Размова абмеркаванне "Што мы ведаем пра традыцыі ў сям'і?" для вучняў 9 класа

23.03.2024

23.03 у Валеўскай школе за круглым сталом прайшла размова абмеркаванне "Што мы ведаем пра традыцыі ў сям'і?"   Сям'я і сямейныя традыцыі - гэта аснова выхавання дзяцей. Бо менавіта ў сям'і дзіця засвойвае першы вопыт узаемадзеяння з людзьмі, спасцігае шматграннасць чалавечых адносін, развіваецца духоўна, маральна, разумова і фізічна. У кожнай хаце ёсць свой набор вызначаных правіл і звычак, якія выконваюцца на аўтамаце. Сямейныя традыцыі і звычаі дапамагаюць нармальна ўзаемадзейнічаць з грамадствам, робяць згуртаванай сям'ю, умацоўваюць роднасныя сувязі, паляпшаюць паразуменне і памяншаюць колькасць сварак. У сямейных колах, дзе існуюць і выконваюцца традыцыі сямейнага выхавання, дзеці прыслухоўваюцца да меркавання бацькоў, а бацькі праяўляюць увагу да праблем дзяцей і дапамагаюць ім спраўляцца з імі. На мерапрыемстве дзеці абмеркавалі свае традыцыі. І аказалася, што шмат традыцый супала. Гэта гаворыць аб тым, што нягледзячы на сучасны час мы шануем  традыцыі нашых продкаў і іх каштоўны вопыт.