Бацькоўскі сход па тэме: "Правы дзіцяці - абавязкі бацькоў. Выхаванне талерантнасці ў сям'і"

15.03.2024

15 сакавіка ў Валеўскай сярэдняй школе прайшоў бацькоўскі сход па тэме: "Правы дзіцяці - абавязкі бацькоў. Выхаванне талерантнасці ў сям'і".
На бацькоўскім сходзе прысутнічалі госці: Малуха С.А. намеснік начальніка Навагрудскага РАНС, настаяцель храма святых ап.ап. Пятра і Паўла аг. Валеўка Яўген Запольскі.
Бацькоўскі сход прайшоў у форме адкрытага дыялога з бацькамі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў атрымалі разгорнутую інфармацыю па кожным напрамку, а таксама змаглі задаць пытанні.
У завяршэнне сходу быў рэзюмаваны той факт, што толькі сумесныя намаганні бацькоў, школы і зацікаўленых ведамстваў дадуць станоўчыя вынікі ў выхаванні дзяцей і талерантнасці ў сям'і.