Вучні 11 класа наведалі ЧТУП “Умма-Трэйд“
19.11.2024Выбар прафесіі адбываецца не імгненна, а на працягу доўгага часу, таму праца па прафарыентацыі ў школе вядзецца пастаянна. 19 лістапада вучні 11 класа наведалі ЧТУП “Умма-Трэйд“. Экскурсія адбылася ў рамках прафарыентацыйнай работы. Вучні пазнаёміліся з прафесіямі «швачка», «закройшчык», «аператар швейнага абсталявання» і інш.Яны наведалі 2 цэхі прадпрыемства, назіралі за працай паравых прэсаў і раскройных істужачных нажоў. Хлопчыкаў цікавіў не толькі швейны працэс, але і кошт матэрыялаў, гатовай прадукцыі, станкоў і абсталявання. Дзяўчынкам было цікава ўсё. Вучні з захапленнем расказалі пра экскурсію сваім сябрам з 9 класа.