Вучні «Валеўскай сярэдняй школы» прынялі ўдзел у акцыі «Помнік»

17.04.2024

17 красавіка вучні «Валеўскай сярэдняй школы» прынялі ўдзел у акцыі «Помнік». З глыбокай павагай да гістарычнай спадчыны вучні 8-11 класаў наводзілі парадак на месцах воінскіх пахаванняў, прыбіралі лістоту і смецце ў помнікаў аг.Валеўка "Стэла" загінуўшым землякам у гады ВАВ, брацкай магіле (на тэрыторыі ўстановы адукацыі), магілы сям'і партызана Габрусіка (могілкі аг.Валеўка.) Усё далей сыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца, а помнік, застанецца і будзе памяццю для падрастаючага пакалення.