Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры атрада “Данко” прынялі ўдзел у акцыі “Помнік”

19.04.2024

19.04.2024 г. напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры атрада “Данко” дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у акцыі “Помнік”. Яны навялі парадак ля помнікаў у в.Кудавічы, в.Ятра, в. Тулічава, прыбралі прылеглую тэрыторыю ад пустазелля, ачысцілі надмогільные збудаванні і дарожкі ад моху і расліннасці, выканалі пабел прыступак. Добраўпарадкаванне памятнага месца - гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім тым, хто пакінуў сваё жыццё дзеля мірнага неба ў будучыні. І наша галоўная задача - як мага даўжэй пранесці гэтую памяць праз гады. Будзем вечна памятаць і шанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду.