Трэці дзень аздараўленчага лагера "Нашчадкі"

27.03.2024

   Трэці дзень для наведвальнікаў лагера “ Нашчадкі” быў вельмі насычаным не толькі новымі ўражаннямі, але і духоўнымі каштоўнасцямі. Да іх дзіцячыя сэрцы і душы змаглі дакрануцца ў час  экскурсіі ў храм Святога прарока Іліі ў Любчы. Айцец Аляксандр Івойлаў не толькі расказаў аб гісторыі храма і святынях, якія там знаходзяцца, але і засяродзіў ўвагу на праваслаўных традыцыях беларускага народа, аб важнасці паста як перыяду пакаяння. З асаблівым пачуццём дзеці прыкладаліся да святынь і з непасрэднай дзіцячай верай прасілі  дапамогі не толькі для сваёй сям’і, але і міра для ўсіх людзей свету. 

photo_12_2024-03-27_15-12-52photo_9_2024-03-27_15-12-52photo_8_2024-03-27_15-12-52photo_11_2024-03-27_15-12-52photo_14_2024-03-27_15-12-52

  Наступным нашым турыстычным аб’ектам стала Любчанская школа, якая знакаміта сваім народным гісторыка-краязнаўчым музеем Любчанскага краю.Восем аддзелаў, 1900 экспанатаў прысвечаных самым важным падзеям у гісторыі нашай краіны. Асабліва нас кранулі экспанаты прысвечаныя падзеям і героям Вялікай Айчыннай вайны.

   Гістарычным сэрцам Любчы з’яўляецца замак 16 стагоддзя, які пабудаваў магнат Ян Кішка. Большая частка замка адноўлена.

photo_3_2024-03-27_15-12-52photo_4_2024-03-27_15-12-52photo_5_2024-03-27_15-12-52 

   Менавіта ў Любчы мы зразумелі чаму наш край называюць Прынямонне.Які ж прыгажун наш “бацька”Нёман!”. 

photo_27_2024-03-27_15-12-52

  Паспрабавалі мы гаючую сілу ваду з крыніцы, асвечанай у гонар Свяціцеля Мікалая ў вёсцы Мотча.   

photo_26_2024-03-27_15-12-52photo_21_2024-03-27_15-12-52photo_25_2024-03-27_15-12-52

   Вярталіся мы дамоў поўныя яркіх уражанняў, а на памяць аб падарожжы правялі творчы хэйд-мэйд- стварылі фотакалаж і макет Любчанскага замка.

photo_24_2024-03-27_15-12-52photo_22_2024-03-27_15-12-52photo_19_2024-03-27_15-12-52

   У рубрыцы “Гонар Беларусі” з намі была начальнік аддзела ідэалогіі і па рабоце з моладдзю Навагрудскага райвыканкама Жышко Н.М.

photo_10_2024-03-27_15-12-52   Цікава мы бавілі час гуляючы ў гульню- хадзілку " Мая Радзіма- Беларусь", якую самі распрацавалі.

photo_20_2024-03-27_15-12-52photo_18_2024-03-27_15-12-52photo_2_2024-03-27_14-26-14photo_3_2024-03-27_14-26-14

   Нам, дарослым, здавалася, што нашы дзеці вельмі пасталелі ўсяго за адзін дзень.

   У воблака слоў дабавіліся паняцці “продкі”, “прыгажосць”.

падзяліцца ў: