Прыём вучняў у 1 клас

Пытанні і адказы, якія датычацца паступлення дзіцяці ў першы клас

Умовы прыёму ў першы клас
Дзяржаўнай установы адукацыі
"Валеўская сярэдняя школа"

Прыём дакументаў у 1 клас ажыццяўляецца ў першую чаргу ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за Дзяржаўнай установай адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

Да ведама БАЦЬКОЎ

У адпаведнасці з п. 3 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2022г. № 154-З) прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з пазнейшага ўзросту.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

Прыём дакументаў у першы клас ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:

Згодна з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь і Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі" ад 19.09.2022 № 322, прыём у першы клас ажыццяўляецца на падставе:

  • заявы ад законных прадстаўнікоў на імя кіраўніка ўстановы адукацыі (запаўняецца на бланку спецыяльнага ўзору ў дзень падачы дакументаў);
  • прад'яўляецца пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
  • медыцынскай даведкі аб стане здароўя дзіцяці (з указаннем медыцынскай групы па фізкультуры і групы здароўя, якая выдаецца ў адпаведнасці з датай нараджэння і сапраўдная адзін год. Абавязковай з'яўляецца наяўнасць заключэння педыятра аб гатоўнасці дзіцяці да навучання).

У першую чаргу прымаюцца ў першы клас дзеці, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі. Пры наяўнасці свабодных месцаў могуць быць прыняты жадаючыя, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

+375 (1597) 4-46-23 

тэлефон "гарачай лініі" па пытаннях прыёму ў 1 клас (з 04.05.2026 года па 28.08.2026 года)

Інфармацыю па пытаннях прыёму ў 1 клас можна атрымаць па тэлефонах: +375 (1597) 4-45-38, +375 (1597) 4-46-23 ці ў дні прыёму грамадзян (дзень прыёму панядзелак з 8.00 да 13.00) дырэктарам Валеўскай сярэдняй школы Падліпскім Андрэем Віктаравічам.

 

Кантрольная лічба прыёму ў 1 клас на 2026/2027 навучальны год - 6 чалавек

Замацаваны мікрараён

  • д.Богуденка
  • аг.Валевка
  • д.Заполье
  • д.Залесовцы
  • д.Клёны
  • д.Косичи
  • д.Котлово
  • д.Лобочи
  • д.Незнаново
  • д.Новосады
  • д.Новые Гончары
  • д.Поречье
  • д.Радагоща
  • д.Старые Гончары
  • д.Туличево
  • д.Черёмушки
  • д.Ярошичи
  • д.Ятра
згарнуць

Для дзяцей, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваны) у мікрараёне

Прыём дакументаў у першы клас ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваны) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 24.03.2025 № 111 за Дзяржаўнай установай адукацыі «Валеўская сярэдняя школа», праводзіцца ў кабінеце сакратара (II паверх) па графіку:

з 12 чэрвеня па 30 чэрвеня

8.00-13.00 (панядзелак, чацвер)

15.00-20.00 (аўторак)

14.00-17.00 (серада, пятніца)

Скрундзь Надзея Уладзіміраўна

з 1 ліпеня па 16 ліпеня

8.00-13.00 (панядзелак,чацвер)

15.00-20.00 (аўторак)

14.00-17.00 (серада, пятніца)

Федасюк Алена Анатольеўна

з 17 ліпеня па 31 ліпеня

8.00-13.00 (панядзелак,чацвер)

15.00-20.00 (аўторак)

14.00-17.00 (серада, пятніца)

Манукова Тамара Анатольеўна

з 1 жніўня па 15 жніўня

8.00-13.00 (панядзелак,чацвер)

15.00-20.00 (аўторак)

14.00-17.00 (серада, пятніца)

Шапель Кацярына Аляксандраўна

Спіс дакументаў,

неабходных для прадстаўлення ў прыёмную камісію

(для зарэгістраваных на тэрыторыі мікрараёна):

  • заява ад законных прадстаўнікоў на імя кіраўніка ўстановы адукацыі (запаўняецца на бланку спецыяльнага ўзору ў дзень падачы дакументаў);
  • пасведчанне аб нараджэнні (прадстаўляецца ў момант падачы заявы);
  • медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці (з указаннем медыцынскай групы па фізкультуры і групы здароўя, якая выдаецца ў адпаведнасці з датай нараджэння і сапраўдная адзін год. Абавязковай з'яўляецца наяўнасць заключэння педыятра аб гатоўнасці дзіцяці да навучання);
  • заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).
згарнуць

Для дзяцей, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваны) у мікрараёне і прэтэндуюць на свабодныя месцы

Дзеці, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваны) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за Дзяржаўнай установай адукацыі “Валеўская сярэдняя школа”, могуць прэтэндаваць на свабодныя месцы пры ўмове іх наяўнасці.

