Вучні пачатковых класаў у шосты школьны дзень адправіліся ў госці да Вітамінкі

13.04.2024

Вялікае значэнне для фарміравання здаровага ладу жыцця мае ўжыванне ў ежу прадуктаў, багатых вітамінамі – рэчывамі, якія вельмі карысныя для росту і развіцця дзіцяці.
З мэтай фарміравання комплекснага ўяўлення аб значэнні вітамінаў для ўмацавання і захавання свайго здароўя вучні пачатковых класаў у шосты школьны дзень 13 красавіка адправіліся ў госці да Вітамінкі, якая пазнаёміла іх з карыснымі ўласцівасцямі садавіны і агародніны, значэннем вітамінаў для арганізма чалавека, паведаміла, для чаго патрэбны вітаміны, і дзе яны жывуць. Падчас гульні «Пазнай госця» дзеці пазнаёміліся з авакада і дазналіся, што гэта заморскі фрукт, а дакладней ягада, якую часта называюць кракадзілавай грушай, бо у разрэзе яна вельмі падобна на вока кракадзіла. А яшчэ яны даведаліся назвы вітамінаў і ў якіх прадуктах яны хаваюцца.
Дзеці прыйшлі да высновы: Хто будзе есці моркву, салату, зялёную цыбулю, чарніцы, у таго будзе здаровая скура, добры зрок, хуткі рост. Хто будзе есці капусту, агуркі, арэхі, авакада, у таго будуць моцныя мышцы, моцныя нервы, прыгожыя валасы. Лімоны, шыпшына, яблыкі, маліна абароняць ад хвароб. Бо здароўе - самае дарагое, што ёсць у чалавека!