1 красавіка ў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Валеўскай сярэдняй школы прайшоў справаздачна-выбарны прафсаюзны сход

01.04.2024

1 красавіка ў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Валеўскай сярэдняй школы прайшоў справаздачна-выбарны прафсаюзны сход, на якім былі падведзены вынікі працы ППА за 5 гадоў, быў абраны прафсаюзны актыў.
На сходзе была адзначана станоўчая дынаміка прафсаюзнага членства (з 2022 года - 100 працэнтаў), станоўчыя зрухі ў рабоце, у прыватнасці ў разрэзе кантрактнай формы найму, павелічэнне колькасці кантрактаў тэрмінам на 5 гадоў з 8 да 53 працэнтаў за справаздачныя 5 гадоў. Дадатная дынаміка адзначана і ў пытаннях удзелу ў раённай спартакіядзе работнікаў адукацыі і навукі і шмат іншага. Звярталася ўвага і на цяжкасці і праблемы, аналізаваліся шляхі іх вырашэння.
Старшынёй прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі была пераабрана Шапель К.А., настаўнік-дэфектолаг, намеснікам - маладая, але вельмі актыўная, творчая, ініцыятыўная настаўнік французскай мовы Эргін К.Р. Таксама быў абраны прафсаюзны камітэт, рэвізійная камісія, грамадскія інспектары.
Усе сябры прафсаюза атрымалі прыемныя падарункі. Віншуем наш прафсаюзны актыў і жадаем плённай працы на працягу тэрміна паўнамоцтваў.