых школьнікаў аб сваёй Радзіме, павагі і любові да роднага краю, да гісторыі і культуры Беларусі. З вялікім задавальненнем пачаткоўцы падарожнічалі па станцыях " Дзяржаўныя сімвалы краіны" , " Мая краіна", " Нашы святы" ,знаходзілі розныя заданні і выконвалі іх , аднаўлялі прыказкі, адгадвалі загадкі. На кожнай станцыі атрымлівалі кветку Васілька, якую размясцілі на карце нашай краіны.У ходзе гульні малодшыя школьнікі паказалі добрыя веды.пра гісторыю сваёй Радзімы.Было цікава і пазнавальна.
Радзіма заўсёды займае ў жыцці чалавека ганаровае і важнае месца. Асабліва тады, калі яна побач, калі ёю дыхаеш, п’еш ваду з яе крыніц, бачыш яе прыгажосці, дыхаеш штодня яе паветрам, чуеш родную мову. У суботу 4 лютага, у вучняў сярэдняга звяна прайшла гадзіна мужнасці “Быць патрыётам Беларусі”.Навучэнцам патрэбна было з кніг, наведвання народнага краязнаўчага школьнага музея і школьнай бібліятэкі, выпісаць у слупок словы-асацыяцыі, “Патрыёт.Хто ён? І прэзентаваць сваю сумесную творчую працу. Для тага каб адказы былі пэўныя вучням спатрэбілася папрацаваць у бібліятэцы са этымалагічным слоўнікам і знайсці тлумачэнне слова “патрыёт”. Патрыёт запазычана з франц. Слова pater –”бацька”, якое мае значэнне “заступнік, абаронца”. Усе гэтыя словы маюць адзін сэнс і мяркуюць любоў да Радзімы, гатоўнасць падпарадкаваць свае інтарэсы інтарэсам краіны, імкненне абараняць інтарэсы Айчыны і свайго народа. Гісторыя нашай Радзімы распавядае нам пра адважных герояў, якія не шкадавалі сваіх сіл для Айчыны. Але праявіць якасці патрыятызму можна і ў паўсядзённым жыцці.
Велізарная роля маральнасці ў развіцці і фарміраванні паўнавартаснай асобы прызнавалася ва ўсе часы. З пакалення ў пакаленне ў сям'і любога народа лічылася неабходным ведаць гісторыю свайго роду. Багатай лічылася не толькі тая сям'я, у якой было шмат матэрыяльных каштоўнасцей, але і тая, якая была духоўна багатая, дзе кожны ведаў, паважаў, ганарыўся імем бацькі, дзеда, прадзеда. Таму 28 студзеня ў рамках шостага школьнага дня прайшла гадзіна адкрытых думак "Сямейны альбом". Мэта мерапрыемства - фарміраванне і выхаванне пачуццяў кахання і гонару за сваю сям'ю, павагі да бацькоў і сваіх каранёў. Калісьці фатаграфія была цудам, а фотаздымка ўсёй сям'і - сапраўдным святам. Вазьміце старыя фатаграфіі, зірніце на твары, на адзенне, у кожнай - маса інфармацыі. Сямейны альбом - гэта летапіс сямейных традыцый і сховішча памяці. Фотаальбомы - ідэальны спосаб захаваць гісторыю сваёй сям'і, свае карані. Гартаючы фотаальбом, мы заўсёды зможам зноў адчуць яркія і светлыя ўспаміны. Альбомы берагуць, іх паказваюць сваім дзецям, гасцям. Да чаго ж цікава разглядаць іх! Тыдзень часу было дадзена на тое, каб вучні даведаліся з сямейных альбомаў нешта новае, невядомае і падрыхтавалі выступленне перад класам. Мерапрыемства пачалося з праслухоўвання песні Э. П'ехі «Сямейны альбом». Спачатку разгледзелі фатаграфіі з альбома нашай школьнай сям'і - нашага класа. Потым рабяты расказалі пра альбомы, прынесеныя з дому. Яны з захапленнем паведалі гісторыю сваёй сям'і. У завяршэнні мерапрыемства вучні звярнулі ўвагу на тое, што ў жыцці, як і ў прыродзе, усё ўзаемазвязана. Калі загінуць карані - засохне дрэва. Калі мы забудзем дзядоў і прадзедаў - вычарпаемся духоўна. Нездарма народная мудрасць гаворыць : "Без каранёў нават палын не расце". Той род моцны, які продкаў памятае і шануе. Вучні ўпэўніліся ў тым, што кожнаму з іх ёсць кім ганарыцца.
Вельмі важна, каб у кожнага чалавека - і вялікага, і маленькага - у жыцці былі такія дзверы, у якія можна было б пастукацца ў любы час. І гэтыя запаветныя дзверы знаходзяцца ў доме, дзе жыве родная сям'я.
У суботу, 28 студзеня, вучні малодшых класаў стварылі вернісаж малюнкаў "Мы шчаслівыя разам!". Дзеці намалявалі свае сем'і, сваіх родных, сваіх сяброў, нават хатніх выхаванцаў... Кожны ўклаў у свой малюнак ласку і пяшчоту, любоў і павагу, жаданне быць разам і ў дні радасці, і ў дні смутку. Так яно і ёсць: калі ў сям'і ўсё добра - у сэрцы і на душы святлей.
