Кім быць? Якім быць?

16.11.2024

У чарговую школьную суботу, 16 лістапада, вучні пачатковых класаў разам шукалі адказы на такія важныя пытанні як “Кім быць?” і “Якім быць?”. Рабяты з захапленнем расказвалі аб прафесіях сваіх бацькоў і асабістых марах аб прафесійным будучым. Прэзентавалі прафесіі хірурга, ветэрынара, кухара,  стаматолога, дызайнера, артыста, настаўніка, міліцыянера, будаўніка, шафёра, механізатара. Вынікам суботняй сустрэчы стаў конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”.

падзяліцца ў: