Першы дзень аздараўленчага лагера "Нашчадкі"

25.03.2024

     Ва ўстанове адукацыі гасцінна расчыніў дзверы профільны патрыятычны і духоўна-маральны аздараўленчы лагер "Нашчадкі" . Яго мэта: стварыць спрыяльныя ўмовы для ўмацавання здароўя і арганізацыі вольнага часу навучэнцаў, фарміраванне высокіх патрыятычных пачуццяў, знаёмства моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай сваёй краіны.

      15 юнакаў і дзяўчынак выбралі сваім адпачынкам у час веснавых канікулаў школьньны лагер і атрад “Спадчына” адправіўся ў цікавае падарожжа працягласцю ў 6 дзён . Знаёмства з гульнявым сюжэтам змены і прытчай лагера адбылося ў форме гутаркі “Размова па душам”.

     Разам з выхавальнікамі лагера да працы прыступіў і педагагічны атрад, які складаецца з вучняў 9-11 класаў, арыентаваных на педагагічныя спецыяльнасці.На працягу чатырох гадоў, у час веснавых канікулаў, мы даём магчымасць моладзі па-сапраўднаму паспрабаваць сябе ў выбранай прафесіі.

photo_2_2024-03-25_17-06-53photo_1_2024-03-25_17-06-48photo_4_2024-03-25_17-06-48

     Занятак у школе ЗОЖ быў прысвечаны правілам здаровага харчавання.

photo_4_2024-03-25_17-06-53photo_3_2024-03-25_17-06-53photo_5_2024-03-25_17-06-53

     Сапраўдным святам для атрада “Спадчына” стала ўрачыстая лінейка адкрыцця лагера. У вершах і прозе нашы “Нашчадкі” прызнаваліся у любві сваёй Радзіме- Беларусі. Хлебам-соллю, па бацькоўскаму звычаю, юнакі і дзяўчаты віталі госця- айца Яўгенія.

photo_5_2024-03-25_17-06-48photo_7_2024-03-25_17-06-48photo_6_2024-03-25_17-06-48

     Пасля  лінейкі адкрыцця, дзеці з задавальненнем сталі ўдзельнікамі  конкурса-эсэ “Ці ёсць нацыянальны код беларуса?” і конкурса радаводаў “Адкуль мае карані?”. Пераможцам абодвух конкурсаў стаў Адашкевіч Захар, яго эсэ і радавод папоўнілі куфар.

photo_1_2024-03-25_17-06-51photo_1_2024-03-25_17-06-53photo_9_2024-03-25_17-06-48photo_6_2024-03-25_17-06-53photo_1_2024-03-25_17-06-48photo_2_2024-03-25_17-06-53

     Педагагічны атрад прапавёў інтэрактыўную гульню " Па слядах Святой Еўфрасінні", прысвечанай нябеснай заступніцы Беларусі. У якой кожнаму з нас можна павучыцца любві да сваёй Радзімы і праваслаўнай веры.

photo_3_2024-03-25_17-06-51photo_4_2024-03-25_17-06-51photo_10_2024-03-25_17-06-51photo_9_2024-03-25_17-06-51photo_8_2024-03-25_17-06-51

Інтэграваны ўрок па гісторыі Беларусі і факультатыўнаму курсу

Еўфрасіння Полацкая – святая асветніца зямлі беларускай

     У рубрыцы “Гонар Беларусі” прайшло мерапрыемства “Беларускія зоркі”, прысвечанае палёту у космас Марыны Васілеўскай ,Алега Навіцкага,Уладзіміра Кавалёнка і Пятра Клімука.

photo_5_2024-03-25_17-06-51photo_7_2024-03-25_17-06-51photo_2_2024-03-25_17-06-51

     Па выніках першага дня, наша воблака слоў: “Радзіма”, “Вера”, “Гасціннасць”.

photo_6_2024-03-25_17-06-51