У рамках рэспубліканскай акцыі “Сады надзеі” работнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні яблыневага саду, установы адукацыі, абкапалі і падкармілі ўгнаеннем пладовыя дрэвы.

25.04.2024

25 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Сады надзеі” работнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні яблыневага саду, установы адукацыі, абкапалі і падкармілі ўгнаеннем пладовыя дрэвы. Школьны сад - гэта дзейная пляцоўка для працоўнай, экалагічнай і эстэтычнай адукацыі і выхавання навучэнцаў. Гэта акцыя прымеркавана да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - значная падзея ў жыцці нашай краіны. У гэтым годзе, у рамках акцыі, плануецца таксама высадзіць мноства дрэў. Гэта будуць не проста дрэвы, а сімвалы памяці аб тых, хто аддаў сваё жыццё на поле бою.