Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Валеўская сярэдняя школа
Выступленне на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу
Аляксандр Лукашэнка адкрыў Усебеларускі народны сход
Юрий Сенько: «Все делегаты ВНС несут большую ответственность»
Юрий Алексеевич Сенько: в каждом регионе страны уже ведется работа над созданием предприятий, которые будут давать максимальный эффект для всего государства
Председатель Профсоюза образования и науки Татьяна Якубович о Всебелорусском народном собрании
Не пропустите отбор в самое народное вокальное шоу страны!
Покажите себя на всю страну! Долгожданный третий сезон проекта «Звёздный путь» приглашает талантливых людей к себе на кастинги.
Если вам уже есть 18 лет, вы член профсоюза и у вас нет профессионального музыкального образования — приходите к нам!
Расписание кастингов:
Гродненская область
Гродно — 3 июня
Лида — 3 июня
Новогрудок — 4 июня
Слоним — 5 июня
Сморгонь — 5 июня
https://estu.1prof.by/news/kastingi-v-novyj-sezon-proekta-zvyozdnyj-put/
На мітынгу прысутнічалі Мароз Людміла Васільеўна, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама, настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Яўген Запольскі, Навагранец Вольга Паўлаўна, член раённай арганізацыі ветэранаў, Былінкін Цімафей, дэпутат моладзевага парламента, навучэнец сярэдняй школы № 5 г.Навагрудка. Памяць пра вайну - гэта перш за ўсё-памяць пра людзей. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, нямала яркіх і важных падзей адбудзецца ў жыцці народа, але легендарны подзвіг – Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – назаўжды застанецца ў нашай памяці.
25 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Сады надзеі” работнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні яблыневага саду, установы адукацыі, абкапалі і падкармілі ўгнаеннем пладовыя дрэвы. Школьны сад - гэта дзейная пляцоўка для працоўнай, экалагічнай і эстэтычнай адукацыі і выхавання навучэнцаў. Гэта акцыя прымеркавана да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - значная падзея ў жыцці нашай краіны. У гэтым годзе, у рамках акцыі, плануецца таксама высадзіць мноства дрэў. Гэта будуць не проста дрэвы, а сімвалы памяці аб тых, хто аддаў сваё жыццё на поле бою.
Узброіўшыся неабходным інвентаром, працоўны дэсант прывёў у парадак прылеглую да ўстановы адукацыі тэрыторыю. Праводзіць суботнікі – адна з найдаўнейшых добрых традыцый нашай школы, таксама гэта і згуртаванне калектыву, і асабісты ўклад кожнага ў добраўпарадкаванне нашай школы. Папрацавалі ўсе на славу ў рамках рэспубліканскага суботніка!
1 красавіка ў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Валеўскай сярэдняй школы прайшоў справаздачна-выбарны прафсаюзны сход, на якім былі падведзены вынікі працы ППА за 5 гадоў, быў абраны прафсаюзны актыў.
На сходзе была адзначана станоўчая дынаміка прафсаюзнага членства (з 2022 года - 100 працэнтаў), станоўчыя зрухі ў рабоце, у прыватнасці ў разрэзе кантрактнай формы найму, павелічэнне колькасці кантрактаў тэрмінам на 5 гадоў з 8 да 53 працэнтаў за справаздачныя 5 гадоў. Дадатная дынаміка адзначана і ў пытаннях удзелу ў раённай спартакіядзе работнікаў адукацыі і навукі і шмат іншага. Звярталася ўвага і на цяжкасці і праблемы, аналізаваліся шляхі іх вырашэння.
Старшынёй прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі была пераабрана Шапель К.А., настаўнік-дэфектолаг, намеснікам - маладая, але вельмі актыўная, творчая, ініцыятыўная настаўнік французскай мовы Эргін К.Р. Таксама быў абраны прафсаюзны камітэт, рэвізійная камісія, грамадскія інспектары.
Усе сябры прафсаюза атрымалі прыемныя падарункі. Віншуем наш прафсаюзны актыў і жадаем плённай працы на працягу тэрміна паўнамоцтваў.
Калектыў Валеўскай сярэдняй школы прыняў удзел у штогадовай акцыі па пасадцы лесу. Было высаджана каля 4 га іглічных і лісцяных дрэў. Сакрэт працаздольнасці нашага калектыву заключаецца ў пазітыўным настроі ў любых справах, запале, зладжанасці дзеянняў, адказнасці кожнага работніка за даручаную справу.
16 лютага 2024г. у дзяржаўнай установе адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" адбылася сустрэча працоўнага калектыву з кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага Савета дэпутатаў 29 склікання па Карэліцка-Навагрудскай выбарчай акрузе Сарока Эльвірай Аляксееўнай.
15 лютага 2024 года ў доме культуры аг.Валеўка прайшла дыялогавая пляцоўка (АДІ) з супрацоўнікамі розных сфер дзейнасці, у якой прыняў удзел працоўны калектыў Валеўскай сярэдняй школы. Былі разгледжаны пытанні: "Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты". "Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за студзень-снежань 2023 года". "Антытэрарыстычная бяспека і прафілактыка экстрэмізму". «Неасцярожнае курэнне. Тонкі лёд. Палы сухой расліннасці».