Сайт шоу “Новаму часу – новыя прафесіі“ прайшоў у шосты школьны дзень у Валеўскай сярэдняй школе. Мы ствараем наша ўласнае жыццё і называем яго лёсам, такімі словамі пачалося мерапрыемства. У пачатку мерапрыемства дзецям расказалі пра тое, што ў свеце існуе каля 50 тысяч розных прафесій, і толькі 100 з іх часта згадваюцца. Пры праглядзе прэзентацыі былі прадстаўлены прафесіі новага часу, такія як: лагістык, крыэйтар, іміджмэйкер, мэрчэндайзер, брэнд-мэнэджэр. Прадэманстраваны відэаролікі, якія распавялі пра тое, што трэба браць за аснову ў працэсе выбару будучай прафесіі, каб не памыліцца ў выбары прафесіі.
Для вучняў 1-4 класаў у суботу 21 студзеня прайшла пазнавальная гульня "Разнабаковы свет прафесій"
Вучні даведаліся , праз гульні і загадкі пра Р
разнабаковы мір прафесій ,пашырылі свае свае веды пра віды прафесіянальнай дзейнасці людзей. На працягу мерапрыемства вучні сфарміравалі станоўчыя адносіны да розных прафесій.
21 студзеня ў рамках акцыі "Зімовая пара-пара добрых спраў" піянеры цімураўскага атрада Валеўскай сярэдняй школы аказалі дапамогу ў расчыстцы дарожкі і пляцоўкі пасадкі і высадкі навучэнцаў ад снегу на тэрыторыі школы.
А валанцёры атрада "Данка" працягваюць удзельнічаць у рэспубліканскай акцыі #Зимняя_пора_добрых_ дел аказваюць дапамогу пажылым жыхарам аг.Валеўка
Весела і шумна ва установе адукацыі прайшла спартландыя, якая сабрала ў спартыўнай зале вучняў 2-6 класаў. Праграма была насычанай і вясёлай. Камандам былі прапанаваны займальныя эстафеты з бегам, мячамі, скачкамі, абручамі. Усе стараліся праявіць свае лепшыя якасці.
Праведзенае мерапрыемства згуртавала дзяцей, нікога не пакінула абыякавым. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці.
Як вядома асноўным відам дзейнасці малодшых вучняў з'яўляецца гульня. У час гульні маленькі чалавек накоплівае вопыт ролевых паводзін і зносін, што ў далейшым дапамагае яму "уваходзіць" у жыццё. Гульні выконваць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага і інтэлектуальнага выхавання. Таму ў суботу, 14 студзеня, для вучняў-пачаткоўцаў праведзена гульнёвая праграма "Беларуская сняжынка". Спадабалася дзецям гуляць у "Мыш", "У мядзведзя на бару", "Каляда", "Прэла-гарэла". Настрой ва ўсіх быў выдатны. Адпачылі цудоўна!
Вось і надышоў канец другой чвэрці. Наперадзе Навагоднія святы. Новы год і навагоднія святы - цудоўны час, які можна прысвяціць сям'і і сябрам. Не здарма кажуць, што Новы год - сямейнае свята. Так важна адчуваць побач ўют, клопат, падтрымку і абарону. Вось вучні Валеўскай сярэдняй школы ў суботні час сабраліся на занятак з элементамі трэнінгу "Цяпло сям'і", каб падзяліцца сваімі сямейнымі традыцыямі сустрэчы Новага года. Трэнінг праходзіў у форме гульні. На мерапрыемства былі запрошаны матулі Тарасевіч Наталля Аляксандраўна і Чэпіга Вольга Пятроўна. Галабурда Аляксандр намаляваў хатку, бо хата - гэта галоўны цэнтр жыцця кожнага дзіцяці, да і любога чалавека. Вакол хаткі дзеці пісалі розныя словы, якія павінны былі напоўніць такой любоўю, такім шчасцем, каб хацелася трапіць туды віртуальна. Далей у пары дзеці павінны былі разам з матулямі намаляваць сэрца і напісаць на ім якасці, якія хацелі б бачыць у сваіх блізкіх і самых дарагіх людзях. У бацькоў самае дарагое - гэта дзеці, а ў дзяцей - бацькі. Затым прысутныя агучвалі свае сямейныя традыцыі. Дзеці з захапленнем слухалі адзін аднаго. Госці падзяліліся сваімі сакрэтамі сустрэчы Новага года. Адмечу, што сям'я Тарасевіч і Гурэцкая - гэта шматдзетныя сем'і. Жанчыны расказалі як весела і шумна ў іх дома ў час Навагодніх свят. Напрыканцы занятку прысутныя перадавалі адзін аднаму чароўны клубочак і жадалі самага найлепшага ў надыходзячым Новым годзе. І хочацца пажадаць, каб сямейная сувязь была такой моцнай, якую дзеці "сплялі" на суботнім занятку
У пачатковай школе 24 снежня прайшло мерапрыемства з назвай "Калі ёсць сям'я - значыць шчаслівы я". Што ж для нас значыць сям'я? Сям'я - гэта той цёплы ачаг і дом, дзе мы расцём, вучымся жыццю. Мама і тата для нас прыклад пераймання, а сёстры і браты наша апора і падтрымка, у якім узросце яны б ні былі. Падчас гэтага мерапрыемства была створана ўтульная эмацыйная атмасфера. Дзеці адчулі, як кожнаму з іх важная яго сям'я. І не важна, вялікая яна ці маленькая. Рабяты разам успомнілі прыказкі, прымаўкі і афарызмы пра сям'ю. З такім жа прыўзнятым настроем яны пайшлі дадому. Давайце ж кожны з нас таксама ўспомніць пра тое, як важная сям'я і для нас, дарослых. Правядзіце ўсе святы побач з блізкімі.
