Інфармацыйная гадзіна «Энергазберажэнне і экалагічная бяспека" для вучняў 9 класа
05.11.2024Энергаспажыванне ўплывае на навакольнае асяроддзе. Эфектыўнае выкарыстанне энергіі ў прамысловасці і побыце, яе эканомія з'яўляецца ключом да павышэння жыццёвага ўзроўню, захавання навакольнага асяроддзя, стымулам для развіцця эканомікі. Як жа арганізаваць сваю дзейнасць так, каб эканомна расходаваць энергію? Адказаць на гэтае пытанне сабраліся вучні 9 класа на інфармацыйнай гадзіне, якая называецца «Энергазберажэнне і экалагічная бяспека". Дзеці прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні гэтай праблемы і прыйшлі да высновы, што магчымасць для энергазберажэння ёсць у кожным доме, у кожнай сям'і. Энергазберагальныя мерапрыемствы не патрабуюць матэрыяльных затрат і залежаць толькі ад дасведчанасці і зацікаўленасці людзей.