Свой уклад у агульную справу па навядзенні парадку на роднай зямлі ўнеслі работнікі працоўнага калектыву і навучэнцы Валеўскай сярэдняй школы

20.04.2024

20.04.2024г. Свой уклад у агульную справу па навядзенні парадку на роднай зямлі ўнеслі работнікі працоўнага калектыву і навучэнцы Валеўскай сярэдняй школы. Узброіўшыся неабходным інвентаром, працоўны дэсант прывёў у парадак прылеглую да ўстановы адукацыі тэрыторыю. Праводзіць суботнікі – адна з найдаўнейшых добрых традыцый нашай школы, таксама гэта і згуртаванне калектыву, і асабісты ўклад кожнага ў добраўпарадкаванне нашай школы. Папрацавалі ўсе на славу ў рамках рэспубліканскага суботніка!