У рамках 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, старшыня Валеўскага сельскага савета Піваварчык Д.В., дырэктар Валеўскай сярэдняй школы Падліпскі А.В, намеснік дырэктара па ВР Федасюк А.А. і вучні школы, наведалі малалетнюю вузніцу Закрэўскую Алену Уладзіміраўну

25.04.2024

25.04.2024г. у рамках 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, старшыня Валеўскага сельскага савета Піваварчык Д.В., дырэктар Валеўскай сярэдняй школы Падліпскі А.В, намеснік дырэктара па ВР Федасюк А.А. і вучні школы, наведалі малалетнюю вузніцу Закрэўскую Алену Уладзіміраўну, якая пражывае ў в. Новыя Ганчары Навагрудскага раёна. У сваім інтэрв'ю Алена Уладзіміраўна расказала пра лагеры смерці, у якіх ёй давялося выжываць некалькі гадоў, а таксама пра тыя страшныя падзеі, якія там адбываліся.