17 снежня ў рамках шостага школьнага дня ў валеўскай сярэдняй школе прайшла гадзіна зносін “У свеце прафесій". Вучні адгадвалі па карціне прафесію, адказвалі на пытанні з элементамі гумару аб прафесіях сваіх бацькоў, гулялі ў гульню “ Што перапутаў мастак?” патрэбна было абмеркаваць і назваць лішні атрыбут у прафесіі. Завяршылася мерапрыемства “Аўкцыёнам прафесій”. Вучні атрымалі станоўчыя эмоцыі, радасць знаёмства са светам прафесій.
У чарговую суботу ў пачатковай школе прайшло выхаваўчае мерапрыемства ," Прафесіі нашых бацькоў" .Мэта: пашырыць веды дзяцей пра вядомыя прафесіі, пра прафесіі іх бацькоў; падняць у дзяцей аўтарытэт бацькоў; раскрыць значымасць кожнай прафесіі; выхоўваць паважлівыя адносіны да працы дарослых. Дзеці адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы,адказвалі на пытанні віктарыны .З вялікім гонарам расказвалі аб тым,кім працуюць іх бацькі.
10 снежня "Тыдзень спорту і здароўя" ва ўстанове адукацыі пачаўся з удзелам вучняў 1-4 класаў. Зімовыя гульні і забавы на свежым паветры праводзіліся пад назвай "Мой сябар - здароўе". Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі на белым, пушыстым снезе. Надвор'е было па сапраўднаму казачна добрае. Дзеці ляпілі снегавікоў і спаборнічалі паміж сабой. З добрым настроем і зарадам бадзёрасці ўсё пайшлі дамоў.
Працягам спартыўнага дня былі спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат 5-9 класаў. Яны прайшлі пад дэвізам " Здаровы лад жыцця - выбар маладых". Вось ён, доўгачаканы снег, які паклікаў на лыжы. Вясёлыя і звонкія галасы дзяцей не змаўкалі на працягу ўсяго мерапрыемства. Дзеці атрымалі не толькі добры настрой, але і замацавалі ўменні і навыкі, атрыманыя на ўроках. Такія мерапрыемствы фарміруюць правілы здаровага ладу жыцця.
Адным з вядучых напрамкаў выхаваўчай дзейнасці з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Вучні 6-11 класаў ДУА “Валеўская сярэдняя школа” пазнаёміліся з экспазіцыяй перасоўнай выставы “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”. Прадстаўленыя матэрыялы вельмі ўражваюць. Гэта вынік сумеснай працы калектыва рэдакцыі газеты "Гродзенская праўда" і пракуратуры Гродзенскай вобласці. На выставе прадстаўлены публікацыі, у якіх раскрываюцца эксклюзіўныя матэрыялы і факты аб генацыдзе насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Маладое пакаленне разумее, што ў гісторыі ёсць старонкі, якія нельга забыцца. Тысячамі вылічаецца колькасць населеных пунктаў, спаленых фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дашчэнту. Вёскі шугалі ў агні разам з мірнымі жыхарамі – старымі, жанчынамі, дзецьмі… Жахлівыя злачынствы гітлераўцаў на беларускай зямлі адбіваюцца ў сэрцах пакаленняў звонам званоў Хатыні. На Гродзеншчыне трагічны лёс напаткаў многія вёскі – Шаўлічы, Зінякі, Княжаводцы… Усе яны – “Сёстры Хатыні”. У новым праекце “Гродзенская праўда” расказвае гісторыю спаленых вёсак праз успаміны тых, каму цудам удалося выжыць, і тых, хто сёння робіць усё магчымае, каб захаваць гэтую памяць для нашчадкаў. Вынікам працы журналістаў рэдакцыі над праектам стане выданне аднайменнай кнігі.
Школьная суббота запрасіла вучняў 5-6 класаў на інтэлектуальна пазнавальную гульню " Мая зямля, мая Радзіма, названа светла- Беларусь". Дзеці выступілі ў ролі вучоных-даследчыкаў. Археолагі па ўнікальных экспанатах школьнага музея вывучалі заняткі старажытных плямён, якія насялялі Навагрудчыну. Зуб маманта. прылады працы старажытнага чалавека- гэта тыя артэфакты. якія дазволілі маленькім даследчыкам адчыніць таямніцы сапраўднай гісторыі.
Другая группа дзяцей працавала ў ролі этнографаў. Іх задача была вывучаць прадметы побыту. І тут на дапамогу прыйшлі экспанаты школьнага музея. Як аказалася, так цяжка змалоць муку на жарнавах, прасеяць яе на сіце. Сапраўды, лёгкім хлеб не бывае.
Конкурс крыжаванак выявіў веды па гісторыі Навагрудчыны перыяду ВКЛ. Гэта толькі першае падарожжа па гісторыі нашай краіны. Наперадзе яшчэ шмат цікавых старонак і падзей.
03 снежня ў вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна зносін "Ёсць героі ў наш час" Дзеці падрыхтавалі вельмі цікавыя паведамленні. Патоцкая Ксенія расказала пра знакамітага беларускага касманаўта Алега Навіцкага.Хіба кожны здолее ляцець у касмічнай прасторы з хуткасцю 28800км/г і пры гэтым выконваць складаную работу у бязважкасці?
