Рэкамендацыі

Напамінак для бацькоў!

Паважаныя бацькі! Наступаюць восеньскія канікулы.
У дзяцей з'яўляецца шмат вольнага часу, у сувязі з гэтым кіраўніцтва школы і класныя кіраўнікі пераканаўча просяць Вас:
- Строга кантраляваць вольны час дзяцей.
- Забараніць дзецям гуляць у цёмных месцах, на звалках, пустках, у закінутых будынках.
- Не дапускаць распіванні дзецьмі спіртных і энергетычных напояў.
- Растлумачыць дзецям аб правілах паводзін у грамадскіх месцах.
- Не дапускаць знаходжанне іх без суправаджэння дарослых у вячэрні і начны час з 22.00ч. да 06.00ч.
- Не дазваляць дзецям катацца на ровары на праезнай частцы.
- Выконваць тэхніку бяспекі пры карыстанні газавымі прыборамі.
- Растлумачыць дзецям аб мерах засцярогі ў абыходжанні з вострымі, колючымі і рэжучымі, лёгкімі на загаранне і выбухованебяспечнымі прадметамі.
- Вучыць правілам дарожнага руху, тэхніцы пажарнай бяспекі, паводзінам на вадаёмах.
- Забяспечыць дзяцей флікерамі не толькі ў цёмны час сутак, але і ў туманнае, хмурнае надвор'е.
- Забараніць дзецям мець зносіны з незнаёмымі людзьмі.
- Не дазваляць дзецям гуляць з бездагляднымі жывёламі.
- Кантраляваць зносіны дзіцяці ў сацыяльных сетках, абмяжоўваць прагляд тэлеперадач.
Памятайце: жыццё і здароўе дзяцей - у вашых руках!
Вы нясеце поўную адказнасць за жыццё і здароўе вашых дзяцей падчас восеньскіх канікулаў!