Спартландыя " Я змагу !"
09.11.2024У рамках шостага школьнага дня вясёлага і шумнага 9 лістапада прайшла спартландыя " Я змагу !" сярод вучняў пачатковай школы. Зборныя каманды 1-4 класаў спаборнічалі ў лоўкасці, меткасці і хуткасці. Для вучняў былі падрыхтаваны цікавыя эстафеты. У ходзе спартландыі ўдасканальвалася развіццё фізічных і валявых якасцей, прывіваліся навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўвалася пачуццё ўзаемавыручкі, падтрымкі, адказнасці, самастойнасці. Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бодрасці і цудоўнага настрою.