Выклікалі павагу ўчынкі дарослых і дзяцей, пра якіх расказалі Берзух Максім, Скрундзь Аляксандра і іншыя. 9-гадоваму Давіду, які заблудзіўся ў лесе, прыйшла на дапамогу каманда МЧС Смалявічскага раёна. Ілья Бунцэвіч, вучань Светлагорскай школы, выклікаў выратавальнікаў, калі ўбачыў дым на балконе шматпавярховага дома. Вывады,да якіх прыйшлі пачаткоўцы: подзвігі і добрыя ўчынкі можа здзяйсняць кожны,ім ёсць месца ў нашым паўсядзённым жыцці.
26 лістапада ў рамках шостага школьнага дня ў Валеўскай сярэдняй школе прайшлі інтэрактыўныя зносіны “ Што значыць быць шчаслівым у сваёй сям’і?” Вучні расказалі, што значыць жыць у сям'і і быць шчаслівым, паказалі свае любімыя сямейныя фотаздымкі. Потым напісалі лісты сваім бацькам, у якіх паведамілі аб тым, як ім пашанцавала з сям’ёй. Вучні працягвалі думку ў сказах: "" Сям'я - гэта... " і " Што для цябе значыць жыць у шчаслівай сям'і... " З задавальненнем рашалі сямейныя сітуацыі. У канцы мерапрыемства сумесна склалі правілы шчаслівай сям'і.
Сёння ў пачатковай школе прайшло мерапрыемства на тэму "партрэт маёй сям'і". Дадзенае мерапрыемства прайшло ў выглядзе конкурсу малюнкаў. Дзеці вельмі стараліся, таму, што для кожнага дзіцяці яго сям'я з'яўляецца самай лепшай, дружнай і вясёлай! Яны малююць тое, што бачаць, тое, што ім блізка ці падабаецца, і, вядома ж, малююць даступнымі для сябе сродкамі сябе і сваю сям'ю.
Малюнкі паказалі ўсю разнастайнасць сямейных адносін дзяцей і бацькоў. І на кожным малюнку мы можам убачыць трапяткое стаўленне да слова» сям'я", падзяку сваёй сям'і за гэты яркі свет. У сваіх малюнках дзеці пастараліся перадаць цеплыню, любоў і далікатныя пачуцці, якія пануюць у іх сям'і.
Пасля мерапрыемства ў хлопцаў засталіся далікатныя пачуцці а сэрцах, яны былі рады паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў.
У чарговую суботу 19 лістапада ў пачатковай школе прайшла гадзіна загадак" Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя". Мэта: актывізаваць, замацаваць і пашырыць веды вучняў аб прафесіях,выхоўваць павагу да людзей розных прафесій; паказаць значэнне працоўнай дзейнасці ў жыцці чалавека.Дзеці адгадвалі загадкі, дзяліліся сваімі марамі, хто кім хоча быць у будучым.
12 лістапада вучні 9 класа ў рамках акцыі “ Беларусь – энергаэфектыўная краіна “ наведалі Навагрудскі раён электрычных сетак. Вучні з цікавасцю слухалі аб тым,што ўся праца Навагрудскіх РЭС накіравана на павышэнне надзейнасці падачы электраэнергіі спажыўцам, а таксама забеспячэнне высокай ступені бяспекі пры эксплуатацыі ліній электраперадач і электрычнага абсталявання. Вучні наведалі дыспетчарскую службу электрычных сетак . Менавіта сюды паступае ўся інфармацыя аб працы сістэмы. Неад'емны атрыбут дыспетчарскай службы - мнемашчыт электрычных сетак, на якім то там, то тут свецяцца лямпачкі. Нават у звычайны дзень у дыспетчарскую паступае некалькі дзясяткаў званкоў, а калі здараецца непагадзь, тэлефон не змаўкае. У канферэнцзале вучням прапанавалі паступаць на спецыяльнасць "электразабеспячэнне" і ўладкавацца на працу ў Навагрудскія РЭС.
Піянерская дружына ім. К. І. Вінаграда прыняла ўдзел у экалагічнай акцыі "Рэальнае справа". Праведзена экалагічнае мерапрыемства "Генеральная ўборка" - экалагічны суботнік па ўборцы тэрыторыі.
#волонтеры_Гродненщины
#Молодежный_парламент
У вобласці праходзіць акцыя "Місія жыць". У рамках антынаркатычнага руху "Век" вучні 8 класа прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў "Я выбіраю правільны шлях". Лепшы работы былі размешчаны на стэндзе.
29.10.2022 ў Валеўскай сярэдняй школе ў рамках рэалізацыі праекта 6 школьнага дня прайшло гістарычна-пазнавальнае падарожжа “Гартаючы Радзімы старонкі” у займальна- гульнявой форме. У пачатку мерапрыемства дзеці расказалі, што яны ведаюць аб Дзяржаўным Гербе і Дзяржаўным Сцягу нашай краіны. Прыйшлі да высновы, што сімвалы нашай краіны - гэта нашы духоўныя святыні, дзе з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстраваны патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны.
Падчас мерапрыемства вучні, вандруючы па карце краіны, адзначалі буйныя гарады, абласныя цэнтры краіны, найбольш вядомыя прамысловыя, культурныя аб’екты; пазнаёміліся з поспехамі і дасягненнямі нашай краіны ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навукі і культуры. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны “Ці ведаеш ты гісторыю сваёй краіны?”, праглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю па тэме. Вучні паказалі сябе актыўнымі вандроўнікамі, мерапрыемства садзейнічала фарміраванню патрыятызма, як духоўнай састаўляючай грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, спрыяла выхаванню пачуцця любові і гонару за сваю радзіму.
