Аздараўленчы лагер "На крок наперадзе"

з 26 па 29 снежня 2023 года, з 03 па 05 студзеня 2024 года

Дырэктар лагера Трароўская Анастасія Мікалаеўна

1 ДЗЕНЬ

26.12.2023

      26 снежня 2023 года ў Валеўскай сярэдняй школе гасцінна расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер пад яскравай назвай “На шаг впереди!”. Змена сёлета – незвычайная, змена – лідэрская, а гэта значыць, што кожнаму выхаванцу прадстаўлена ўнікальная магчымасць праявіць сябе, арганізаваць, захапіць і павесці за сабой сяброў.

         Сімвалам сваёй змены атрад “Новае пакаленне” абраў здавалася б  на першы погляд звычайную сяжынку, але невыпадкова: як не бывае ў прыродзе аднолькавых сняжынак, кожная з іх непаўторна і іх узоры ніколі не паўтараюцца, так не існуе і аднолькавых людзей – усе мы розныя, але усе па-свойму таленавітыя і ўнікальныя.

       У першы дзень  лагера рабяты актыўна ўключыліся ў работу па падрыхтоўцы да  адкрыцця лагернай змены: распрацавалі эмблему “У нас адна планета – адна будучыня”, аформілі атрадны вугалок, развучылі дэвіз і рэчоўкі. Экран настрою падцвердзіў дзіцячую бадзёрасць, радасць і накіраванасць на мэту. Камандзірам атрада рабяты выбралі Барысаву Людмілу.

        Мінутка бяспекі і здароўя пачалася з абмеркавання законаў лагера, якія рабяты прынялі “на ўра”. Разам выпрацавалі правілы паводзін выхаванцаў у лагеры і правілы паводзін у сталовай. Асобным блокам мінуткі бяспекі стаў блок “Зима прекрасна, когда безопасна!”

       Дзелавая гульня “Расскажы мне пра сябе” складалася з трох блокаў.

  1. Разважаю аб сабе. Самапазнанне.

Дзецям было прапанавана запоўніць анкету-самахарактарыстыку і вызначыць магчымыя шляхі для самавыхавання. Далей кожны прадставіў сябрам творчае апавяданне пра сябе, з абавязковым раскрыццём сваіх талентаў і здольнасцей.

2.Пажаданне сябру.

Пажаданні выхаванцаў  адзін аднаму атрымаліся вельмі шчырыя і сардэчныя. Дзеці зрабілі выснову аб шматзначнасці і непаўторнасці слова “дружба” і аб вялікім шчасці для кожнага без выключэння чалавека мець у жыцці сапраўдных сяброў.

3.Лідэр – які ен?!

Рабяты абмяркоўвалі што такое лідэрства і каго можна назваць сапраўдным лідэрам. Разважалі аб якасцях лідэра і прывычках паспяховых людзей, разам вызначылі рэкамендацыі “Як стаць лідэрам…”. Асабліва цікавым для выхаванцаў стала слоўнае маляванне партрэта сучаснага вучня 21 стагоддзя і распрацоўка матрыцы паводзін “Я паспяховы вучань”. Кульмінацыйным момантам дадзенага этапа стала гульня “В_ключи лидера!” – спроба выхаванцаў сябе ў ролі лідэра-арганізатара і як паказала практыка – гэта зусім не проста.

     Конкурс малюнкаў “Здаровы лад жыцця – гэта …” паказаў дзіцячую неабыякавсць да свайго здароўя. Дэвізам конкурса сталі словы “Здаровы я – здаровая краіна!”

     Весела, эмацыянальна, імкліва, разнастайна – менавіта такую ацэнку атрымала этафета “Здаравячок” і гульні на свежым паветры.

     Завяршыўся дзень найбольш спадабаўшайся рабятам рэчоўкай “Мы молодёж 21 века, всегда и везде мы добъёмся успеха”.

