Адзіныя урокі прысвечаныя гадавіне трагедыі ў в. Хатынь

22.03.2024

22 сакавіка 2024 года ў Валеўскай сярэдняй школе прайшлі адзіныя урокі прысвечаныя гадавіне трагедыі ў в. Хатынь. Урокі былі накіраваны на асэнсаванне вучнямі трагедыі беларускага народа, які ў час Вялікай Айчыннай вайны падвергся жорсткаму генацыду. Кажуць, што час лечыць, але беларусы заўсёды будуць помніць аб трагедыі Хатыні, якую прынесла нам ВАВ. Памяць аб вайне, жахах генацыду заклікае да адказнасці за мір на Зямлі.