У суботу, 29 кастрычніка, вучні пачатковых класаў правялі інтэлектуальна -пазнавальную гульню "Я гэтую зямлю Беларуссю клічу". Мэтамі мерапрыемства было: праверыць веды вучняў пра сваю Радзіму, выхоўваць любоў да яе, развіваць актыўнасць і творчыя здольнасці.
Папярэдне дзеці вывучылі вершы пра родны край, падрыхтавалі пытанні пра гарады і прыроду Беларусі. Самыя старанныя нават стварылі невялікія прэзентацыі. Гульня прайшла цікава і была пазнавальнай для вучняў.
Школьная субота 22 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прапанавала гадзіну пытанняў і адказаў “Сям’я. Сямейныя каштоўнасці і традыцыі” з мэтай садзейнічаць выхаванню пачуцця любові і гонару за сваю сям’ю.
Мерапрыемства прайшло пад дэвізам “ Мая сям’я- маё багацце”. Вучні прэзентавалі сямейныя традыцыі, захапленні, усё тое, што аб’ядноўвае бацькоў і дзяцей. Удзел у мерапрыемстве прынялі педагог сацыяльны Манукова Т.А. і шматдзетная маці Лісіца А.А.
Гульні “Чароўны капялюш” і “Кошычак дабра” спрыялі развіццю цікавасці да гісторыі сваёй сям’і; фарміравалі станоўчыя адносіны і павагу да сямей аднакласнікаў і сяброў; садзейнічалі аб’яднанню калектыву дзяцей і бацькоў.
22 кастрычніка ў пачатковай школе прайшоў конкурс малюнкаў "Шчаслівыя разам" у рамках " Тыдня бацькоўскай любові".Юныя мастакі з вялікай любоўю малявалі сваю сям'ю. У сваіх малюнках адлюстравалі традыцыі ,якія захоўваюцца ў іх сем'ях.З задавальненнем расказалі як ганарацца сваімі татам і мамай,любяць брацікаў і сястрычак. Выказалі думку: шчаслівы той ,хто жыве ў сям' і, дзе пануе любоў і спакой.
Веды непрыменна пракладуць нам шлях да поспеху, калі мы вызначылі па якой дарозе ісці, і куды яна прывядзе. Сёння 15 верасня ў рамках шоста школьнага дня пайшоў дыспут " Шлях у прафесію пачынаецца ў школе?" Рабяты пазнаёміліся з вызначэннем паняцця-Прафесія, спецыяльнасць, пасада. Пазнаёміліся з прафесіямі нашага СРДУП "Свіцязь", даведаліся, дзе можна атрымаць спецыяльнасць вадзіцеля, трактарыста. Пабывалі ў ролі настаўніка. Спецыялісты па прафарыентацыі устанавілі, што правільным можа быць толькі свядомы выбар прафесіі. Хачу-гэта ўсё, што мне падабаецца, да чаго ляжыць душа; магу-гэта ўсё, што мне па сілах, па здольнасцях;
Трэба-гэта ўсё, што трэба для грамадства, краіны. Разам атрымліваецца формула ўсвядомленага выбару прафесіі. І гэты выбар бярэ пачатак са школы.
У суботу, 15 кастрычніка навучэнцамі 8 класа была праведзена акцыя "Памяці загінуўшых вартыя", прысвечаная тым, хто абараняў нашу Радзіму ў гады вайны, хто аддаваў сваё жыццё, каб мы жылі ў мірнай, спакойнай краіне. Дзеці прывялі ў парадак тэрыторыю каля абеліска воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг. Валеўка, выграблі лісце, вынеслі сухія галіны.
Тры колеры бяспекі
Кожныя мама і тата жадаюць бачыць сваё дзіця здаровым і шчаслівым. Гэта ісціна, якую разумеюць усе ў грамадстве, як і тое, што выконваючы правілы бяспекі можна захаваць жыццё і здароўе не толькі сваё, але і тых хто побач.
У першую чаргу аб бяспецы дзяцей павінны турбавацца бацькі, але так як бацькі не заўсёды маюць магчымасць знаходзіцца побач са сваімі дзецьмі, важна каб самі дзеці валодалі гэтымі ведамі. Усімі даўно прызнана сапраўдным сцвярджэнне, што час атрымання школьнай адукацыі павінен з'яўляцца для дзіцяці адначасова і школай жыцця. Таму, акрамя навучання асновам навук, на агульнаадукацыйныя ўстановы сёння ўскладаецца мноства іншых задач, у тым ліку і засваенне дзецьмі асноўных правілаў бяспечных паводзін.
Акрамя ўрокаў асновы бяспекі і жыццядзейнасці, інфармацыйных і класных гадзін для школьнікаў Навагрудчыны ёсць яшчэ адна ўстанова, якая ў захапляльнай форме гатова падзяліцца гэтымі жыццёва важнымі ведамі.Менавіта да такой высновы прыйшлі вучні 7 класа Валеўскай школы, якія наведалі цэнтр “Тры колеры бяспекі”, што ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Дар”.
Педагог- арганізатар установы Апалонік А.В. прапанавала дзецям цікавы гульнявы занятак па правілах дарожнага руху, супрацьпажарнай бяспецы, правілам паводзін у час навальніцы і прыродных катаклізмаў.
Юныя пешаходы мелі магчымасць не толькі паўтарыць ПДР, але і замацаваць іх у ролях вадзіцеля, пешахода. У час занятку былі адпрацаваны правілы аказання першай дапамогі. Гэтыя веды абавязкова спатрэбяцца дзецям адразу за парогам бацькоўскага дому, а магчыма і выратуюць не адно жыццё.