У такім выпадку законныя прадстаўнікі павінны падаць заяву з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў рамках асабістага прыёму дырэктара (панядзелак з 8.00 да 13.00, 2 паверх, кабінет дырэктара).

Разгляд заяў і прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў, дзеці якіх прэтэндуюць на вольныя месцы, арганізуецца ў перыяд з 17 па 28 жніўня ў парадку чарговасці падачы заяў.

Пералік дакументаў:

  • пасведчанне аб нараджэнні (прадстаўляецца ў момант падачы заявы);
  • медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці (з указаннем медыцынскай групы па фізкультуры і групы здароўя, якая выдаецца ў адпаведнасці з датай нараджэння і сапраўдная адзін год. Абавязковай з'яўляецца наяўнасць заключэння педыятра аб гатоўнасці дзіцяці да навучання);
  • заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).
згарнуць

Памятка на момант паступлення ў школу дзеці здольны:

  • усведамляць свае паводзіны ў час зносін з дарослымі і равеснікамі;
  • выконваць асноўныя правілы этычных паводзін у гульнях і побыце;
  • кіраваць сваімі паводзінамі, ведаць межы дазволенага, выконваць патрабаванні дарослых;
  • імкнуцца да пазнання новага;                             
  • наглядна-вобразна і дзейсна-вобразна мысліць;                                          
  • правільна вымаўляць усе гукі , мець слоўны запас 3,5 – 7 тысяч слоў; 
  • распазнаваць геаметрычныя фігуры, класіфікаваць іх па форме,колеру, памеру;                 
  • змалёўваць простыя геаметрычныя формы, прадметы, літары,лічбы;
  • займацца аднатыпнай дзейнасцю не менш як 10-12 хвілін;
  • эмацыянальна рэагаваць на поспехі і няўдачы ў сваёй дзейнасці;
  • ведаць прозвішча, імя, імя па бацьку сваё і бацькоў, свой дамашні адрас;
  • лічыць ад 1 да 10 і ў адваротным накірунку, ведаць лічбы;
  • ведаць поры года, месяцы, дні тыдня, часткі сутак.
згарнуць

Спіс школьных прыналежнасцяў для вучняў 1 класа

На першага верасня мець:                                                                      

  1. Сшытак у касую лінейку - 2
  2. Сшытак у вялікую клетку – 2
  3. Дзённік для вучня пачатковых класаў -1
  4. Альбом для малявання - 1
  5. Набор каляровай паперы -1
  6. Набор картону -1
  7. Каляровыя алоўкі – 12шт
  8. Фламастары – 12 шт
  9. Ручка шарыкавая -2
  10. Просты аловак -1
  11. Тачылка -1
  12. Лінейка 20 см -1
  13. Гумка - 1
  14. Вокладка для буквара -1
  15. Вокладка для сшыткаў -4
  16. Вокладка для сшыткаў на друкаванай аснове -2
  17. Папка для сшыткаў -1
  18. Папка пластыкавая (А-4) - 1
  19. Папка пластыкавая (А-5) -1
  20. Файлы (А-4) -10шт.
  21. Файлы (А-5) -10шт.
  22. Клей ПВА -1
  23. Нажніцы школьныя -1
  24. Кістачка тонкая -1, тоўстая -1
  25. Фарбы акварэльныя -1
  26. Пластылін – 1
  27. Ручнік для рук -1
  28. Зубная паста – 1
  29. Зубная шчотка - 1
  30. Достачка для пластыліна -1
  31. Кантэйнер для хранення шк.прылад-1
  32. Пенал
  33. Спартыўны касцюм -1
  34. Спартыўны абутак ( кеды) -1
  35. Сменны абутак ( туфлі) -1
  36. Ранец
  37. Школьная форма
згарнуць

Рэкамендацыі для бацькоў першакласнікаў

падзяліцца ў: