Будні і святы дашкольнікаў 2023 - 2024

Весела праводзяць час выхаванцы дашкольнай рознаўзроставай групы Валеўскай сярэдняй школы.

26.01.2024

На прагулцы мы назіраем за снегападам і снегам, за галалёдам, за небам і сонцам, гуляем у розныя гульні
Не забываем пра птушак і кожны дзень падкормліваем сваіх пярнатых сяброў.

свернуть

Зімовыя забавы - незвычайная радасць і карысць для здароўя.

12.01.2024

Зімовыя забавы - незвычайная радасць і карысць для здароўя. З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэтую пару года весела і радасна. Зіма заўсёды вельмі радуе бадзёрым марозцам і іскрыстым снегам, надыходзячымі святамі. Немагчыма ўседзець!
Хутчэй на двор, на свежае паветра, дзе зачакаліся санкі і лыжы, ледзяныя горкі і крэпасці. А яшчэ дзеці не забываюць клапаціцца пра птушак і амаль кожны дзень стараюцца іх пачаставаць прысмакамі.

свернуть

29 снежня для выхаванцаў дзіцячага сада прайшоў навагодні ранішнік

29.12.2023

Новы год - самае любімае, казачнае свята, якое чакаюць у кожнай хаце, у кожнай сям'і. Але ніхто так шчыра не чакае Навагодняга цуду, чароўных пераўтварэнняў і прыгод, як нашы дзеці.
29 снежня ў Валеўскай сярэдняй школе для выхаванцаў дзіцячага сада прайшоў навагодні ранішнік. Дзеці прыйшлі ў казачных касцюмах, вясёлыя, у чаканні цуду. Дзеці сустракалі свята песнямі, танцамі, чыталі вершы, ігралі і, вядома ж, атрымалі навагоднія падарункі. Падчас паказу панавала атмасфера свята, чараўніцтва, адчуваўся пазітыўны настрой хлопчыкаў і дзяўчынак і іх бацькоў.

свернуть

У рознаўзроставай групе Валеўскага дзіцячага сада пачаўся час зімовых забаў

01.12.2023
Больш за ўсіх надыходу зімы, як правіла, радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя бавіць час на свежым зімовым паветры.
развернуть

Больш за ўсіх надыходу зімы, як правіла, радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя бавіць час на свежым зімовым паветры.

свернуть

Святочны канцэрт для бацькоў у Валеўскім дзіцячым садку

13.10.2023

За акном восьнь, холадна і дажджліва, а ў Валеўскім дзіцячым садку святочна і весела! У рамках тыдня бацькоўскай любові выхаванцы падрыхтавалі святочны канцэрт для бацькоў! Свята прайшло на УРА! У дзіцячым садку панавала святочная атмасфера, дзеці спявалі і танцавалі, дзякавалі і віншавалі сваіх бацькоў.

свернуть