Зімовыя забавы

   Зімовыя забавы - незвычайная радасць і карысць для здароўя. Зімой у душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэтую пару года весела і радасна.
Зіма заўсёды вельмі цешыць бадзёрым марозцам і іскрыстым снегам. Немагчыма ўседзець!

     Хутчэй на свежае паветра, дзе зачакаліся лыжы, крэпасці, снежкі і іншыя зімовыя забавы!

     Зіма нас радуе... На вуліцы цёпла, сонечна, хаця і марозна. Вось і мы вырашылі пазабаўляцца на свежым паветры.

     Зімовыя забаўкі не толькі дастаўляюць дзецям незвычайную радасць, але і прыносяць карысць для здароўя.

Весела праводзяць час выхаванцы дашкольнай рознаўзроставай групы Валеўскай сярэдняй школы.

26.01.2024

На прагулцы мы назіраем за снегападам і снегам, за галалёдам, за небам і сонцам, гуляем у розныя гульні
Не забываем пра птушак і кожны дзень падкормліваем сваіх пярнатых сяброў.

свернуть

Усталявалася камфортнае надвор'е. За выхадныя падкінула снегу і мы з задавальненнем зноў сталі на лыжы.

23.01.2024

Белы пушысты сняжок паклікаў дзяцей на санкі.

19.01.2024

Белы пушысты сняжок паклікаў дзяцей на санкі. Весела і цікава вабілі час вучні. Галоўнае - з задавальненнем , усмешкай, добрым настроем пайшлі ў клас. Зарад бадзёрасці дзеці атрымалі на ўвесь тыдзень.

свернуть

Зялёная школа дзейнічае!

16.01.2024

Зялёная школа дзейнічае!

Валеўская сярэдняя школа Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці - установа адукацыі, якой прысвоены статус "Зялёная школа", а гэта значыць, што ў нашай школе ведаюць дарослыя і дзеці: экалагічнаму выхаванню - асаблівая ўвага.
Школьны парк-дэндрарый, які быў закладзены на тэрыторыі ўстановы ў 1961 годзе, сёння з'яўляецца доследнай пляцоўкай для арганізацыі шматвектарнай дзейнасці навучэнцаў і членаў найстарэйшага ў рэспубліцы школьнага лясніцтва.
Снежная і халодная зіма выдалася сёлета на Навагрудчыне. Развагі на факультатыўных занятках Зялёнай школы аб жыцці птушак зімой і экскурсія на паляну птушак у школьны парк-дэндрарый дапамаглі першакласнікам зрабіць наступную выснову: «Зіма - час падумаць аб птушках. Бо самае страшнае для іх - не холад, а голад! Калі не дапамагчы птушкам, яны могуць загінуць. А хто ж дапаможа птушкам? Вядома ж мы!»
Пад дэвізам «Кармушак шмат не бывае!» тата Серафімовіч Серафімы змайстраваў трывалую драўляную хатку-кармушку, куды першакласнікі насыпалі розных круп, насення і размясцілі кармушку ў школьным парку-дэндрарыі. Дзеці паабяцалі штодня наведваць сваю кармушку і сачыць, каб яна не пуставала.
У парку-дэндрары Валеўскай школы акрамя птушак жывуць яшчэ і пухнатыя прыгажуні - вавёркі. Не адзін раз назіралі першакласнікі за імі ўвосень, а ўзімку абвясцілі для гэтых звяркоў «вавёрчын банкет», на які прынеслі печыва.
Кармушкі з пачастункамі ў школьным парку-дэндрары кажуць самі за сябе - зялёная школа дзейнічае!

свернуть

15 студзеня ў Валеўскай сярэдняй школе дзень пачаўся з пракладання лыжн.

15.01.2024

15 студзеня ў Валеўскай сярэдняй школе дзень пачаўся з пракладання лыжні і вучні зноў сталі на лыжы. Дзецям было вельмі весяла, яны з задавальненнем каталіся і стойка трымаліся на лыжах.

свернуть

Зімовыя забавы - незвычайная радасць і карысць для здароўя.

