Для вучняў пачатковых класаў праведзена гульня -падарожжа " Аб прафесіях розных, патрэбных і важных"

20.04.2024

З мэтай ранняй прафарыентацыі і абагачэння ведаў навучэнцаў аб свеце прафесій у суботу, 20 красавіка, для вучняў пачатковых класаў праведзена гульня -падарожжа " Аб прафесіях розных, патрэбных і важных". Падзяліўшыся на дзве каманды, дзеці "падарожнічалі" па станцыях. Самымі цікавымі сталі " Знайдзі прафесію", "Што ўкралі злодзеі?", " Лагічнае мысленне", "Прэзентацыя прафесій". Заданні патрабавалі ўмення ўважліва слухаць і запамінаць, разважаць, мець высокі ўзровень увагі, вучылі працаваць у камандзе.
Высновы, да якіх прыйшлі малодшыя школьнікі: каб стаць майстрам сваёй справы- трэба шмат ведаць і добрасумленна працаваць; аб выбары прафесіі трэба задумацца яшчэ ў школе і рыхтуецца да яе; вельмі важна выбраць справу па душы.