Асабліва вялікае захапленне ў вучняў выклікаў трэнінгавы занятак па супрацьпажарнай бяспецы. У ходзе якога былі адпрацаваны першыя практычныя дзеянні ў час узгарання, навыкі эвакуацыі пацярпелых з агню , выклік службы выратавання і інш.
Паважаныя дарослыя, абавязкова знайдзіце час каб са сваімі дзецьмі і вучнямі наведаць цэнтр “Тры колеры бяспекі” для таго каб даць ім веды аб тым як зберагчы галоўную каштоўнасць , якая даецца чалавеку толькі адзін раз-Жыццё.
Цудоўны сонечны дзень! У такі дзень заўсёды добры настрой. Сонейка дапамагае ўтварэнню дадатных эмоцый. І менавіта сёння ў Валеўскай сярэдняй школе прайшоў занятак, прысвечаны тэме захавання здароўя. Вучні сустрэліся на інтэрактыўнай гульні " Вучыцца быць здаровым целам і душой". Гульня праводзілася з мэтай прапаганды ЗЛЖ, навучанне рабят рабоце ў групе, выяўлення і развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў. У час гульні вучні правялі песеньны батл на спартыўную тэматыку, і супастаўлялі неспартыўныя песні з відамі спорту, і складалі крычалкі. Адбыўся бліц- турнір паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі пра веданне лекавых раслін. Конкурс капітанаў паказаў на колькі эрудыраваны дзеці. Неабходна было на кожную літару слова"Здароўе" падабраць словы, якія звязаны са ЗЛЖ. Час праляцеў хутка і весела.
8 верасня навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі фізкультурна - аздараўленчы комплекс " Лідэр" з мэтай далейшага навучання плаванню. Дзеці з карысцю правялі час і ўмацавалі здароўе.
У 6-ты школьны дзень у пачатковай школе прайшлі спартыўныя гульні "Вясёлка здароўя", дзе дзеці змаглі пазнаёміцца з разнастайнасцю спартыўных гульняў. У завяршэнні мерапрыемства рабяты намалявалі плакат "Мы за здаровую будучыню" і малюнкі на спартыўную тэму. У ходзе мерапрыемства вучні развілі свае спартыўныя і разумовыя навыкі. На працягу ўсяго мерапрыемства прысутнічаў дух спаборніцтва. 6-ты школьны дзень прайшоў вельміі цікава, пазнавальна і маляўніча. Дадому ўсе адправілісяі з добрым настроем і ўпэўненасцю, што гэты дзень запомніцца ім надоўга.
У суботу, першага кастрычніка, вучні пачатковых класаў сабраліся ў школе, каб сваімі рукамі стварыць віншавальныя паштоўкі для любімых настаўнікаў, тых, хто адкрывае для іх чароўны свет ведаў, дорыць сваю добразычлівасць і ласку, дапамагае раскрыць свае таленты, знайсці сваю жыццёвую дарогу.
У свае вырабы дзеці ўклалі сваю ўдзячнасць, павагу і любоў.
1 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня ў Валеўскай сярэдняй школе прайшоў інтэрактыўны дыялог “Педагог — прафесія на ўсе часы”.Вучні рыхтаваліся да дыялогу: яны знайшлі інфармацыю пра педагогаў-выпускнікоў школы і гісторыю развіцця прафесіі, падрыхтавалі пытанні гасцям. На інтэрактыўны дыялог былі запрошаны : Санько Н.К.- адпрацавала 32 гады дырэктарам Валеўскай сярэдняй школы, з’яўляецца выдатнікам адукацыі. Сурага Т.М. - выдатнік адукацыі , выпусніца Валеўскай сярэдняй школы. 29 верасня ў Палацы Рэспублікі міністр адукацыі Іванец А.І. ўручыў нагрудны знак Міністэрства адукацыі ”Выдатнік адукацыі“ Мазалевічу С. К.
Вучні задавалі гасцям пытанні: Што заахвоціла вас стаць на выкладчыцкую сцежку? Што паўплывала на ваш выбар? Калі б зноў прыйшлося выбіраць новую прафесію, пагадзіліся б стаць настаўнікам? Якая самая кур'ёзная рэч здарылася з вамі падчас урокаў?
Усе з цікавасцю слухалі адказы на пытанні. Рабяты зрабілі вывад, што настаўнік-прафесія па-за часам, таму што настаўнікі былі, ёсць і будуць заўсёды. І ніякія новыя тэхналогіі, Інтэрнэт, дыстанцыйнае навучанне не заменяць жывых зносін, душэўных размоў. Бо настаўнік-пуцяводная зорка, якая дапамагае вучню знайсці сваю дарогу да мэты.
У заканчэнні дыялогу вучні павіншавалі настаўнікаў з надыходзячым святам і пажадалі плёну і поспехаў у працы.
24 верасня 2022 года для вучняў другой ступені прайшла гадзіна адкрытых думак “Цяпло сямейнага ачага”. У ходзе мерапрыемства паказана значэнне сям’і, выхоўвалася павага да родных, гонар за сваю сям’ю. Вучні расказалі аб сямейных традыцыях, працавалі ў групах дзе паспрабавалі змадэліраваць шчаслівую сям’ю пабудавалі сумесна “Дом-шчасця”. Выканалі міні-праект "Мая сям’я". У канцы мерапрыемства вучням прапанавана запісаць сваю радаслоўную, выкарыстоўваючы фотоздымкі сваіх родных і блізкіх.
