Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Валеўская сярэдняя школа
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях прапануе бацькам і дзецям правесці выхадныя з карысцю і прагледзець мультыплікацыйныя фільмы па бяспецы для дзяцей "Чароўная кніга" МНС.
Навучыць дзяцей бяспечным паводзінам, растлумачыць простыя, але вельмі важныя ісціны, данесці да дзетак, што трэба быць асцярожнымі і ўважлівымі, берагчы сваё жыццё і здароўе - так у некалькіх радках тлумачаць ратавальнікі мэта стварэння мультфільмаў.
Аўдыторыю, для якой ён уласна і распрацоўваўся можна пазначыць як 4+. Запамінальныя персанажы, яркая анімацыя, дынамічны і павучальны сюжэт, усе сродкі выкарыстоўваліся для таго, каб мультфільм быў цікавым для дзяцей. Але трэба дадаць, што ён выдатна падыдзе і для сямейнага прагляду, бо гісторыі па бяспецы будуць карысныя і бацькам, якія разам з дзецьмі даведаюцца, як правільна карыстацца электрапрыборамі, чым небяспечны тонкі лёд, як выклікаць ратавальнікаў, што трэба рабіць, калі ў доме адбыўся. пажар, як карыстацца піратэхнікай і яшчэ многае іншае.
Галоўныя героі - лясныя жыхары - заяц, бабёр, воўк і птушачка. Мілыя і вельмі сімпатычныя персанажы трапляюць у розныя надзвычайныя сітуацыі, бо яны, уласна, як і звычайныя людзі, могуць парушаць правілы бяспекі ці зусім іх не ведаць. Звяркі эксперыментуюць, спрабуюць разабрацца і вучацца правільна сябе паводзіць. А дапамагае ім у гэтым чароўная кніга, з якой не растаецца разумны бабёр. Менавіта яна, падказвае сябрам, як паступіць у той ці іншай сітуацыі, як пазбегнуць непрыемнасцяў, заўсёды дапамагае прыняць правільнае рашэнне.
Паглядзець мультфільм вы можаце на «Youtube-канале МНС», у сацсетках Вконтакте і Facebook, ці проста ўвесці запыт «Чароўная кніга МНС» у любым інтэрнэт-пошукавіку.