Класная гадзіна па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і псіхатропных сродкаў “Злы ліхадзей – Наркотык” для вучняў 3 класа

21.03.2024

21 сакавіка ў 3 класе пад дэвізам “З людзьмі жыві ў згодзе, а з заганамі змагайся!” праведзена класная гадзіна па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і псіхатропных сродкаў “Злы ліхадзей – Наркотык” у форме псіхалагічнага трэнінгу, якая мела на мэце выпрацаваць у дзяцей стратэгію бяспечных паводзін, паспрабаваць сфарміраваць матывацыю на нецярпімыя адносіны да наркотыкаў. Праз псіхалагічныя гульні, мазгавы штурм, групавую работу вучняі знаёміліся з небяспекай, якую ўтойваюць наркотыкі, а таксама вучыліся разважаць, аналізаваць, абагульняць атрыманыя веды. Дзеці паказалі высокі ўзровень пазнавальнай актыўнасці, прадэманстравалі разуменне актуальнасці праблемы, нецярпімае стаўленне да наркотыкаў.