У чарговую суботу 24 верасня ў пачатковай школе прайшла гадзіна зносін " У сямейным коле мы з вамі расцем".Мэта: дапамагчы дзецям усвядоміць,што сям'я - гэта людзі,звязаныя пачуццём любові і адказнасці адзін за аднаго. У ходзе зносін дзеці вызначылі асноўныя складнікі, без якіх сям'і я не можа існаваць.Гэта любоў,дабрата,павага,цеплыня,працавітасць,разуменне і традыцыі .Прыйшлі да высновы, што " Шчаслівы той,хто шчаслівы дома".
Нет права на забвение…
Менавіта пад такой назвай прайшоў тэматычны занятак для вучняў 7 класа Валеўскай сярэдняй школы.
Для наведвальнікаў гасцінна расчыніў свае дзверы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Дар” . Цікавая і змястоўная экскурсія па залах музея не толькі пазнаёміла вучняў з гісторыяй станаўлення сістэмы адукацыі на Навагрудчыне, але і паглыбіла веды па прадмету гісторыя Беларусі.Да глыбіні душы кранула сэрцы юных наведвальнікаў экспазіцыя “Пісьмы з фронту”. З хваляваннем дзеці трымалі ў руках лісты- трохвугольнікі з фронту, чыталі іх. Якое ж захапленне выклікала кніга вышытых лістоў!Дарэчы, яе аўтары вучні Навагрудскага раёна.Колькі любві і ўдзячнасці ў гэтай дзіцячай працы.
Працягам тэмы Вялікай Айчыннай вайны стала выстава макетаў вёсак, якія былі спалены ворагам на Навагрудчыне. Выстава “Сёстры Хатыні” ўразіла высокім прафесіяналізмам выканання. Яна стала для наведвальнікаў жывым прыкладам слоў “Нет права на забвение!!!” Аўтары макетаў вучні і настаўнікі Навагрудчыны. Слухаючы расказ Т.К.Анікевіч аб жахах вайны, дзеці былі крануты да слёз.
Лагічным завяршэннем тэмы Вялікай Айчыннай вайны стала наведванне выставы “Цягнік Памяці”. Вучні пераканаліся ў тым, як важна захаваць памяць аб тых, хто абараняў нашу Радзіму ў гады вайны, хто аддаваў сваё жыццё, каб мы жылі ў мірнай, спакойнай дзяржаве.
Вялікі дзякуй усім супрацоўнікам Цэнтра за такі ўрок Памяці ў суботні дзень.
Сёння, 17.09.2022 г у пачатковай школе прайшоў цікавы занятак, звязаны з нашай роднай Беларуссю. Было прапанавана паўдзельнічаць у выставе з назвай "Беларусь адзіная". У хлопцаў атрымаліся досыць маляўнічыя ілюстрацыі. Пры маляванні выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
Сама выстава атрымалася досыць маляўнічай і цікавай. Таксама хлопцы даведаліся больш пра Дзень народнага адзінства: цікавыя факты і гісторыю ўзнікнення.
Цікава і змястоўна прайшоў тэматычны «Тыдзень народнага адзінства» ў ДУА «Валеўская сярэдняя школа» Навагрудскага раёна.
Прэзідэнт нашай краіны А.Р.Лукашэнка назваў свята Дзень народнага адзінства « данью эпохе, подарившей белорусам право занять свое место на карте мира».
Школьны інфармацыйна- бібліятэчны цэнтр падрыхтаваў з нагоды свята кніжную выставу «Мы- разам!»
Ва ўсіх класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна, у ходзе якой быў зроблены асаблівы акцэнт на даце 17 верасня ў Год гістарычнай памяці. Гэты дзень вярнуўся ў наш каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свободы і незалежнасці, але і як гістарычны факт, які сведчыць , што мы склаліся як народ, нацыя, дзяржава дзякуючы свайму адзінству.
Тэма свята знайшла свой працяг у час наведвання выставы « Цягнік Перамогі», якая адбылася ў залах Народнага гісторыка-краязнаўчага музея школы.
У яго экспазіцыі прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства, у ходзе якіх, рабяты даведаліся аб вядомых дзеячах КПЗБ В.З. Харужай, П.А. Жалезняковічы. Іх асабістыя рэчы былі перададзены у музей сваякамі герояў. Дзеці з хваляваннем лісталі кнігу В.З.Харужай « Статьи и письма о комсомоле» с аўтографам, знаходзілі сваіх сваякоў на здымках з мітынга 1939 года ў вёсцы Валеўка. Госцем урока стала Ясевіч Г.А., свёкар якой, Ясевіч Фёдар Гаўрылавіч быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку ад жыхароў вёскі Валеўка ў 1939 годзе, дзе і было прынята рашэнне аб уз'яднанні Заходняй Беларусі і Усходняй.
Яшчэ адным госцем тэматычнага тыдня стаў начальнік Навагрудскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя Крайнік П.Я.. Валеўская сярэдняя школа мае статус «Зялёная школа». У рамках святкавання дня Народнага адзінства была закладзена алея шарападобных туй.
Завяршыўся тыдзень урачыстым уступленнем вучняў 5 класа ў ряды членаў БРПА і фотачэленджам « Мы – адзіныя!».
Традыцыі святкавання Дня народнага адзінства толькі пачынаюць складвацца. Важна, каб кожны беларус знайшоў у гэтым свяце асабісты сэнс.
