Класная гадзіна на тэму "Правільнае харчаванне - залог здароўя" для вучняй 8 класа

10.04.2024

10 красавіка ў 8 класе прайшла класная гадзіна на тэму "Правільнае харчаванне - залог здароўя" з мэтай паглыбіць уяўленні дзяцей аб рацыянальным харчаванні, фарміраванні пазітыўнай ацэнкі здаровага ладу жыцця. Для дзяцей была створана правакацыйная сітуацыя "Закажы страву", дзе дзеці выбіралі стравы ў кафэ. Хлопцы клюнулі на правакацыю і выбралі прадукты несумяшчальныя з ЗЛЖ. Пасля прайшла міні-лекцыя пра шкодныя і карысныя прадукты, дзе дзеці размеркавалі прадукты па групах. Навучэнцы падзяліліся сваімі карыснымі рэцэптамі. Прыйшлі да высновы, што няма нічога страшней за сасіскі ў цесце ў спалучэнні з колай. Вызначылі для сябе, што рэжым харчавання і правільныя прадукты - найважнейшыя ўмовы здаровага ладу жыцця.