Прафарыентацыйным мерапрыемстве "Твой выбар" з удзелам устаноў адукацыі сельскагаспадарчай накіраванасці

15.04.2024

15.04.2024 Вучні 9-11 класаў Валеўскай сярэдняй школы , якія збіраюцца паступаць ва ўстановы сельскагаспадарчай накіраванасці, прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве "Твой выбар" з удзелам устаноў адукацыі сельскагаспадарчай накіраванасці на базе ДУК "Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці". Мерапрыемства праходзіла з удзелам старшыні Навагрудскага райвыканкама С.С.Чаркоўскага. На гэтым мерапрыемстве адбылося заключэнне дагавора аб супрацоўніцтве паміж установай адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт" і Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам. Працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, а пасля адбылася прэзентацыя ўстаноў адукацыі, віктарына і канцэртная праграма.