Гульня-падарожжа "Сакрэты здароўя" для вучняў 1-4 класаў
У суботу, 10 верасня, вучні пачатковых класаў адправіліся ў захапляльнае падарожжа ў Краіну здароўя.
Мэтай было: сфарміраваць адказныя адносіны да свайго здароўя.
Многае ўспомнілі, яшчэ болей даведаліся пра тое, як трэба сябе паводзіць і што рабіць, каб быць моцнымі, спрытнымі і здаровымі.
Сумесна выпрацавалі правілы:
-арганізуй свой рэжым дня;
-здаровы сон-залог здароўя;
-болей рухайся;
-харчуйся правільна;
-беражы зубы;
-беражы зрок;
-не здзяйсняй дрэнных учынкаў.
Пачаткоўцы не толькі весела правялі час, але дамовіліся, што будуць выконваць правілы. Толькі так і не іначай!
Акцыя "Помнік"
Памяць аб загінуўшых абаронцах Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны захоўваюць тысячы мемарыялаў, воінскіх пахаванняў і помнікаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Добраўпарадкаванне мемарыялаў і воінскіх пахаванняў - ганаровы абавязак удзячных нашчадкаў. 10 верасня ў рамках шостага школьнага дня прайшла акцыя "Помнік". Дзеці навялі парадак ля помніка загінуўшым героям, выграблi лістоту, вымелi прыступкі.
Дзень стайера
10 верасня ва ўстанове адукацыі сярод вучняў 2-11 класаў адбыліся ўнутрышкольныя спаборніцтвы "Дзень стайера". Дзеці спаборнічалі ў трох падгрупах. Добры настрой і зарад бадзёрасці атрымалі ўсе. Падобныя мерапрыемствы фарміруюць навыкі здаровага ладу жыцця.
Гутарка-абмеркаванне "Сімвалы Беларусі" для вучняў 1-4 класаў
" О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет! В. Дубовка
3 верасня сярод вучняў пачатковых класаў прайшла гутарка-абмеркаванне "Сімвалы Беларусі" .Яго галоўнымі мэтамі з'яўляецца замацаванне ў вучняў назваў атрыбутаў , якія ўвасабляюць нацыянальную ідэю беларускай дзяржавы; фарміраванне ў вучняў станоўчых адносін да сімвалаў дзяржаўнай улады: герба, флага, гімна дзяржавы і садзеянне іх грамадзянскаму станаўленню.
За гэты час нашы рабяты прадэманстравалі свае моцныя веды ў назвах сімволікі Беларусі , з захапленнем слухалі пра кожны сімвал, спявалі гімн , паспрабавалі самастойна намаляваць сцяг нашай краіны.І падзяліўшыся на дзве каманды " Сцяг" і "Герб" з зацікаўленасцю адгадывалі загадкі і давалі адказы на пытанні пра нашу краіну Рэспубліку Беларусь. У выніку каманда "Сцяг" атрымала перамогу .
Нашу вучні ганарацца тым, што жывуць ў Беларусі. Бо наша Радзіма – гэта дзіўная краіна са сваім цікавым мінулым, але і не менш цікавым будучым .
Гадзіна адкрытых думак "З чаго пачынаецца Радзіма"
для вучняў 5-9 класаў
Сёння, 3 верасня, вучні 5-9 класаў нашай установы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве шостага школьнага дня гадзіне адкрытых думак "З чаго пачынаецца Радзіма?" Кожны падзяліўся асабістымі меркаваннямі і пачуццямі пасля прагляду відэафільма пра сваю малую радзіму - аграгарадок Валеўка. Прынялі ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве віктарыне "30 пытанняў пра Беларусь", здзейснілі віртуальную экскурсію па гістарычным мінулым бацькаўшчыны, замках нашай краіны. Усе ўдзельнікі мерапрыемства адчулі і зрабілі для сябе вывад - Радзіма пачынаецца там, дзе ты нарадзіўся: з роднай хаты, з сям'і, з роднай школы. Узяўшыся за рукі вучні сталі адным цэлым: " Мы адзіны - значыць мы не пераможныя. Мы зможам нашу краіну зрабіць яшчэ прыгажэйшай і лепшай .."
Міжнародная патрыятычная акцыя "Дыктант Перамогі"
Міжнародная патрыятычная акцыя "Дыктант Перамогі " прайшла 3 верасня, у дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ва ўсіх установах нашай краіны, вучні 9-11класаў Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у гістарычным дыктанце на тэму падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Прыняць удзел у акцыі на пляцоўцы «Дыктант Перамогі», мог любы жадаючы незалежна ад узросту. Дыктант Перамогі праводзіцца ў мэтах прыцягнення шырокай грамадскасці да вывучэння гісторыі, павышэння гістарычнай граматнасці і праходзіць у форме тэсціравання, якое ўключае ў сябе 25 пытанняў па гісторыі Другой сусветнай вайны. На адказы адводзіцца 45 хвілін. У "Дыктанце Перамогі" можна таксама ўдзельнічаць онлайн на сайце акцыі.
Пераможцы "Дактанта Перамогі" будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і каштоўнымі прызамі, а таксама запрошаныя ў якасці ганаровых гасцей на Парад Перамогі 9 мая на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Традыцыйнай акцыя "Дыктант Перамогі " стала ў многіх краінах. Упершыню яна была праведзена ў 2019 годзе, у ёй тады прыняло ўдзел звыш 150 тысяч чалавек ва ўзросце ад 9 да 90 гадоў. У мінулым годзе ў «Дыктанце Перамогі» удзельнічала каля 1,5 мільёна чалавек.