свернуть

2 ДЗЕНЬ

27.12.2023

Другі дзень лідэрскай змены аздараўленчага лагера “На шаг впереди” стаў сапраўднай пляцоўкай дзіцячых талентаў і самавыражэння. З выдатным настроем выхаванцы прыйшлі на ўрачыстую лінейку, прысвечаную адкрыццю змены, якая адрознівалася шматграннасцю станоўчых эмоцый, надзей і чаканняў.

Ярка і непаўторна прайшоў канцэрт зорак “Мінута славы”. Выхаванцы спявалі песні, танцавалі, адрасавалі сябрам вершаваныя навагоднія пажаданні. А той факт, што імправізаваная сцэна ладзілася каля галоўнай гераіні навагодняга свята – елкі, надаваў канцэртнай праграме асабліва ўзвышаны і нават казачны настрой. Выхаванцы праявілі сябе сапраўднымі артыстамі, а педагогі лішні раз упэўніліся ў таленавітасці і непаўторнасці сваіх вучняў.

Мінутка здароўя сягодня была прысвечана правільнаму харчаванню. Асабліва спадабалася дзецям, што правлілы здаровага харчавання паўтаралі з імі героі мультыплікацыйнага фільма. Рабяты зрабілі вельмі важныя для сябе высновы аб непарыўнай сувязі правільнага харчавання і здароўя чалавека, аб вялікім значэнні збалансаванага харчавання для растучага дзіцячага арганізма.

Прагляд і абмеркаванне відэароліка “Топ 10 лепшых спартсменаў у гісторыі Беларусі” дазволілі выхаванцам адчуць пачуццё гонару за сваіх землякоў, за сваю Радзіму. Многія рабяты выказалі меркаванне аб тым, што у будучым хацелі б звязаць сваё жыццё са спортам і таму цяпер наведваюць секцыю лёгкай атлетыкі ў спартыўнай школе, якая працуе на базе ўстановы адукацыі і менавіта таму з нецярпеннем чакалі нашай зімовай лірэрска-спартыўнай змены аздараўленчага лагера. Разважанні аб спорце і выдатных спартсменах матывавалі дзяцей актыўна далучыцца да конкурса малюнкаў “Спорт і я!” і ўвасабіць свае мары на лістах паперы. Так у нас на малюнках з’явіліся будучыя гімнасты, футбалісты, тэнесісты і нават цяжолаатлеты! Адметна, што дзеці ў сваіх марах свае будучыя перамогі прысвячалі роднай краіне – любімай Беларусі. У працяг тэмы на адным дыханні, весела, задорна і эмацыянальна прайшла спартландыя “Вышэй! Хутчэй! Спрытней!”, у выніку якаой перамагла дружба.

У завяршэнні насычанага і эмацыянальнага дня дзеці з задавальеннем гулялі ў любімыя рухомыя гульні на свежым паветры. І толькі адсутнасць сапраўднай зімы і снегу на хвілінку прымусілі засумаваць.

свернуть

3 ДЗЕНЬ

28.12.2023

Трэці дзень работы аздараўленчага лагера “На шаг впереди” з асаблівым нецярпеннем чакалі выхаванцы атрада “Новае пакаленне”. Таму што менавіта 28 снежня да нас у лагер завітала сапраўднае навагодняе свята з дзядулем Марозам і Снягурачкай. Неверагоднае падарожжа ў казку, карнавальныя маскі, вясёлыя карагоды, песні, танцы каля навагодняй прыгажуні елкі нікога не аставілі абыякавымі. Прыемным сюрпрызам для кожнага стаў салодкі падарунак ад дзядулі Мароза. А навагодняя  лідэрская дыскатэка ўмацавала святочны настрой і прадоўжыла тэматыку лагернай змены.

“Ой, зіма, зіма, зіма, весялей цябе няма! Але…” пад такой назвай прайшла сягодня мінутка бяспекі, якая была накіравана на адпрацоўку правіл бяспечных паводзін у зімовы час.

