У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне» (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання)

21.03.2024

   21 сакавіка ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка “Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне» (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання).
   На сустрэчу быў запрошаны Піваварчык Дзмітрый Вячаслававіч, старшыня Валеўскага сельскага выканаўчага камітэта, дэпутат Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання па Валеўскай выбарчай акрузе 21.
У час рэалізацыі ШАГа1 “МЫ даведваемся” вучні 10 класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне , якая ўключала наступныя пытанні: дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь, правы грамадзян, правы выбаршчыка, моладзевыя грамадскія аб'яднанні, праца Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, моладзевая кадравая палітыка, праект «Школа кіравання» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, актыўная грамадзянская пазіцыя, лідарства, ініцыятыўнасць, грамадзянская адказнасць, грамадзянская сталасць.
   На "ШАГ 2" вучні ўдзельнічалі ў дыялозе з Дзмітрыем Вячаслававічам . Вучні даведаліся, што ўяўляе сабой працоўны дзень старшыні Валеўскага сельскага выканаўчага камітэта. Ці трэба цікавіцца пытаннямі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны тым, хто не дасягнуў 18-гадовага ўзросту? Як у палітычным і эканамічным жыцці краіны можа ўдзельнічаць грамадзянін, які не дасягнуў выбарчага ўзросту? Дыялог паміж вучнямі і госцем адбыўся эмацыянальным. Дзеці з захапленнем слухалі і задавалі пытанні. Дзмітрый Вячаслававіч як грамадзянін і патрыёт сваёй Радзімы параіў вучням захоўваць гістарычную памяць нашага народа, быць патрыётамі сваёй краіны.
   У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 "Мы дзейнічаем" вучні падвялі вынік сённяшняй размовы. Адказалі на наступныя пытанні: што значыць быць грамадзянінам сваёй краіны? Што неабходна, каб стаць годным грамадзянінам сваёй краіны? Што значыць"мець грамадзянскую пазіцыю"? Кожны для сябе зрабіў пэўныя вывады і зразумеў, што павінен цікавіцца жыццём сваіх грамадзян і разумець, што ад актыўнай пазіцыі кожнага залежыць лёс краіны.
На апошняй хвіліне анансіравалі наступную тэму сустрэчы.