У рамках рэалізацыі навучальнай праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма”, 19 лістапада ў другім класе адбылася дзелавая гульня “Кодэкс гонару”
19.11.2024Маленькія школьнікі сур’ёзна разважалі аб такіх важных паняццях як “хто такі чалавек?”, “чалавечая годнасць”, “правы і абавязкі”, “агульначалавечыя каштоўнасці”. У гульнявой форме дзеці выказвалі свае меркаванні, абгрунтоўвалі выбар, аналізавалі прапанаваныя матэрыялы, рабілі вынікі, з захапленнем уключаліся у сумесную творчую дзейнасць. Адказна, з клопатам і асаблівым хваляваннем падыйшлі вучні да стварэння скарбонкі каштоўнасцей свайго класа, да якой было вырашана звярнуцца праз год і параўнаўнаць, змянілася штосці, ці не.
Вельмі эмацыянальным атрымалася падарожжа ў свет пачуццяў: рабяты з задавальненнем дэманстравалі выражэнне пачуцця радасці і дарылі адзін-аднаму усмешкі. Дзеці прыйшлі да высновы, што радасць можна выражаць рознымі спосабамі, але галоўнае – дзяліцца сваёй радасцю з іншымі людзьмі. Гэта робіць кожнага з нас больш шчаслівымі.
Нагадаўшы законы акцябрат, дзеці абмеркавалі нядаўнюю акцыю “Кожнай пічужцы свая кармушка” і выказалі шчырыя спадзяванні аб залічэнні вучняў класа ў атрад добрых спраў газеты “Зорка”. Адзначылі важнасць добрых працоўных спраў і важнасць далучэння да працы кожнага, бо акцябраты заўсёды рады тварыць, прыдумляць, вынаходзіць і дзяліцца сваімі творчымі ідэямі з усімі. Было зазначана, што праца і творчасць – гэта два наразлучных сябра, якія заўсёды ідуць разам. Як толькі мы пачынаем працаваць, у нашых руках нараджаецца нешта новае, нашта прыгожае, нешта цікавае. Праца робіць нас моцнымі, а творчасць – прыгожымі. Лагічным прадаўжэннем дзелавой гульні стаў сумесны праект “Мая малая Радзіма: маршрут пабудаваны”: дзеці з цікавасцю і вялікім імкненнем да наступнай рэалізацыі ўносілі свае прапановы аб пасільных для кожнага справах на карысць малой Радзімы: роднай вескі, ландшафтнага заказніка “Свіцязянскі”, школы, парка-дэндрарыя.
У выніку гульні кожны атрымаў кодэкс гонару вучня, а завяршылася мерапрыемства выказваннем: “Каб дапагчы іншаму чалавеку, не абавязкова быць дужым і багатым, - дастаткова быць добрым”.