Экскурсія ў аддзел Вялікай Айчыннай вайны школьнага Народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Ніхто не забыты, нішто не забыта” стала для выхаванцаў сапраўдным падарожжам ў ваенны час, дала магчымасць далучыцца да гісторыі роднага краю і адчуць гонар за яго гістарычнае мінулае. Пад моцным уражаннем пасля экскурсіі, дзеці ўнеслі прапанову ўшанаваць памяць воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні вёскі Валеўка і пахаваны ў Брацкай магіле, якая знаходзіцца на тэрыторыі школы, мінутай маўчання.

Спартыўная эстафета “Два Маразы” зноў такі дала прадаўжэнне лідэрскай тэматыцы лагернай змены. Пад час эстафеты выхаванцы прявілі сябе хуткімі, спрытнымі, моцнымі і вельмі актыўнымі.

Дзень вырашана было закончыць рэчоўкай «Рваные джинсы, кеды, толстовки – всё это для обычной тусовки! Сила, единство, доброта, вдохновение – вот это и есть «Новое поколение»».

свернуть

4 ДЗЕНЬ

29.12.2023

Дзень 29 снежня ў лагеры “На шаг впереди” пачаўся традыцыйна з мінуткі бяспекі: сягодня рабяты разважалі на актуальную тэму “Бяспечны Новы год”, разам, у гульнявой форме, сфармулявалі правілы ўстаноўкі навагодняй прыгажуні – елкі, правілы карыстання электрычнымі гірляндамі, хлапушкамі, бенгальскімі агнямі, засяродзілі ўвагу на небяспечнасці і недапусцімасці ўжывання дзецьмі піратэхнікі, петардаў і адкрытага агню.

Нездарма кажуць, што сям’я – гэта самае дарагое, што ёсць у жыцці кожнага чалавека… Выхаванцы атрада “Новае пакаленне” з асаблівым пачуццём цеплыні прынеслі сягодня ў лагер дарагія сэрцу сямейныя фотаздымкі і падрыхтаваліся да шчырай размовы аб сям’і. У чым сакрэт шчаслівай сям’і, хто дома галоўны, як распараджацца сямейным бюджэтам? Аб гэтым і не толькі з захапленнем і пяшчотай разважалі рабяты ў ходзе творчай майстэрні “Пад дахам дома майго”. Самыя ласкавыя і пранікнёныя словы былі падабраны дзецьмі да партрэта матулі пад час гульні “Матулін сад”. Надзвычай пяшчотнай атрымалася прагулка па “Алеі мацярынскіх клопатаў”, у выніку якой дзеці з упэўненасцю зазаначылі, што кожны чалавек, у любым узросце, і ў радасці і ў горы ўспамінае пра маму, чакае ад яе дапамогі, удзелу, парады. “Клумба працавітасці” дазволіла нагадаць як многа працуюць нашы матулі і зрабіць выснову, што нашы мамы як гузічкі: на іх усё трымаецца. А сапраўдная любоў да маці павінна выражацца не ў словах, а ва ўчынках і дапамозе роднаму чалавеку. У “Аранжэрэі прыгажосці” дзеці словамі намалявалі партрэты сваіх матуль. Апошнім прыпанкам падарожжа па Матуліным садзе стаў “Востраў дзіцячай падзякі”, дзяўчынкі і хлопчыкі па-дзіцячаму шчыра, прызналіся ў бяскрайняй любові да сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль і паабяцалі штодзённа радаваць іх – самых дарагіх на свеце людзей.   Прадоўжылася творчая майстэрня конкурсам плакатаў “Утульны і бяспечны дом”. Дзецям было прапанована размясціць у цэнтр імправізаванай кватэры навагоднюю еклу , а далей – фантазія і творчасць. Конкурс атрымаўся незвычайным, таму што ў ім кожны ўдзельнік – пераможца і невыпадкова, бо для кожнага менавіта яго сям’я, яго дом – гэта самае цёплае месца на зямлі.

