Шосты дзень аздараўленчага лагера "Нашчадкі"

30.03.2024

     Усё зямное мае свой пачатак і свой канец. Вось і надыйшоў апошні дзень профільнай патрыятычнай і  духоўна- маральнай змены нашага лагера. Яго мы правялі пад дэвізам “ З вялікай любоў да малой Радзімы”. І адправіліся мы на экскурсію ў народны гісторыка краязнаўчы музей нашай школы, а потым  па роднай вёсцыя, па тых мілых сэрцу вуліцах, якія прабягаем ў сваіх клопатах і турботах. Сёння мы мелі час пастаяць у задуменні каля вадаспада, некалі млына. Пагартаць старонкі былой вайны.Даведацца аб гістарычнай і культурнай каштоўнасці Валеўкі- царкве святых апосталаў Пятра і Паўла, якой больш за 300гадоў, але гэта была не толькі экскурсія. Гэта была акцыя “Будзь побач з тым каму ты патрэбен”. Школьнаму музею мы перадалі макет Любчанскага замка, у парку размясцілі шпакоўню, навялі парадак ля брацкай магілы і ў нашым храме, прынялі ўдзел у акцыі " У Бога ўсе жывыя...". Спытаецеся як мы гэта ўсё паспелі? Адказ адзін: грамада! Менавіта так жылі і працавалі нашы продкі. Гэта слова мы і дабавілі ў воблака слоў. Мы моцныя- калі мы разам!

photo_1_2024-03-30_15-02-42photo_3_2024-03-30_15-02-42photo_5_2024-03-30_15-02-42photo_6_2024-03-30_15-02-42photo_9_2024-03-30_15-02-42photo_11_2024-03-30_15-02-42photo_10_2024-03-30_15-02-42photo_2_2024-03-30_15-02-42photo_7_2024-03-30_15-02-42

     На ўрачыстай лінейцы закрыцця, хлопчыкі і дзяўчынкі гаварылі аб тым, што  ўсю змену кожны з іх стараўся з маленькіх зярнятак веры і любві, закінутых сейбітамі , вырасціць каласкі. Мы працавалі ў полі сваёй душы, выполваючы з яго пустазелле. Гэта было цяжка і балюча . Колос да каласка і за 6 дзён у нас атрымаўся снапок.

photo_4_2024-03-30_15-02-42photo_8_2024-03-30_15-02-42photo_12_2024-03-30_15-02-42

     Без хлеба няма жыцця. Як няма  жыцця без Бога, без веры і без Радзімы. Дык давайце ў Год якасці   ў вялікае  сэрдца нашай Радзімы змесцім і свой маленькі снапок.  Наша Беларусь такая, якой мы яё ствараем. І самае галоўнае- якія мы, такая і яна, наша Беларусь.

     Дзеці змясцілі свой снапок у падрыхтаваны арт-аб’ект. Лінейка завяршылася сумесным выкананнем песні “Не прадаецца хата бацькоў”, якая стала гімнам малой Радзіме.

     Мы не развітваліся  з цікавым жыццём лагера, мы сказалі яму: “Да наступнай вясны! Да пабачэння”. Кожны атрымаў падарункі ад  дырэктара лагера Адашкевіч І.М.

     Анкета-рэфлексія паказала, што ўсе ўдзельнікі змены задаволены сваім знаходжаннем ў лагеры і маюць жаданне адпачыць у профільным патрыятычным і духоўна-маральным лагеры на наступны год.