12.01.2024

Зімовыя забавы - незвычайная радасць і карысць для здароўя. З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэтую пару года весела і радасна. Зіма заўсёды вельмі радуе бадзёрым марозцам і іскрыстым снегам, надыходзячымі святамі. Немагчыма ўседзець!
Хутчэй на двор, на свежае паветра, дзе зачакаліся санкі і лыжы, ледзяныя горкі і крэпасці. А яшчэ дзеці не забываюць клапаціцца пра птушак і амаль кожны дзень стараюцца іх пачаставаць прысмакамі.

свернуть

Эстафета " Хуткія санкі" на свежым паветры прайшла сярод вучняў пачатковых класаў.

11.01.2024

6 дзень у лагеры “На шаг впереди”

04.01.2024

Спартыўна-гульнявая праграма “Хутчэй! Далей!” спрыяла фарміраванню пачуцця калетывізму, таварыскасці, узаемавыручкі, умення кантраляваць свае ўчынкі. Дзеці “на ўра” прымалі новыя спартыўныя гульні і з задавальненнем гуляі ў іх. Прадаўжэннем і завяршэннем дня сталі гульні з доўгачаканым снегам на свежым паветры.

свернуть

3 студзеня ў лагеры "На шаг впереди"

03.01.2024

3 студзеня ў лагеры "На шаг впереди" закончыўся спартыўна-забаўляльнай праграмай на свежым паветры “Будзь здаровы!”. Дзеці з задавальненнем уступілі ў спартыўную “спрэчку” і вельмі прыемна, што ў выніку, чарговы раз перамагла дружба.

свернуть

"У гасцях у дванаццаці месяцаў"

19.12.2023

19 снежня вучні Валеўскай сярэдняй школы пабывалі ў эколага-інфармацыйным цэнтры "У гасцях у дванаццаці месяцаў" на возеры "Свіцязь" і прынялі ўдзел у займальнай навагодняй праграме, дзе знайшлося месца палымяным танцам, вясёлым песням і гульням, захапляльнай тэатральнай пастаноўцы. Таксама хлапчукі і дзяўчынкі змаглі пабываць у гасцях у казачных герояў і запаліць навагоднюю прыгажуню.

свернуть

Вучні пачатковых класаў сустрэліся на гульнявой пляцоўцы школы для зімовых забаў

09.12.2023

Зіма- любімая і доўгачаканая пара года для дзяцей. У суботу, 9 снежня, вучні пачатковых класаў сустрэліся на гульнявой пляцоўцы школы для зімовых забаў. Шмат новых гульняў развучылі: "Бег па слядах", "Хуткія і меткія", "Белыя мядзведзі", "Вясёлыя верабейкі". А яшчэ пагулялі ў свае любімыя!
Зімовыя гульні на свежым паветры ўзнімаюць настрой і загартоўваюць дзяцей фізічна.

свернуть

Дзень бяспекі на лёдзе

08.12.2023

8 снежня ў Валеўскай сярэдняй школе з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў з людзьмі на вадзе і лёдзе ў зімовы перыяд прайшоў Дзень бяспекі на лёдзе. Звернута ўвага, што на тэрмометры – мінус чатыры, але гэта не значыць, што лёд бяспечны і на яго можна смела выходзіць. На дадзены момант ён толькі пачынае фармавацца, выхад багаты наступствамі, якія бачылі дзеці. Ратавальнікі не заўсёды могуць быць побач. - Калі вы сталі сведкам надзвычайнай сітуацыі, захоўвайце спакой, патэлефануеце па тэлефоне 112. Памятайце аб правілах бяспекі.

свернуть

Вось і наступіла зімовая пара, каб праехацца на лыжах, падыхаць марозным зімовым паветрам. Вучні з задавальненнем каталіся па першай зімовай лыжне.

02.12.2023

У рознаўзроставай групе Валеўскага дзіцячага сада пачаўся час зімовых забаў.

01.12.2023
Больш за ўсіх надыходу зімы, як правіла, радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя бавіць час на свежым зімовым паветры.
развернуть

Больш за ўсіх надыходу зімы, як правіла, радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя бавіць час на свежым зімовым паветры.

свернуть

Разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Твароўскай А.М. вучні 5 класа праклалі лыжню па тэрыторыі школы.

01.12.2023

Разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Твароўскай А.М. вучні 5 класа праклалі лыжню па тэрыторыі школы.

свернуть