З цікавасцю выхаванцы аднесліся да прагляду жартоўнага фільма “Здаровы лад жыцця” з серыі “Ералаш” і наступнага сур’ёзнага навучальнага відэафільма па данай тэме. Лідэрскія здольнасці праявілі сястрычкі Дубовік Ксенія і Дубовік Крысціна пад час параўнальнага  абмеркавання прагледезеных відэаролікаў. У прадаўжэнне тэматыкі выхаванцы праявілі сябе ў ролі рэкламадацей і паспрабавалі аформіць палакаты-матыватары “Мы за здаровы лад жыцця!”

Сягодняшні дзень атрымаўся сюрпрызным – выхаванцаў у госці запраіслі работнікі Валеўскага сельскага Дома культуры і прапанавалі святочную навагоднюю праграму. З выдатным настроем, верай у цуда і навагоднюю казку дзеці падводзілі вынікі дня. А “Зімовыя паскакушкі” на свежым паветры дабавілі ўсім бадзёрсці і далі працяг лідэрскай змене лагера.

свернуть

5 ДЗЕНЬ

03.01.2024

Асаблівым і адметным стаў для выхаванцаў атрада “Новае пакаленне” дзень трэцяга студзеня, таму што менавіта ў гэты дзень, пасля традыцыйнай мінуткі бяспекі, прысвечанай ролі асабістай гігіены ў жыцці чалавека, рабяты адправіліся ў падарожжа ў раённы цэнтр – горад Навагрудак.

Незабыўнай атрымалася прагулка па гарадской плошчы, якая вабіць навагрудчан і гасцей горада сваім чароўным і непаўроным навагоднім уборам. Дзеці весела вадзілі хараводы вакол  галоўнай гераіні святаў прыгажуні-елкі, з задавальненнем рабілі памятныя фотаздымкі ў крэатыўна аформленых фотазонах.

Сапраўдным падарункам для выхаванцаў лідэрскай лагернай змены стала экскурсія ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Лідэр”, назва якога гаворыць сама за сябе. Знаёмства з накірункамі работы, спектрам паслуг, спартыўнай базай, абсталяваннем, структурай комплекса дазволіла кожнаму выхаванцу пабудаваць асабісты маршрут удасканалення і развіцця сваіх спартыўных магчымасцей і, што не мала важна, магчымы маршрут для ўмацавання здароўя.

Пасля вяртання ў школу, дзеці, мэтанакіраваныя займацца спортам, берагчы і умацоўваць сваё здароўе – галоўны скарб кожнага чалавека, з асаблівай адказнасцю і асэнсаваннем сур’ёзнасці справы разважалі пад час інтэрактыўнага занятку “Скажам шкодным звычкам НЕ!”. А творчы конкурс лістовак “Здароўе – гэта…” і прагляд відэароліка  “Азбука здароўя” сталі выдатным прадаўжэннем тэмы.

Закончыўся дзень спартыўна-забаўляльнай праграмай на свежым паветры “Будзь здаровы!”. Дзеці з задавальненнем уступілі ў спартыўную “спрэчку” і вельмі прыемна, што ў выніку, чарговы раз перамагла дружба.

Дзень атрымаўся насычаным як эмоцыямі, інфармацыяй і дзеяннямі.

свернуть

6 ДЗЕНЬ

04.01.2024

Дзень 4 студзеня для выхаванцаў атрада “Новае пакаленне” лідэрскай змены зімовага аздараўленчага лагера “На шаг впереди” пачаўся традыцыйна з мінуткі бяспекі: сягодня рабяты адправіліся ў падарожжа па “краіне вітамініі” і чарговы раз паўтарылі азбуку здаровага харчавання.

