У 10 класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Чорны боль”

23.04.2024

23 красавіка ў 10 класе Валеўскай сярэдняй школы прайшла інфармацыйная гадзіна “Чорны боль”.  Вучні пазнаёміліся з  прычынай   чарнобыльскай трагедыі; даведаліся пра подзвігі людзей у час чарнобыльскай трагедыі, а таксама аб экалагічных праблемах. Чарнобыльская катастрофа - аварыя на чацвёртым рэактары Чарнобыльскай АЭС у 1:23 ночы 26 красавіка 1986 года. Гэта самая буйная аварыя атамнай энергетыкі ў свеце і найбуйнейшая тэхналагічная катастрофа 20 стагоддзя. Дзеці падрыхтавалі выступленні , шмат разважалі. Яны даведаліся пра экалагічную шкоду, нанесеную чарнобыльскай катастрофай. Вучні прагледзелі відэа пра трагедыю ў Чарнобылі,а таксама склалі гексы.   Уся інфармацыйная гадзіна была накіравана на  выхаванне пачуцця абавязку, адказнасці, патрыятызму.