Творчы вернісаж “Кім я хачу стаць?” даў магчымасць кожнаму выхаванцу паразважаць аб разнастайнасці свету прафесій і ступені важнасці кожнай з іх, аб запатрабаванасці спецыялістаў на рынку прафесій. Дзеці з захапленнем распавядалі аб прафесіях сваіх бацькоў і дзяліліся асабістымі прафесійнымі марамі на будучае. Вынікам разважанняў стала выстава творчых работ вучняў па дадзенай тэме.

Імправізаванай пляцоўкай лідэрскіх ініцыятыў стаў круглы стол “Я і мая малая Радзіма: маршрут пабудаваны” ў рамках якога выхаванцы запрашаліся да адкрытага мікрафона, галоўная мэта якога – канкрэтныя ідэі, справы на карысць роднай школы, вёскі, Свіцязянскага краю. Важна адзначыць дзіцячую зацікаўленасць, заклапочанасць і асэнсаванне таго, што ад іх самых, ад маладога пакалення Беларусі залежыць будучыня нашай Радзімы. Шмат добрых прапаноў прагучала з вуснаў маленькіх лідэраў і адметна, што з наступленнем вясны гэтыя прапановы дзеці гатовы і будуць рэалізоўваць.

Прадоўжыўся дзень праглядам і абмеркаваннем відэафільма “Брэсцкая крэпасць”. Агульны вынік выхаванцы сфармулявалі наступным чынам: дадзены фільм – гэта урок мужнасці і гераізму, вернасці і стойкасці, адданасці і непераможнасці; урок, які нельга забываць, таму што пакуль мы помнім, мы жывём.

Спартыўна-гульнявая праграма “Хутчэй! Далей!” спрыяла фарміраванню пачуцця калетывізму, таварыскасці, узаемавыручкі, умення кантраляваць свае ўчынкі. Дзеці “на ўра” прымалі новыя спартыўныя гульні і з задавальненнем гуляі ў іх. Прадаўжэннем і завяршэннем дня сталі гульні з доўгачаканым снегам на свежым паветры.

свернуть

7 ДЗЕНЬ

05.01.2024

Апошні дзень работы лагера стаў адначасова сумным, таму што развітанне – гэта заўсёды сум, але разам з тым святочным і ўзвышаным, таму што ён, гэты дзень – напярэдадні вялікага свята Калядаў. У гэты дзень мы завіталі ў госці на Клядную сустрэчу пад назвай “Падарунак для Хрыста” у Праваслаўнае сястрыцтва ў горад Навагрудак. Захапляльны, яскравы, ілюстраваны аповяд сястры Ксеніі аб нараджэнні Хрыста, Калядная віктарына з салодкімі падарункамі, Калядная казка і мультыплікацыйны фільм нікога не пакінулі абыякавымі, а ў душах пасялілі веру ў вялікую сілу дабра, надзею і веру ў цуда.

Прадаўжэннем Каляднай сустрэчы, пасля вяртання ў школу, стала гульня “Куфэрак дабра”, пад час якой выхаванцы вучыліся знаходзіць і рабіць добрыя справы з самых звычайных прадметаў, зычыць адзін аднаму толькі самага найлепшага.

Прадоўжыўся дзень вялікай зімовай алімпіядай, пад час якой дзеці праявілі выдатныя спартыўныя здольнасці, камандны дух і сяброўскую падтрымку.

У завяршэнні дня прайшла ўрачыстая лінейка прысвечаная закрыццю лагернай змены і ўзнагароджанне самых актыўных выхаванцаў.

свернуть

План выхаваўчай работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей "На крок наперадзе"

подробнее...

Рэжым дня аздараўленчага лагера "На крок наперадзе"

подробнее...

Спіс выхаванцаў зімовага аздараўленчага лагера "На крок наперадзе"

подробнее...

Спіс работнікаў зімовага аздараўленчага лагера "На крок наперадзе"

подробнее...